TG Telegram Group Link
Channel: Пакрысе
Back to Bottom
У выходныя я адсвяткавала 12-годдзе дачкі і злавіла адзін інсайт. Пераглядаючы дзіцячыя фота і горы падарункаў, якія мы фоткалі разам, я зразумела, што маёй дачцэ невымоўна пашэнціла нарадзіцца і гадавацца ў перыяд росквіту беларускага дзіцячага кнігадруку.

Яшчэ цяжарнай я прыдумала назву серыі “Каляровы ровар”, і мне выдавецтва падарыла першую кнігу серыі “Снежны чалавек”. А потым былі Пэтсаны і Фіндусы, Мамы Му і Крумкачы і вось гэтыя вось усе Букідсы. Да якасных перакладаў падцягнуліся і айчынныя творцы, узніклі кнігі беларускіх пісьменнікаў, якія ўласнаруч ілюструюць свае казкі. За 12 гадоў я накупіла столькі кніг, што дачка вырасла, не паспеўшы ўсё прачытаць!

Аднак цяпер настаў новы перыяд – яна становіцца падлеткам, і тут ціктокі выйграюць канкурэнцыю з любой кнігай. Але нешта ўсё ж можа яе адарваць ад тэлефона. Гэта здаралася з Гары Потэрам (хнык, дзе ж наступныя кнігі?) ці з Хронікамі Нарніі, з серыямі пра Петранэлу і Мэйзі Хітчынс (якіх няма па-беларуску), з кнігамі пра Дзюнэ і яе сяброўку (“Маё шчаслівае жыццё” і г.д., але ж яны праглынаюцца за дзень!). Нешта беларускае прыгодніцкае яе напраўду захоплівала: “Палескія рабінзоны”, “Таямніца гары Міндоўга”, “Казік з Каменнай горкі”, "Шчарбаты талер".

Але найбольш нас з дачкой захапляе не фэнтэзі, а псіхалагічнае чытво пра школу і падлеткаў, іх звычайныя штодзённыя праблемы і канфлікты. Такія кнігі мы чытаем разам, бо я ў свой час не паспела начытацца такой літаратуры, а адразу пераключылася на Ганну Карэніну. З нашых аўтараў гэта Жвалеўскі і Пастарнак, нешта з Валерыя Гапеева і, вядома, Ева Вайтоўская з “Гарэзлівым пацалункам”. Але гэтага дужа мала!

Прагал мы запаўняем творамі Марыі Пар (пра вафельнае сэрца і Тоні Глімердал), Анны Вольтц (пра Тэс, Аляску, 100 гадзін ночы і г.д.), Ульфа Старка (пра дзівакоў і занудаў), Моні Нільсан (пра Цацыкі), Эбі Ханлан (пра Доры), Р. Дж. Паласіа (пра цуд і белую птушку), Джудзіт Кер (пра гітлера і ружовага трусіка), Маі Лундэ (пра снежную сястру – адзіная па-беларуску!). Яшчэ я накупіла кніг серыі “Вот это кніга!” - там шмат кніг 12+ і 14+.

Гэтыя кнігі дапамагаюць нам гутарыць на актуальныя цяпер тэмы булінгу і сяброўства, стасункаў у сям’і і ў раннім каханні.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У каго падобная гісторыя?
Місія невыканальная?

Ці магчыма зацікавіць падлетка кнігамі, чытайце ў картках, а ў каментарах напішыце, што думаеце пра спосабы, якія я сабрала ад мам і падлеткаў і шчодра зачарпнула з уласнага досведу. Цікавіць вашае меркаванне і што працуе ў вас!
Вітанкі, сябры! Улетку вазьму толькі 2 групы, таму паспяшайцеся займець сабе месцейка на курсе!!! Абірайце тэму, якая цікавіць, і пішыце мне ў прыват або пакідайце заяўку на сайце!
HTML Embed Code:
2024/05/16 04:45:12
Back to Top