TG Telegram Group Link
Channel: ASTAPENIA
Back to Bottom
🇧🇾 Важна спачатку пераканаць шматлікіх, што мы насамрэч беларусы

🇪🇺 Ці адчуваюць беларусы сябе еўрапейцамі? Якія каштоўнасці нам бліжэй: расійскія ці еўрапейскія? Якія зараз ёсць геапалітычныя перавагі сярод беларусаў і што для гэтага робіць дэмакратычны рух?

Пра гэта і не толькі пагутарылі Рыгор Астапеня і Аляксандр Мілінкевіч. Дыскусію мадэраваў Алесь Ганчаронак.

Глядзіце першы выпуск сумеснага праекта ЦНІ, Банка ідэй і Прэс-клуба “Размовы пра будучыню”, дзе найлепшыя беларускія і замежныя эксперты абмяркуюць вобраз будучыні Беларусі, асноўныя выклікі і неабходныя рэформы.

👉 https://youtu.be/XzZaUfZ2_1Q
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Школа компетенций
Chatham House: "мяккая сіла" Захаду і Расіі ў Беларусі вачыма людзей

У якіх краінах бывалі беларусы і што яны думаюць пра Захад і Расію? Дзе б хацелі б жыць і працаваць - і чаму? Як беларусы ацэньваюць уплыў "заходняга ладу жыцця" і рускай культуры? Запрашаем на прэзентацыю вынікаў новага даследавання Chatham House.

📌 Мерапрыемства пройдзе ў двух фарматах: анлайн і афлайн у Варшаве 7 кастрычніка ў 12:00 па Мінску. Будзе арганізаваны сінхронны пераклад на англійскую мову.

👉 Рэгістрацыя
Фотка с 2011 для привлечения внимания, а результаты волны про беларусское восприятие Запада и России по ссылке.
Большасць беларусаў добра ставіцца да заходніх краінаў

Сёння была прэзентацыя вынікаў даследавання Chatham House. З 15 па 31 жніўня былі апытаны больш за 700 рэспандэнтаў. Некаторыя вынікі з апытання:

🔸 Толькі ў 5% беларусаў зараз ёсць віза адной з краіны ЕС, 65% не плануюць адкрываць візу.

🔸 Большасць беларусаў (46%) была ў Расіі за апошнія 5 гадоў. 26% ездзілі ва Ўкраіну, 15% - у Польшчу.

🔸 53% добра ставяцца да "заходняга ладу жыцця".

🔸 Больш за 70% мяркуюць, што заходняя сістэма каштоўнасцяў пазітыўна ўплывае на прававую свядомасць і на адносіны да ведаў і адукацыі.

🔸 64% хоча пашырэння эканамічных, палітычных, культурных сувязей і збліжэння з краінамі Захаду.

🔸 Палова рэспандэнтаў (51%) хоча, каб знялі ўсе санкцыі з Беларусі. Толькі 26% хоча, каб уводзіліся жорсткія ці мяккія санкцыі.

Чытайце падрабязнасці тут
👉 https://belaruspolls.org/wave-12
🔥 Деградация внешней политики Беларуси и способы исправления ситуации. Новое исследование ЦНИ

У нас вышло еще одно исследование, в этот раз о внешней политики Беларуси. Авторы Рыгор Астапеня и Павел Мацукевич анализируют:

🔸 как изменился сам режим и как произошел отрыв внешней политики от географии страны;

🔸 какова новая роль Беларуси в безопасности региона и как ухудшился образ страны;

🔸 насколько внешняя политика вошла в противоречие с общественным запросом;

🔸 как может выглядеть новая внешняя политика открытой Беларуси и какие для этого нужны условия.

👉 Ссылка на исследование
👉 Читайте статью для Zerkalo.io
⁉️Есть ли у Беларуси сейчас внешняя политика?

За последние пару лет Беларусь окончательно превратилась в прифронтовое государство, которое исполняет практически все прихоти России. Можно ли выйти из этого тупика без внутриполитических изменений?

Рыгор Астапеня и Павел Мацукевич дают рекомендации, адресованные тем беларусским стейкхолдерам, кто не согласен с политикой действующего режима. Что необходимо сделать в первую очередь? Собрали основные тезисы на карточках. Поможет ли это?

Читайте в полном исследование на нашем сайте

Банк идей | Реформы для Беларуси
🔥🔥🔥 Акадэмія новай беларускай дыпламатыі

Мы рады абвесціць, што запускаем новы адукацыйны курс пра знешнюю палітыку Беларусі.

Мэты навучальнай праграмы:

▪️ даць разуменне ўмоваў фармавання і цяперашняга стану знешняй палітыкі Беларусі

▪️даць навыкі неабходныя для самастойнага прасоўвання беларускай павесткі ў міжнародным асяроддзі

Табе дакладна да нас, калі:

▪️ ты малады лідар ці маладая лідарка ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў

▪️цікавішся беларускай знешняй палітыкай

▪️ займаешся грамадскай/журналісцкай дзейнасцю

Праграма будзе складацца з анлайн-сесіі (16 заняткаў і напісанне эсэ) і практычнай часткі ў афлайне (уік-энд у Варшаве).

📌 Адукацыйны курс стартуе 21-га сакавіка і завяршаецца 11 траўня. Дэдлайн падачы заяўкі - 17 сакавіка.

👉 Падрабязней пра Акадэмію і праграму
👉 Падаць заяўку
Во, прыслалі сёння

Апошнія дадзеныя тут

Відэа прэзентацыі тут, а тут інтэрв’ю Свабодзе
Сёння выйшаў мой даклад Rethinking Western policy towards Belarus. Паколькі беларускамоўнай ці рускамоўнай версіі даклада не плануецца і сам тэкст напісаны для замежнай аўдыторыі, я вырашыў зрабіць асобную калонку для беларусаў. У ёй я хачу патлумачыць не столькі рэкамендацыі пра тое, што Захад мае рабіць у дачыненні Беларусі, але больш тое, як я да іх дайшоў з пункту гледжання беларускага грамадзяніна.

У пачатку арыгінальнага тэксту я прысвячаю некалькі старонак таму, як цягам апошніх трох гадоў заходняя палітыка аказалася неэфектыўнай і дасылала супярэчлівыя сігналы аб сваіх намерах. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны гэтая палітыка стала яшчэ і вузейшай, чым дагэтуль.

Пры гэтым абвінавачваць Захад ва ўсіх нашых бедах нельга. Але будзьма шчырымі: нашыя праблемы цяпер куды большыя, чым нашыя здольнасці іх вырашаць. І каб Беларусь дасягнула доўгатэрміновых мэтаў – выйшла з-пад расійскага кантролю і дэмакратызавала палітычную сістэму – мы не можам абысціся без дапамогі Захаду.

Вось шэсць рэкамендацый для Захаду, якія б дазволілі стварыць каркас палітыкі дзеля дапамогі нам у дасягненні гэтых мэтаў.

Прыярытэзаваць Беларусь

Калі глядзець на палітычную і эканамічную моц, з аднаго боку, рэжыму Лукашэнкі, а з другога боку – Захаду, то падаецца дзіўным, чаму Захад не можа даць рады Лукашэнку. Гэта ў нейкай ступені звязана з недастатковай уважлівасцю заходніх дзяржаўных дзеячаў і палітыкаў да Беларусі. Пад гэтай няўважлівасцю я не маю на ўвазе малую грамадскую зацікаўленасць, а недастатковую колькасць палітычных і фінансавых рэсурсаў, якія павінны стаяць за доўгатэрміновай палітыкай, каб зварухнуць сітуацыю.

Пры гэтым з улікам доўгатэрміновасці неабходнай палітыкі трэба глядзець на яе праз прызму такіх карацейшых фазаў, як вызваленне прынамсі часткі палітвязняў ці адцягванне Беларусі ад саўдзелу ў вайне Расіі супраць Украіны.

Выкарыстоўваць і ціск, і заахвочванне

Увядзенне санкцый супраць Беларусі з’яўляецца натуральным наступствам той шкоды, якую Аляксандр Лукашэнка нясе рэгіянальнай бяспецы. Пры гэтым самі санкцыі неаптымальныя і наносяць пакуль больш стратаў грамадству, чым рэжыму.

Пры тым што Захад мае паказваць здольнасць утрымліваць санкцыйную эскалацыю, таксама істотна дэманстраваць здольнасць да саступак у пытанні санкцый у абмен на саступкі з боку рэжыму Лукашэнкі. Асабліва гэта істотна ў выпадку санкцый, якія шкодзяць беларускім грамадзянам і ўзмацняюць уплыў Крамля ў Беларусі. Да прыкладу, нават сярод прасанкцыйных дэмакратычных актывістаў ёсць уяўленне, што ад абмежавання авіяпералётаў беларусы нічога не выйгралі.

Дарэчы, магчымасцю для ўзмацнення дэмакратычнага руху ў вачах рэжыму з’яўляецца ўключэнне апазіцыі ў абмеркаванне таго, якія санкцыі могуць быць знятыя ў абмен за канкрэтныя саступкі рэжыму.

Мець канал камунікацыі з Лукашэнкам

Гэтую ідэю найбольш цяжка прадаць на Захадзе, бо Лукашэнка таксічны і фармальнае непрызнанне яго прэзідэнтам з’яўляецца краевугольным каменем заходняй палітыкі адносна Беларусі. Прынамсі нам так кажуць, але калі прадстаўнікам Захаду трэба, то яны з Лукашэнкам размаўляюць, і, болей таго, гэтыя гутаркі прыносяць пэўны плён: вызваленне палітычных вязняў, пэўнае ўлагоджанне памежнага крызісу і гэтак далей.

Таму пытанне да нас у тым, ці гатовыя мы да таго, каб Захад размаўляў з Лукашэнкам не толькі тады, калі гэта трэба Захаду, але калі трэба нам. У рэшце рэшт гэта ад Лукашэнкі шмат у чым залежыць вызваленне палітвязняў ці адвядзенне Беларусі ад вайны. У тым гістарычным пункце, у якім мы знаходзімся, без перамоваў Захаду з Лукашэнкам чакаць дасягнення гэтых мэтаў не выпадае. Заходнія дыпламаты могуць працягнуць размаўляць з умоўным Сяргеем Алейнікам, але гэтыя размовы, хутчэй, служаць утрыманню кантакту, чымся абмеркаванню нечага па сутнасці.
HTML Embed Code:
2024/06/01 17:05:41
Back to Top