TG Telegram Group Link
Channel: ASTAPENIA
Back to Bottom
Дасылаць сігнал чынавенству, якое не ўдзельнічала ў злачынствах рэжыму, аб уласнай нейтральнасці

Адна з памылак, якую дапускае беларускі мэйнстрымавы дэмакратычны рух, – гэта вызначэнне ледзь не ўсіх прадстаўнікоў дзяржаўнай сістэмы Беларусі як злачынцаў. Захад так рабіць не павінен, бо гэта цэментуе адзінства ўнутры рэжыму і будзе замінаць расколу кіроўнай сістэмы ў момант, калі з’явіцца акно магчымасцяў для пераменаў. Таму варта ствараць шляхі аднабаковай і двухбаковай камунікацыі з прадстаўнікамі дзяржаўнай сістэмы і буйных калярэжымных бізнесаў, каб мець магчымасць гэты раскол павялічваць.

Паляпшаць вобраз Захаду ў беларускім грамадстве

Прапаганда рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, дыскрымінацыя беларусаў на Захадзе і санкцыйная палітыка змяншаюць прывабнасць Захаду для беларусаў. Інтарэс жа дэмакратычнай часткі грамадства ў тым, каб стаўленне да Захаду паляпшалася.

Каб гэтага дасягнуць, неабходна, каб беларусы мелі больш асабістых кантактаў з заходнімі краінамі, – чым больш іх будзе, тым больш прыязна беларускія грамадзяне будуць ставіцца да Захаду. Апытанні выразна паказваюць, што калі чалавек з’ездзіў у Еўрапейскі Саюз, то яго стаўленне да Захаду больш станоўчае, чым у людзей, якія ў ЕС не бывалі.

Захад таксама павінен мець зразумелую камунікацыйную стратэгію ў дачыненні Беларусі, у тым ліку праз інфармаванне, што Захад ужо робіць дзеля Беларусі. Нарэшце Захад можа прапанаваць і ўмацаваць пазітыўную павестку для Беларусі. Прыкладам таму служыць падтрымка эканамічных рэформаў у выпадку палітычнай трансфармацыі – проста раней агучаная прапанова была сціплай і незаўважанай.

Працягваць падтрымку на высокім узроўні беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыяў і дэмакратычных актараў

Гарантыя доўгатэрміновых пазітыўных зменаў у Беларусі – гэта развітое грамадства. Таму цяпер, калі грамадскія лідары знаходзяцца пад такім велізарным ціскам, роля Захаду заключаецца ў тым, каб зменшыць шкоду ад гэтых рэпрэсій і дапамагчы грамадзянскай супольнасці працаваць на карысць Беларусі.
🔥 Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў і рэфарматарак 2023

Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай.

Мы шукаем амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 да 30 гадоў, якія жадаюць паглыбіць свае веды пра рэформы і палепшыць практычна-арганізацыйныя навыкі.

Што будзе адбывацца:
▪️20 лекцый пра рэформы, беларускае грамадства, палітыку, эканоміку і шмат чаго цікавага
▪️ Праца ў камандах разам з крутымі ментарамі
▪️ Арганізацыя “рэфарматарскага” афлайн-івэнта

📌 Школа пройдзе з 19 красавіка па 27 мая. Дэдлайн падачы заявак - 16 красавіка 👉 https://bit.ly/regschool2023

👉 Падрабязнасці тут

Далучайцеся да суполкі маладых рэфарматарак і рэфарматараў! Будзем разам рабіць краіну лепшай! 💜
Кажучы словамі аднаго чалавека, новая порцыя фэйкаў і бязмозглай інфармацыйнай палітыкі Захаду
Forwarded from Школа компетенций
🔥 Chatham House: каштоўнасці беларусаў і стаўленне да вайны

Ці змянілася за год стаўленне беларусаў да вайны? Ці падтрымліваюць беларусы ваенныя дзеянні Расіі ва Украіне і што, на іх думку, павінна рабіць Беларусь? Як беларусы ставяцца да размяшчэння расійскай ядзернай зброі і якія каштоўнасці яны называюць найважнейшымі ў сваім жыцці?

Запрашаем на прэзентацыю вынікаў новага даследавання Chatham House, якая адбудзецца 12 красавіка ў 14:00 па Варшаве.

👉 ZOOM рэгістрацыя
10 кніг пра рэформы і Беларусь

На гэтым тыдні выступаў на адкрыцці Школы маладых рэфарматараў. Гэта флагманская адукацыйная праграма ЦНІ, якую штогод праходзяць дзясяткі бадзёрых і разумных людзей у сярэднім узросце 22-23 гады. Паколькі гадзіннага выступу не так і шмат для добрай размовы, то хацелася даць нешта людзям у дарогу. Гэтак і паўстаў гэты спіс.

Назвы кнігаў я падаю на той мове, на якой я іх чытаў, але большасць англамоўных, здаецца, таксама ёсць і па-расейску.

Ігнат Абдзіраловіч, “Адвечным шляхам”. Гэтае эсэ было напісана ў пачатку ХХ стагоддзя, але стала вядомым толькі напрыканцы яго. Цяпер “Адвечным шляхам” прынята называць пачаткам сучаснай беларускай філасофіі.

Святлана Алексіевіч, “Час сэканд-хэнд”. У гэтай кнізе героі – пераважна расейцы, але няхай гэта не ўводзіць у зман. Кніга не пра адзін народ, а пра саўковае балота. А каб выйсці з багны, яе трэба асэнсаваць. І мне падаецца, што гэта найлепшая, але пры гэтым, бадай, найменш жорсткая кніга Алексіевіч.

Зянон Пазняк, “Нацыянальныя каштоўнасці”. Не сказаць, каб я быў вялікім аматарам Зянона Пазняка, але ён у любым разе веліч і творца нацыянальнай ідэалогіі. Калі капнуць углыб ледзь не любога чалавека ў беларускай палітыцы, то вы можаце здзівіцца, як шмат там думак, некалі агучаных Пазняком.

Timothy Snyder, “On Tyranny: Twenty Lessons from the Twentieth Century”. Кніга фармальна не пра Беларусь і не пра рэформы, але яна задае правільную аснову для ўспрыняцця свету і змагання за тое, каб зрабіць яго лепшым. Простыя словы, простыя рэчы – не падпарадкоўвайцеся загадзя, абараняйце інстытуты, будзьце мужнымі. Я некалі напісаў пераказ гэтай кнігі вось тут.

Daron Acemoglu and James A. Robinson, “Why Nations Fail: The Origins of Power, Prosperity, and Poverty”. Біблія рэфармартарства, якая развенчвае міф, што аўтарытарызм здольны прыносіць столькі ж дабрабыту людзям, колькі і дэмакратычныя сістэмы. Дарэчы, аўтары нядаўна выпусцілі сіквэл “The Narrow Corridor: States, Societies and the Fate of Liberty” – там дастаткова будзе прачытаць уступ.

Anders Åslund and Simeon Djankov (editors), “The Great Rebirth: Lessons from the Victory of Capitalism over Communism”. Кніга пра эканамічныя рэформы постсацыялістычных краінаў, напісаная людзьмі, сярод якіх шмат тых, хто гэтыя рэформы і рабіў: Бальцэровіч, Клаус, Міклаш, Бендукідзэ. Што яшчэ трэба?

Ruchir Scharma, “The rise and fall of nations. Forces of change in post-crisis world”. Выдатны гайд пра тое, як інвестары глядзяць на краіны з добрымі эканамічнымі перспектывамі і, адпаведна, куды яны гатовыя несці грошы. Я некалі напісаў пераказ гэтай кнігі вось тут.

Ivan Krastev and Stephen Holmes, “The Light that Failed: A Reckoning”. Не ўсе рэформы ўдалыя. Некаторыя з іх не тое каб заканчваюцца поўнай паразай – яны не апраўдваюць спадзяванняў. У некаторых постсацыялістычных краінах гэтак і атрымалася – пра тое і кніга.

Ли Куан Ю, “Из третьего мира – в первый. История Сингапура (1965–2000)”. У нашым рэгіёне ёсць міф паспяховасці аўтарытарнай мадэрнізацыі: маўляў, дыктатар можа справіцца з рэформамі лепш за дэмакратаў. Гэта памылка, але нягледзячы на гэта, факт у тым, што Лі Куан Ю быў паспяховым рэфарматарам для сваёй краіны.

“HBR's 10 Must Reads on Change Management”. Зборнік артыкулаў, якія былі апублікаваныя ў “Harvard Business Review”. Падборка прысвечаная таму, як рабіць змены ў буйных кампаніях. Калі будзеце чытаць, то здзівіцеся, наколькі гэта падобна да рэформаў на ўзроўні дзяржавы, пра што пісалася ў іншых кнігах.
Forwarded from Школа компетенций
🔥🔥🔥 Цэнтр новых ідэй аб’яўляе набор на Belarus Urban Fellowship 2023

Запрашаем маладых лідараў і лідарак з Беларусі прыняць удзел у адукацыйным курсе Belarus Urban Fellowship 2023, які пройдзе з 3 чэрвеня па 1 ліпеня.

Belarus Urban Fellowship 2023 — гэта анлайн-школа для актыўных гараджанак і гараджан. Яна створана на базе трох накірункаў: урбаністыка, актывізм і soft skills. Каб перадаваць прыкладныя веды і інструменты ўсім тым, хто хоча паляпшаць беларускія гарады і запускаць уласныя гарадскія праекты.

💫 5 лепшых праектаў у межах курса атрымаюць ментарскую падтрымку ад экспертаў.

Асноўная мэта Belarus Urban Fellowship 2023 — падтрымаць актыўную моладзь у Беларусі, якая працягвае паляпшаць жыццё ў сваіх гарадах.

📌 Дэдлайн падачы заявак - 30 траўня.

👉 Падрабязнасці
👉 Рэгістрацыя
🔥 Галоўная канферэнцыя лета — стала вядома поўная афіша!

Цэнтр новых ідэй разам з Банкам ідэй робяць 10 чэрвеня ў Варшаве вялікую дыскусію пра будучыню Беларусі.

💥 Беларусь у глабальным кантэксце. Дзе знаходзіцца наша краіна і рэгіён у пачатку 2023
Антон Раднянкоў і Павел Данэйка.

💥 Дзве нацыі. Як аб’яднаць беларусаў унутры краіны і дыяспару
Павел Лібер, Юрый Дракахруст, Леся Руднік. Мадэратарка — Ганна Краўчанка.

💥 Як паўстае беларускі глабальны бізнес
Арцём Канцавы (dev.by), Іван Шыла (Чысты кіт), Глеб Кавалёў (Карма), Анастасія Лузгіна (BEROC). Мадэратарка — Дар’я Кракавяк.

💥 Куды рухаецца  беларуская грамадзянская нацыя і што мы кажам свету пра сябе
Надзея Зеленкова, Цімох Акудовіч і Арцём Шрайбман. Мадэратар — Рыгор Астапеня.

💥 Што адбываецца з беларускім незалежным YouTube?
Аляксандр Івулін, Іван Прус, Глеб Сямёнаў, Лера Зверава, Дар’я Кавальчук, Лізавета Закрэўская, Зміцер Нарышкін. Мадэратары — Алесь Ганчаронак і Мікіта Абрамчык.

📌 10 чэрвеня, Варшава (ul Foksal, 11)

Поўная праграмма

Рэгістрацыя

Захоўвайце час і запрашайце вашых калег і сяброў.

Да сустрэчы!

Банк идей | Реформы для Беларуси
Когда-нибудь беларусские правозащитники и СМИ перестанут писать “покаянное видео” или без самобичевания нам никак?
Пра палітыку навіна будзе заўтра, а пакуль пост пра беларускі андэграўндны рэп, а дакладней пра Зэмана.

Я не думаю, што гэтае імя шмат значыць для аўдыторыі гэтага каналу. Зэман — (хіба адзіная) легенда беларускага андэграўнд-рэпу, якая застаецца на плаву ўжо амаль два дзесяцігоддзі. Ён не асабліва бачны, але ўвесь гэты час ён стабільна выпускае — на шчасце ці на жаль — адносна падобныя альбомы.

Паколькі ён іх робіць па-ходу для сябе, то яны не абавязкова павінны вам спадабацца. Але з другога боку, калі вы ўжо даволі старыкаваты чалавек у рэпе і/ці крыху ў ім разбіраецеся, то вы хутчэй за ўсё ў гэтым нешта знойдзеце.

Дроп новага альбому тут.
Заўжды топава запускаць нешта новае, тым больш у бадзёрай кампаніі

https://youtu.be/5bpy4KN_RN4
Накідалі тут: https://youtu.be/j118QzdUEu4
HTML Embed Code:
2024/05/17 22:06:27
Back to Top