TG Telegram Group Link
Channel: Пакрысе
Back to Bottom
Сёння дзялюся з вамі гутаркай з лідарамі і лідаркамі кніжных клубаў, а таксама спісам з 33 беларускіх кніжных клубаў, які вы знойдзеце напрыканцы інтэрв'ю.

Дзякуючы каналу @bel_book_clubs вы можаце заўжды быць у курсе, якія кнігі чытаюцца ў тым ці іншым клубе.
Ну і тут падзялюся некаторымі клубамі, якія можна знайсці ў тэлеграме (поўны спіс у канцы інтэрв'ю).

@klub_lichtaryk
@BielaruskajaBramka
@bookclub_mnzh
@psycho_bookclub
@yolka_books
@кніжныябалталкі
@нечопорныйкнижныйклуб
#15минутныйкнижныйклуб
@bookies
@bel_book_clubs
@onlinerread
У маім жыцці стаўленне да прадметаў у школе моцна было звязанае з настаўніцамі_камі, якія іх выкладалі. Я любіла строгіх настаўніц, якія цікава тлумачылі і патрабавалі вучыць свой прадмет. У пятым класе мяне нават сталі буліць за тое, што мяне палюбіла беларусіца і ставіла мне добрыя адзнакі.

Што да белліту, у маленстве мне запомніліся такія творы, як “Міхаська”, “Пяць лыжак заціркі”, “На Каляды к сыну”, “Дзяльба кабанчыка” – такія гаротна-шчымлівыя гісторыі. Пасля прачытання “Сымона-музыкі” я наогул напісала сваю паэму-рымэйк у коласаўскім стылі!

Я памятаю, як мы праходзілі “Жураўліны крык” і “Аблаву”, сама я чытала “Альпійскую баладу” і потым амаль усяго позняга Быкава. І нават памятаю пахаванне самога Быкава.

У школе, пакуль мы паралельна чыталі белліт і русліт, праходзілі адны і тыя ж правілы па белмове і русмове, у маіх вачах беларуская прагравала праз слабую кваліфікацыю і матывацыю настаўніц, праз нудныя тады для мяне творы пра вайну і вёску. Хаця твораў я ўсё ж больш памятаю з нашай літаратуры.
У Ліцэі я закахалася ў сваіх настаўніц - па белмове і па белліце. Дзякуючы Вераніцы Вячаславаўне мне не нудна было чытаць Скарыну і Гусоўскага, адкрываць для сябе “Самсона Самасуя” і “Голага звера”. Мова і літаратура 1920-х гадоў стала для мяне натхненнем на доўгі час, і толькі пасля прачытання “Гасцініцы “Бельгія” я зразумела, што дарэмна ідэалізавала часы беларусізацыі. З савецкай літаратуры на мяне найбольш паўплывалі два творы: “Каласы пал сярпом тваім” і “Людзі на балоце” – нацыянальная самасвядомасць і калектывізацыя – ключавыя тэмы для разумення беларускага характару.

Дзякуючы Наталлі Янісаўне я адчула смак беларускай мовы і пачала ў ёй арыентавацца, і ў гуках, і ў сінонімах, і ў фраземах – прарыў адбыўся вельмі моцны. Тут я і перайшла на беларускую, штодзень замацоўваючы ўсе веды на практыцы.

Ва ўніверсітэце я яшчэ пэўны час выязджала на ліцэйскіх каспектах. Хіба лекцыі Міколы Хаўстовіча па польскамоўнай беларускай літаратуры былі для мяне і АСМР, і крыніцай новых ведаў.

Самае галоўнае, што абышлося без траўмаў. А як у вас? Белмова і белліт - траўма ці ...
Што значаць гэтыя 2 гады для мяне?

Гэта 2 гады карысці, адчування сябе патрэбнай, цікавай, напоўненай і гатовай дзяліцца.

Гэта 2 гады вашых падзяк, захапленняў, рэпостаў, пытанняў, кампліментаў, якія дадавалі мне ўпэўненасці ў сабе, у сваёй экспертнасці і запатрабаванасці.

Гэта 2 гады няспыннага самаразвіцця, бо дзеля кожнага з допісаў ці заняткаў я пільна рыхтуюся і даведваюся для сябе шмат новага і цікавага.

За гэтыя 2 гады я шматкроць вырасла над сабой, шторазу прымушаючы сябе выходзіць з зоны камфорту і спрабаваць нешта новае.

Спачатку блог, а потым курсы беларускай мовы мне дазволілі не страціць сябе ў новай краіне, самарэалізавацца, працягваючы рабіць улюбленую справу.

Неўзабаве вас чакае некалькі цікавінак – сачыце за абвесткамі.

А ў вас ёсць пару спосабаў мяне павіншаваць:

❤️напісаць у каментарах свае зычэнні і падзяліцца сваімі ідэямі новых фарматаў і публікацый
❤️падтрымаць мяне і падарыць мне кніжку праз сервіс https://buymeacoffee.com/pakrysie

Дзякуй за тое, што вы тут!
HTML Embed Code:
2024/06/01 00:15:31
Back to Top