TG Telegram Group Link
Channel: Razam - Новостной Канал
Back to Bottom
✊️Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што пашырэнне Еўрапейскага звязу павінна выйсці за пералік дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата, і ахапіць Беларусь

«Еўропа — гэта і Балканы, і Малдова, і будзе абавязкова Дзень Еўропы для Грузіі і Дзень Еўропы для Беларусі», — заявіў прэзідэнт на сённяшняй канферэнцыі да Дня Еўропы ў Кіеве.

У сваёй прамове Уладзімір Зяленскі таксама падкрэсліў, што Украіна чакае крокаў ЕЗ, неабходных для пачатку ўступных перамоваў з Украінай, але пашырэнне павінна тычыцца і іншых еўрапейскіх дзяржаў.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
🕯️ 8 траўня ў Польшчы пасля працяглай хваробы памёр беларус Дзмітрый Барэйчук

У 2020-ым Дзмітрый збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, за што быў пакараны арыштам.

І пасля выбараў сям’ю не пакінулі ў спакоі. У 2022 годзе Дзмітрый ізноў прайшоў Акрэсціна: здзек, збіццё і пагрозы.

З камеры Дзмітрый Барэйчук выйшаў падазраваным па двух крымінальных справах, а таксама болем у жываце. Лекары паставілі дыягназ – салідна-кістозная пухліна і рэкамендавалі ейнае найхутчэйшае выдаленне.

У 2023 годзе Дзмітрый з сям’ёй экстрана выехаў з Беларусі. Аперацыю па выдаленні пухліны разам з часткай страўніка яму правялі ўжо ў Беластоку. Аднак хвароба не адступіла.

8 траўня Дзмітрый Барэйчук памёр. У чужой краіне без мужа і таты засталася ягоная сям’я – жонка і чацвёра дзяцей, трое з якіх няпоўнагадовыя.

Каманда «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі» выказвае спачуванні родным Дзмітрыя Барэйчука.

Падтрымаць сям'ю можна па спасылцы:
👉🏻 https://bysol.org/be/private/dboreychuk/

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌пятніца:
19:00-20:30 Літоўская мова

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
💧Дзевянішкі — «‎сляза Літвы»‎ ўнутры Беларусі

Выступ вакол Дзевянішак — частка тэрыторыі Літвы, якая глыбока, на 25 км, уразаецца ў тэрыторыю Беларусі. У самым вузкім месцы выступу яго шырыня складае ўсяго 2,5 км.

Распавядаем і паказваем аўтэнтычныя фота гэтай надзвычайнай лакацыі ў картках вышэй 👆

Нягледзячы на тое, што па перапісе большасць насельніцтва Дзевянішак размаўляе на трасянцы, ведаць літоўскую мову — вельмі важна, карысна і гарна!

🇱🇹Запрашаем на нашыя курсы літоўскай мовы!

Гэта «‎балбаталка»‎ для любога узроўня гаварэння за данат для выкладчыцы.
Пачаць вучыцца можна кожны панядзелак і пятніцу ў 19:00 па адрасе Vilniaus, 16.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
🤬Апошнія паўгады Расія актыўна выкарыстоўвае GPS-перашкоды ў краінах Балтыі

Мэта можа заключацца ў тым, каб сарваць ваенныя вучэнні НАТА.
На справе ж гэтае дзеянне — спроба тэрарыстычнага акту супраць цывільных паветраных і марскіх суднаў.

✈️З 15 па 16 сакавіка праз расійскія сістэмы РЭБ выйшла з ладу навігацыйнае абсталяванне як мінімум на 873 пасажырскіх самалётах розных авіякампаній і дзяржаўнай прыналежнасці. Атака цягнулася 46 гадзін.

Кожны з іх быў цывільным суднам, запоўненым звычайнымі грамадзянамі. Напрыклад, Ryanair SP-RKS быў без GPS мінімум дзве гадзіны ў Вільні і яшчэ дзве за Вільняй.

🇩🇰Да таго ж, кіраванне страціў лятак, на борце якога знаходзіўся міністр абароны Вялікабрытаніі, а таксама дацкі паром на вялізнай хуткасці ў 75 км/г.

«‎Вельмі важна даць зразумець і Маскве — што яны не дзейнічаюць у шэрай зоне. Адна з рэчаў, якую дае нам дэмакратыя — гэта празрыстасць. Калі яны чакаюць, што мы будзем маўчаць, яны гэтага не даб'юцца»‎
, — заявіў сёння міністр МЗС Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс.
#РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

📌панядзелак:
17:00-19:00 Тэатр 9-11 гадоў
19:00-20:30 Літоўская мова

📌аўторак
17:15-18:50 Тэатр 6-8 гадоў

📌серада:
17:30-20:30 Тэатр 12-17 гадоў

📌чацвер:
18:30-20:00 Фізічны тэатр

📌пятніца:
19:00-20:30 Літоўская мова

📌субота:
• Тэатр
12:00-14:00 9-11 гадоў
14:00-15:30 6-8 гадоў
16:00-20:00 11-17 гадоў

📌нядзеля:
10:00-12:00 Журналістыка для падлеткаў
13:00-15:00 Мова дзеткам

📌 I іншыя мерапрыемствы оnline / offline, на якія ідзе рэгістрацыя ў шапцы профілю

📍Панядзелак-пятніца 12:00-19:00
Інфармацыйна-кансультацыйны цэнтар (анлайн @razam_lt)

Зычым Вам больш добрых навін і цёплай вясны! 🕊

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
Пасля пяцігадовага тэрміну Гітанас Наўседа і Інгрыда Шыманіце зноў сустрэнуцца ў «‎спаборніцтвах»‎ у другім туры

Пасля падліку волевыяўлення ўсіх выбаршчыкаў, якія прагаласавалі на прэзідэнцкіх выбарах, Гітагас Наўседа набраў 44,19% галасоў выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел, Інгрыда Шыманіце — 19,78 адсоткаў.

📩У 2019 годзе сілы сапернікаў былі больш роўныя, тады яны абодва набралі прыкладна па 31 адсотак у першым туры

Па папярэдніх дадзеных Цэнтрвыбаркама, дзеючы прэзідэнт Гітанас Наўседа, які прэтэндуе на перавыбіранне, набраў у агульнай складанасці 624,8 тысячы галасоў. Найбольшая колькасць выбаршчыкаў, каля 98,5 тысяч, аддалі свае галасы за Наўседу ў Вільні і за мяжой.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
💫Представляем четвёртый выпуск проекта «‎Медиа нового поколения: взгляд молодежи на Беларусь», в рамках которого подростки обсуждают темы, которые для них важны

В новом выпуске мы говорим с Марией Колесовой-Гудилиной, президенткой Беларуской ассоциации адкокатов.
Какие бытовые ситуации являются нарушением прав ребёнка, как действовать при правонарушении и куда обращаться за помощью — смотрите в видео по ссылке:
https://youtu.be/XEw3tqSNGfQ?si=hkPzWlE8AsTgLIll

В новом видео Мария на примерах историй беларуских школьников объясняет, в каких случаях нарушаются права ребёнка и как с этим бороться.

🖥 Смотреть видео на YouTube
🏆Год таму ў сталіцы адкрыўся Аўтамабільны музей, які не толькі вызначыўся адной з найбольш захапляльных экспазіцый, але і атрымаў сусветнае прызнанне!
Віленскі прадстаўнік увайшоў у TOP-10 лепшых аўтамабільных музеяў свету па версіі Google.

Аўтамузей размешчаны ў старым Віленскім таксапарку на вуліцы Dariaus ir Girėno, 2. Наведвальнікаў чакаюць транспартныя сродкі розных эпох: пачынаючы ад мастацкіх карэт 19 стагоддзя да першых літоўскіх гоначных аўтамабіляў.

🏎Віленцы і госці горада могуць убачыць сапраўды вялікую выставу аўтамабіляў — больш за 100 экспанатаў, якія паступілі з прыватных калекцый са ўсяго свету. Гэта раскошныя, унікальныя транспартныя сродкі, на якіх ездзіў не адзін прэзідэнт. То музей вышэйшага ўзроўню, які здзіўляе аматараў тэхналогій, гісторыі і дызайну з усяго свету.

Свята адзначаюць увесь тыдзень, да 19 траўня. Наведвальнікаў парадуюць не толькі цікавыя экспазіцыі, але і зніжэнне коштаў на квіткі да 50%.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌аўторак
17:15-18:50 — Тэатр 6-8 гадоў

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌аўторак
17:15-18:50 — Тэатр 6-8 гадоў

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
14 траўня 1995 года адбыўся першы ў гісторыі незалежнай Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум

😔У выніку яго ўлады:
• змянілі дзяржаўную сімволіку часоў адноўленай незалежнасці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг на падпраўленыя савецкія сімвалы без сярпа і молата.

• расійская мова набыла статус дзяржаўнай.

Таксама рэфэрэндум надаў Лукашэнку карт-бланш на эканамічную інтэграцыю з Расіяй і права спыняць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету.

⚔️Прыняццё нацыянальнага герба «‎Пагоня»‎ пасля распаду «‎турмы народаў»‎ трактавалася так:
«‎Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь «‎Пагоня»‎ з'яўляецца сімвалам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, адлюстроўвае гістарычны шлях беларускага народа, шматвяковае існаванне і развіцця яго дзяржаўнасці»‎.

Насуперак, савецкі герб і сцяг не маюць аніякага значэння, а спробы прыдумаць сэнс колераў і сімвалаў разыходзяцца нават праз тры дзесяцігоддзя.

❤️‍🩹«‎Пагоня»‎ дагэтуль прысутнічае ў гербах Віцебскай і Гомельскай абласцей ды шэрагу гарадоў: Магілёва, Верхнядзвінска, Лепеля і іншых.
🩸Нацыянальны цэнтр крыві тэрмінова запрашае жыхароў Літвы здаць кроў

У медыцынскіх установах Літвы значна ўзрастае запатрабаванне ў крыві. Наяўных запасаў, асабліва I і II групы, ужо недастаткова.

✅️Здаваць кроў можа толькі абсалютна здаровы чалавек. Перад тым, як прыйсці здаць кроў, рэкамендуецца добра харчавацца, піць больш вадкасці, адпачываць і высыпацца. Пры сабе неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу.

Нацыянальны цэнтр звяртае ўвагу на тое, што пульс донара павінен быць рытмічным, яго частата — ад 50 да 100 разоў у хвіліну. Сісталічны артэрыяльны ціск — 180-100, дыясталічны — 100-50 мм рт.
У дзень здачы крыві не рэкамендуецца займацца спортам і фізічнай працай, забаронена курыць і ўжываць алкаголь.

Азнаёміцца з мапай цэнтраў здачы (іх вельмі шмат!), часам работы і дадатковымі падрабязнасцямі можна тут.

⚕️Таксама ў Google Play і AppStore можна спампаваць прыладу «‎Mano kraujas»‎, у якой праходзіць рэгістрацыя на ахвяраванне, фіксуецца ваша гісторыя здачы крыві і гэтай далей.

#razamlt
HTML Embed Code:
2024/05/14 23:28:31
Back to Top