TG Telegram Group Link
Channel: Razam - Новостной Канал
Back to Bottom
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌субота:
Тэатр
12:00-14:00 9-11 гадоў
14:00-15:30 6-8 гадоў
16:00-20:00 12-17 гадоў

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌нядзеля:
10:00-12:00 Журналістыка для падлеткаў
13:00-15:00 Мова дзеткам

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
А Вялiкi Дзень iдзець!
Мiра, кахання, дабрабыту! Сонейка кожнаму дому! Няхай будзе лепш, чым учора!

#razamlt #kriwi #вялikдзень
А яшчэ сёння ў Літве адзначаюць Дзень маці!
Калі б свет ведаў, як цяжка дастаюцца гэтаму свету людзі... не было б войн.. з Днём маці... беражыце нас🤗

#razamlt
#РАСКЛАД МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

📌панядзелак:
17:00-19:00 Тэатр 9-11 гадоў
19:00-20:30 Літоўская мова

📌аўторак
17:15-18:50 Тэатр 6-8 гадоў

📌серада:
17:30-20:30 Тэатр 12-17 гадоў

📌чацвер:
18:30-20:00 Фізічны тэатр

📌пятніца:
19:00-20:30 Літоўская мова

📌субота:
• Тэатр
12:00-14:00 9-11 гадоў
14:00-15:30 6-8 гадоў
16:00-20:00 11-17 гадоў

📌нядзеля:
10:00-12:00 Журналістыка для падлеткаў
13:00-15:00 Мова дзеткам

📌 I іншыя мерапрыемствы оnline / offline, на якія ідзе рэгістрацыя ў шапцы профілю

📍Панядзелак-пятніца 12:00-19:00
Інфармацыйна-кансультацыйны цэнтар (анлайн @razam_lt)

Зычым Вам больш добрых навін і цёплай вясны! 🕊

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
🥷🏻Сілавікі ў Беларусі прыдумалі яшчэ адзін спосаб знаходзіць ахвяр для рэпрэсій

Пачасціліся выпадкі, калі органы выклікаюць людзей нібыта для размовы, а там, удакладніўшы нумар тэлефона і пашпарта, паведамляюць, што ім ужо вядома пра падпіскі на каналы, якія рэжым прызнаў экстрэмісцкімі.

🔒Калі ў карыстальніка няма хмарнага паролю ў Telegram, яны могуць проста зайсці ў яго акаўнт праз SMS і праверыць, на якія каналы ён падпісаны.

Раней было вядома, што сілавікі маюць магчымасць атрымаць SMS на адпаведны нумар праз правайдара, аднак ёсць і іншы варыянт.
Атрымаць доступ магчыма ў рэальным часе праз сістэму аператыўна-вышуковых захадаў. Чалавек пра гэта ведаць не будзе, як і мабільны аператар.

☁️Таму першае, што трэба зрабіць, каб засцерагчыся ад такога ўзламання, — паставіць хмарны пароль.

Каб устанавіць яго, варта увайсці ў налады Telegram  і абраць «Канфідэнцыйнасць» ці «Прыватнасць і бяспека» і ўключыць «двухэтапную праверку».

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
💫Вышел третий выпуск проекта «‎Медиа нового поколения: взгляд молодежи на Беларусь» в рамках которого подростки обсуждают темы которые для них важны

В этом выпуске говорим с топ-менеджером компании Gurtam Александром Кувшиновым об учебе, работе и карьере в IT. С чего начинать если хочешь работать в сфере IT и о многом другом важном и интересном…

🖥 Смотреть видео на YouTube
🏕Пасля заканчэння навучальнага года віленцы змогуць скарыстацца праграмамі 236 дзіцячых лагераў — яны змесцяць ажно 16 тысяч вучняў!

Бацькам альбо апекунам, якія жадаюць атрымаць месца ў лагеры, неабходна звярнуцца да пазаштатанага педагога ці ва ўстанову, якая арганізуе лагер.

Фінансаванне выдзяляецца толькі тым вучням, якія навучаюцца ў Вільні, прычым прыярытэт аддаецца тым, хто знаходзіцца ў больш уразлівай сацыяльнай сітуацыі, дзецям з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі ці ўцекачам з Украіны.

З поўным спісам лагераў можна азнаёміцца па спасылцы, а яшчэ раім вось гэты топ.

🌞Звяртаем увагу, што ў пераліку ёсць і беларуская гімназія імя Скарыны з праграмай «‎Усмешка-2024»‎.

Максімальны кошт аднадзённага лагера на дзіця цяпер складае €40 еўра. Яны будуць праводзіцца на працягу ўсяго лета з чэрвеня па жнівень у розныя змены.

Пры ўмове валодання літоўскай мовай выбар — надзвычай вялізны. Гэта і турыстычныя базы, і часовыя перасоўныя хаты, і намёты, і звычайныя агульнаадукацыйныя школы ў межах горада.
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌аўторак
17:15-18:50 — Тэатр 6-8 гадоў

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
🇱🇹 Проект социально-психологической помощи бывшим политзаключенным из Беларуси.

Идет прием заявок в группу психологической поддержки для бывших политзаключенных (Литва).

Встречи начнутся, как только соберется группа, и будут проходить раз в неделю offline, недалеко от Vokiečių gatve.
С группой будут работать профессиональные психотерапевты из нетворка Форма участие (fop.lt)
Чтобы присоединиться к группе, необходимо заполнить анкету: https://forms.gle/wqehy2mwoncgArUr5

#razamlt
🌾Па выніках 2023 года ў Беларусі было зарэгістравана 1290 аграсядзіб — год таму іх колькасць дасягала 3043 комплексаў

Паводле дырэктаркі дэпартамэнту па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірыны Варановіч, на скарачэнне ў 2.5 разы паўплываў указ Лукашэнкі № 351 ад 4 кастрычніка 2022 году «Аб развіцці аграэкатурызму», а таксама праведзеная да 1 ліпеня 2023 году іх перарэгістрацыя.

🕺🏼На яе думку, аграсядзібы агулам «зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку», аднак некаторыя «ператварыліся ў гатэлі і рэстараны для правядзення масавых мерапрыемстваў».

Яшчэ некалькі год таму ў навучальных установах, што спецыялізуюцца на турызме, аграсядзібы прадстаўлялі найбольш выбітным і паспяховым напрамках беларускага турызму.

🏡9 верасня 2022 года на нарадзе з кіраўніцтвам ураду Лукашэнка заявіў, што «не выкараненыя выпадкі, калі пад выглядам аграсядзіб на сыстэмнай аснове квітнеюць гатэльны і рэстаранны бізнэсы, асабліва паблізу вялікіх гарадоў».

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
📩У аўторак, 7 траўня, у Літве пачалося датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах і рэферэндум з нагоды легалізацыі падвойнага грамадзянства

Прэзідэнцкія выбары і рэферэндум адбудуцца ў нядзелю, 12 траўня.

За прэзідэнцкае крэсла спаборнічаюць восем палітыкаў, сярод іх бягучы кіраўнік дзяржавы Гітанас Наўседа.

🔖Прэзідэнцкія выбары суправаджаюцца абавязковым рэферэндумам па легалізацыі падвойнага грамадзянства.

На ім прапануецца ўнесці змены ў Канстытуцыю, выключыўшы прапанову, якая цяпер перашкаджае грамадзянам Літвы набываць другое грамадзянства — «за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам, ніхто не можа быць адначасова грамадзянінам Літоўскай Рэспублікі і іншай дзяржавы».

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
Абвешчаны ў вышук Міжнародным крымінальным судом Уладзімір Пуцін у пяты раз быў прысягнуў ў якасці прэзідэнта Расіі на цырымоніі інаўгурацыі

Большасць заходніх краін байкатавала яе праз поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну і непрызнаную перамогу на выбарах.

🪖На інаўгурацыі Пуцін падзякваў расійскаму акупацыйнаму войску і заявіў, што краіна працягне працу з партнёрамі па фармаванні «шматпалярнага светапарадку». Ён дадаў, што Расія не адмовіцца ад зносін з заходнімі краінамі, калі яны не будуць весці дыялог з пазіцыі «нахабства і ўласнай выключнасці».

Былы мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус «‎павіншаваў»‎ расійскага дыктатара з новым тэрмінам ва ўладзе:

«Сёння ў Расіі баль на святкаванне новага тэрміна галоўнага бандыта, які кіруе гэтай краінай.

Добра зразумела, што на баль не збіраюцца ехаць прадстаўнікі не толькі Літвы, але і многіх краін ЕЗ ды ЗША. Добры напамін перад выбарамі ў Еўрапарламент, што ў Еўропе ёсць за што змагацца, каб унесці ў яе больш святла. Добры напамін пра тое, каб быць прамым і цвёрдым. Бо калі нешта сыходзіць з цемры — нельга дазваляць ёй вырашаць за нас, за Еўропу», — напісаў палітык у сваім Instagram.

⚖️«Ну а з нагоды ягонага балю пазычу Пуціну таго, што мы яму ад імя ўсіх віленчукоў і ўсёй Літвы паслалі праз тыдзень пасля маштабнага нападу на Украіну: Пуцін, ты ідзеш у Крамлёўскі палац, але што цябе чакае — гэта суд у Гаазе».

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌серада:
17:30-20:30 Тэатр 12-17 гадоў

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
7 траўня ў Мальмё прайшоў першы паўфінал Еўрабачання

🇱🇹🇺🇦На сцэне трэцім з кампазіцыяй «‎Luktelk» паспяхова выступіў літоўскі выканаўца Сільвестрас Бялце, пятымі — украінскія салісткі Jerry Heil ды alyona alyona з трэкам «‎Mama Tereza»‎.

Прадстаўнікі абедзвюх краін упэўнена
выйшлі у фінал конкурсу і сабралі вельмі моцныя апладысменты.

☄️Тэма выступу alyona alyona і Jerry Heil засяроджана на адзінстве жанчын ды людзей у цэлым, але ў перфоманс таксама былі даданы вельмі сімвалічны град з лававых шароў, які адсылае да тэрарыстычных атак расійскімі ракетамі і беспілотнікамі.

Пастановай нумару стала двойчы намінантка на прэмію «‎Грэмі»‎, выбітная ўкраінка Таня Муіньё.

«‎Мы зразумелі: гэта тое, як мы хочам праз наш нумар прамаўляць да свету! І мы ведаем, што гэтая пастанова з'яднае сэрцы па ўсім свеце ў стремлінні да перамогі света над цемрай!»‎, — распавялі выканаўцы.

🌟Цяпер спявачкі выступяць у фінале конкурса, які пройдзе 11 траўня а 20:00 па літоўскім часе. Глядзець трансляцыю тут.

#razamlt #luktelk
🇪🇺🕊9 траўня Літва святкуе Дзень Еўропы — свята салідарнасці, міру і адзінства ў Еўропе

З нагоды свята на вуліцы Vilniaus увесь дзень будуць праходзіць мерапрыемствы.

ПРАГРАМА МЕРАПРЫЕМСТВАЎ:

⏳️11:00 | Адкрыццё мемарыяльнай дошкі «‎Еўрапейская вуліца»‎

Вы можаце запісаць свае ўспаміны ці пажаданні аб Літве і Еўропе ў капсулу часу— яны будуць захоўвацца 20 гадоў і адкрыюцца да 40-годдзя сяброўства Літвы ў Еўразвязе.

🗞13:00 | У «‎Еўрапейскім доме» вы знойдзеце экспазіцыю пра магчымасці ЕЗ для моладзі, а таксама можаце прыняць удзел у абмеркаванні міжнароднага досведу Erasmus+.

💃🏻16:30 | Тэатральнае святкаванне 20-годдзя членства Літвы ў ЕЗ і музычны парад ударнага калектыву «‎Ritmas sikke»‎

🇪🇺17:15 | Разгортванне ў паветры гіганцкага сцяга Еўразвяза разам у суправаджэнні танцораў танцавальнай студыі «Gelios»

🎂18:00 | Музычны парад ударнага гурта «Ritmas kitaip» і пір з дваццаці тартоў да Дня Еўропы.

🎙22:00 | Прамая трансляцыя другога паўфіналу Еўрабачання

#razamlt
#РАСКЛАД
Сёння ў Razam

📌чацвер:
18:20-20:00 Фізічны тэатр

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
Цэнтр Новых Ідэй падлічыў, колькі беларусаў з'ехала з краіны

🇱🇹На люты 2024 года дазвол на пражыванне ў Літве мелі 63 тысяч беларусаў, афіцыйна працавалі – 48 тысяч, а на канец 2020-га года ў Літве жыло меней за 18 тысяч. Такім чынам, памер новай міграцыі беларусаў у Літву складае каля 45 тысяч чалавек.

🇵🇱У Польшчу ж з'ехалі каля 113 тысяч беларускіх грамадзян.
Гэтыя лічбы можна лічыць толькі базавымі, бо сапраўдны памер міграцыі будзе вышэйшы – як мінімум праз тую частку беларусаў, якія яшчэ знаходзяцца ў працэсе атрымання «‎дазволаў-дэцызій»‎ на легальнае пражыванне.

Толькі паводле афіцыйных звестак з розных крыніц, у краіны ЕЗ, Грузію і Ізраіль з'ехала каля 220 тысяч. І гэта без уліку Украіны, Расіі, еўрапейскіх краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз, Амерыкі, Азіі і гэтак далей.

🚷«На пачатак 2024 года будзе абгрунтаваным падлічыць агульную колькасць беларускай міграцыі прыблізна ў 500-600 тысяч чалавек», – прыходзяць да высновы ў публікацыі.

Гэта насельніцтва Горадні і Берасця разам узятых.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🕊Улічваючы гістарычны кантэкст, Еўропа, разбураная Другой сусветнай вайной і падзеленая ідэалогіямі, шукала спосабы аб'яднання і забеспячэння міру на кантыненце.

Дэкларацыя міністра замежных спраў Францыі Рабера Шумана дзеля развіцця і росквіту ад 9 мая 1950 года адзначана як пачатак гэтага працэсу, які вядзе да стварэння Еўрапейскага саюза — найбуйнейшага аб'яднання краін, заснаванага на агульных мэтах і каштоўнасцях.

🇪🇺Святкаванне Дня Еўропы ў Літве з'яўляецца пацвярджэннем адзінства балтыйскай дзяржавы з Еўропай не толькі ў геаграфічным плане, але і ў духу, гісторыі і агульных каштоўнасцях, бо літоўскі народ з'яўляецца неад'емнай часткай еўрапейскай цывілізацыі.

Нагадваем, што на вуліцы Vilniaus працягваецца святкаванне Дня Еўропы.

Instagram | Facebook | YouTube | TikTok

#razamlt
HTML Embed Code:
2024/06/09 18:42:03
Back to Top