TG Telegram Group Link
Channel: Супер Мова
Back to Bottom
Кава з вытанчаным смакам

На мінулым тыдні мы згадвалі кававыя традыцыі Беларусі й нават спрабавалі прыгатаваць жытнюю каву. Сёньня варым каву кшталту той, якую піла заможная шляхта ў XIX стагодзьдзі – ёсьць некалькі сакрэцікаў 😉

Вазьміце:

вада – 150 мл
цукар – ½ ч. л.
молатая кава – 2 ч. л.
падсмажаны молаты мігдаль – ½ ч. л.
молаты кардамон – 1/3 ч. л.

☕️ Уліце халодную ваду ў турку й пастаўце на агонь, дадайце каву й цукар, мігдаль і кардамон.

☕️ Здыміце каву з агня, не дазваляючы ёй закіпець. Пачакайце хвіліну й разьліце па кубках.

🍋 Смак кавы добра дапаўняе вада зь мятай і цытрынай.

Прыемнага вечара! ☺️

#мова @supermova #напоі
Гонар даражэй!

⭐️ Беларускі журналіст, пераможца Міжнароднага конкурсу журналістаў, кандыдат гістарычных навук, галоўны рэдактар беларускамоўнай газэты “Новы час” – 29 траўня 1945 году нарадзіўся Аляксей Кароль (Копысь, Аршанскі раён).

Глядзіце — Лявон Цімохін узгадвае пра сябра дзяцінства Аляксея Караля

Аляксей Кароль выдаў тры кнігі й манаграфіі: пра Першую расейскую рэвалюцыю 1905-1907 гадоў, пра Другі зьезд РСДРП і пра Ўсевалада Ігнатоўскага.

✔️ “Сэнс шчасьця самы няўлоўны й зьменлівы, відаць, для кожнага. Шчасьце - гэта магчымасьць жыць у адпаведнасьці з пачуцьцём уласнай годнасьці, свабодна гаварыць і пісаць”.

📰 Чытайце — Аляксей Кароль. Падборка цытатаў і публікацыяў


У канцы 1980-х Аляксей Кароль пісаў даведачную інфармацыю пра рэабілітацыю Зьмітра Жылуновіча й Ўсевалада Ігнатоўскага, а таксама іншых “нацдэмаў”, рэпрэсаваных у 20-30-я гады ХХ стагоддзя.

✔️ “Захапленьне - уласьцівасьць маладосьці. І лепш, калі яно нядоўгае, на зьмену якому прыходзіць удумлівае, нават крытычнае, стаўленьне да людзей. Не дарэмна даўно да нас заўважана: “Не ствары сабе куміра”.

З 2007 году спадар Кароль працаваў галоўным рэдактарам газэты «Новы час». 3 чэрвеня 2008 году перамог у Міжнародным конкурсе журналістаў імя Найта (Вашынгтон, ЗША). А ўжо ў 2009 атрымаў узнагароду “Вольная прэса ва Усходняй Еўропе".

✔️ “Сапраўды, кола людзей, якія пастаянна карыстаюцца мовай, адносна невялікае, але ўсе яе разумеюць. Прынцыповая навіна: ў беларускамоўным асяродку з’явілася дастаткова заўважная колькасьць моладзі, прычым гарадзкой”.

У чэрвені 2015 году Аляксей Кароль выпусьціў дакумэнтальны фільм

▶️ “1990-я: Як гэта было, і які шлях мы не прайшлі”.

У 2015 ён змагаўся з ракам лёгкіх, але працягваў актыўна ўдзельнічаць у працы рэдакцыі і грамадзкім жыцьці Беларусі. Памёр і пахаваны ў Сынгапуры, дзе апошнім часам жыў разам з сынам.

📰 Чытайце — Сапраўды эфектыўны менеджар

#мова @supermova #смі #кароль #гісторыя
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Гэта не твая краіна!

30 траўня 1999 — ў Менску адбылася Трагедыя на Нямізе, у якой загінулі 53 чалавекі

Мужчыны былі апранутыя ў трэніровачныя штаны й белыя саколкі без рукавоў, а дзяўчыны – у кароткіх спадніцах і з пустою ўсьмешкаю на твары. Усе вакол раўлі й скакалі, а з драўлянай сцэны, відавочна пабудаванай за некалькі гадзін, прытопваючы й матляючы накладнымі патламі ў розныя бакі, раўла ў мікрафон сьпявачка рускай эстрады, “міжнародная мэга поп-зорка” Наташа Караблёва і, намагаючыся пляскаць у ладкі, яна крычала: “Я люблю цябе, мая блакітнавокая краіна!”
Гэта не твая краіна! – закрычаў Ян зь нянавісьцю.
...
Асноўная маса людзей, падхапіўшы Яна з Гэняй, панеслася ў бок доўгага падземнага перахода й адначасова ўваходу ў мэтро. Людзі беглі так хутка, у п’яным азарце штурхаючы адно аднаго у розныя бакі, быццам на іх галовы капаў не дождж, а полымя й попел... Сам Бог караў за свавольства, за распусту, за безкультурнасьць, за пякельныя любошчы, за алькаголь, за піўное сьвята ў Сьвяты дзень (і ў дзень нараджэньня Дантэ)... Гэта было падобна да Апакаліпсісу, і шызафрэнічнаму Гэню нават ня трэба было нічога ўяўляць, ён з галавою акунуўся ў самы страшэнны жах сучаснасьці.

Людзі беглі звар’яцела, у іх вачах не было ані кроплі разуменьня таго, што яны робяць, несьліся да падземнага перахода. Хтосьці ўжо галасіў, хтосьці пішчаў, хтосьці вусьцішна гарлапаніў, наперадзе адбываліся нейкія падзеі... Вакол ніхто не мог прамовіць анічога разумнага альбо чалавечага на “чалавечай” мове, усе сварыліся, крычалі, а хтосьці ўголас моцна рагатаў і сьпяваў... Мужчыны й жанчыны ціснулі, давілі адно аднаго, падалі пад ногі, а тыя, хто яшчэ трымаўся, спатыкаліся аб галовы, грудзі, рукі, ногі ўпаўшых і таксама падалі... а людзі ўсё ішлі й ішлі... няспынна, бязглузда й атупела, абы схавацца ад дажджу... Людзі працягвалі ціснуць, ня ведаючы, што сваімі высілкамі, сваёю моцаю давяць тых, хто наперадзе, тых, хто ўжо спусьціўся на прыступкі альбо яшчэ ніжэй.

Гэня й Ян праходзілі празь пекла, іх целы былі прыціснуты да сьцяны, па якой яны, трымаючыся толькі яе, папаўзлі наперад, шукаючы якой западзіны альбо выратавальнага кутка... Людзі... маса людзей... Зь некаторых, самых аддаленых ад падземнага пераходу месцаў усё яшчэ было чуваць, як п’яныя сьпявалі ўрыўкі зь сёньняшняга канцэрта Хуяблёвай, Сальмадухі й гурта “Манга-танга”. Гэня не заўважаў, як, прасоўваючыся наперад, трымаючыся за Яна, крычыць, крычыць не сваім голасам.

📖 Урывак з кнігі Аляксандара І.Бацкеля - Мімікрыя

Вярні жыцьцё сваёй краіне,
Яна ў сьне халодным гіне!
Вярні жыцьцё сваёй зямлі,
Яе сівыя сьнягі замялі

🎵 Lavon Volski - Краіны няма OST VIVA BELARUS

@supermova #мова #падзеі
🇺🇸 Беларусы ў ЗША 🇺🇸

🥳 30 траўня 1927
— нарадзіўся Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст. Адзін з кіраўнікоў скаўцкага руху беларусаў у эміграцыі і амэрыканскага скаўцкага руху.

⚡️ Увесь час дапасоўваў сваё жыцьцё да грамадзкіх вымогаў беларускай дыяспары: Нямеччыны, Бельгіі і ЗША

⚡️ “Нялёгкая справа: гуртуй беларусаў – шмат каму зь іх трэба было ўсьведамляць – і вядзі прапагандысцкую працу навонкі”— згадваў Вітаўт Кіпель

⚡️ Гісторык Захар Шыбека напісаў: “Ён належыць да тых, хто радуецца посьпехам іншых. І многія з нас тут, на Бацькаўшчыне, зразумелі, што нечага вартыя, дзякуючы яго здольнасьці радавацца нашым дасягненьням. Ён не будуе ўласнага дабрабыту, ён разбудоўвае беларускасьць. А яна дагэтуль усё яшчэ трымаецца на дабрачыннасьці такіх людзей, як Кіпелі.”.

❗️Падрабязней біаграфія і бібліаграфія гэта неверагоднага чалавека на kamunikat.org

⚡️ “Усюды, — пісаў Янка Запруднік, — дзе адбываліся якія-небудзь грамадзкія падзеі – фэстывалі, пікнікі, юбілеі, большыя ці меншыя ўрачыстасьці, рэлігійныя сьвяты, — дзе толькі зьбіралася грамада суродзічаў, можна было пабачыць Вітаўта з раскладзенымі на стале кнігамі. Гэта пашыральніцкая сыстэматычнасьць ідзе ад падвойнага разуменьня:
1️⃣ беларуская кніга патрэбная беларускаму чалавеку, бо ў ёй закладзена любасьць да свайго роднага
2️⃣ беларус павінен падтрымоўваць сваё выдавецтва, бо беларуская кніжка – гэта паказьнік нашай нацыянальнай жывучасьці”

📰 ЧытайцеЖыцьцё даўжынёю ў гісторыю

❗️Каб выканаць гэтыя пункты дастаткова купляць кнігі на Мове ў нашых выдавецтвах, чытаць самім і дарыць знаёмым беларусам, асобліва хто яшчэ не ўжывае нашу Супер Мову!

Глядзіце пра жыцьцё беларусаў у ЗША на канале Беларускі крок

@belaruski_krok @supermova #мова #гонар #годна #зша
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Мы – не яе героі.

🎉 31 траўня 1948 — нарадзілася Сьвятлана Алексіевіч, расейскамоўная пісьменьніца Беларусі.

⚡️ Нарадзілася ў Станіслававе (УССР, цяпер Украіна). Бацька — беларус, вайсковец-лётчык, маці — украінка
⚡️ У 2015 годзе стала першай ляўрэаткай ад Беларусі Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры «за яе поліфанічную творчасьць — помнік пакутам і мужнасьці ў наш час».

🧐 Цікава прачытаць прарочы артыкул Альгерда Бахарэвіча 2013 года:

©️ Нобелеўскай прэміі па літаратуры ў Беларусі чакаюць даўно і з нейкай асуджанасцю, што адчуваецца нават у тым тоне, якім пра яе, прэмію, пішуць. Не сёння, дык заўтра; не Алексіевіч, дык нехта іншы; не за прозу, дык за паэзію – і калі літаратурны чыннік не спрацуе, заўжды можна спадзявацца на палітычны.

©️ А яшчэ дужа не хацелася б, каб яе, Нобелеўскую прэмію, атрымаў расейскамоўны аўтар. Зноў жа, прычынаю не тое, што расейскамоўныя беларускія пісьменнікі самі па сабе паганыя або паганейшыя за расейскамоўных расейскіх. Не, сустракаюцца і нармальныя такія аўтары, не горшыя за Іхных. Аднак калі тую прэмію атрымае тутэйшы расейскамоўны “пісаціль” – гэта будзе параза. А іх і так хапае. Пры такім развіцці падзей гэтая прэмія нас заб’е – як забівае афіцыйнае дзвюхмоўе. А калі й не заб’е, дык загоніць яшчэ далей на маргінэс. Рэч у тым, што ад Беларусі ў такім разе будуць і надалей чакаць новых расейскамоўных геніяў. Пра тое, што тут, панове, ёсць яшчэ і нейкі беларусіш, ніхто ўжо не згадае. Такія вось страхі…

📰 Чытайце — Прэмія для нікога

🧐 І меркаванне пасьля здарэння гэтай падзеі ў 2015

©️ Зайздросціць можна не толькі на сваю карысьць. Мне пашанцавала: я з тых ідыётаў, якія нейкі час верылі і марылі, што першы беларускі Нобель дастанецца Алесю Разанаву.

©️ Прыемна, што яе праца была ацэненая. Як прыемна бывае заўжды, калі высілкі таленавітага чалавека не мінаюць дарма.

©️ Мы – не яе героі. Мы жывыя і жывем сёння, і краіна, дзе гэта адбываецца, даўно ўжо не Савецкі Саюз. У яе, гэтай краіны, выраслі малочныя зубы. І нам хочацца гаварыць: новым голасам, пра нашае сёння.

©️ Перамога Святланы Алексіевіч, як бы нам ні хацелася адваротнага, – гэта параза беларускамоўнай літаратуры. На шчасце, не ў ваенным сэнсе слова, а хутчэй, у спартовым. Проста некалькі кніг, напісаных журналісткай Святланай Алексіевіч па-расейску, аказаліся больш даходлівымі, уцямнымі і мудрымі для заходняга свету, чым уся прыгожая беларускамоўная літаратура з вагонамі яе кніг і сонмамі яе жывых і памерлых класікаў.

©️ Напэўна, гэта ўсё. Цяпер ад нас з новай сілай будуць чакаць таго, чаго чакаюць ужо даўно. Добрай літаратуры па-расейску. Тлумачэння савецкай душы, якую мы самі даўно пахавалі і на якую пакрысе забыліся.

📰 Чытайце — Наш апошні Нобель

📚 На беларускую мову ўжо пераклалі некалькі кніг (Зачараваныя смерцю, Чарнобыльская малітва), якія вы можаце набыць ці прачытаць на Беларускай палічцы

🎧 Cлухайце аўдыёверсіі на сайце https://audiobooks.by/

@supermova #мова #каляндар
Ужо наш наступны нобель!

"Беларуская вёска здольная на цуды, і галоўны цуд вырвацца зь яе абдымкаў. Моцных, як абдымкі зямлі

Прабавіўшы ў вёсцы лета, мы, гарадзкія дзеці, прывозілі ў Менск жывую беларускую мову. Ня мову, вядома, але яе аскепкі, якія надоўга захрасалі ў дзіцячых ратах. Аскепкі той мовы, ад якой іх гарадзкія бацькі так хацелі пазбавіцца — бо быць гарадзкім у Беларусі значыла гаварыць чыста па-расейску.

Дзеці вярталіся ад бабуляў, ішлі ў школу і высьвятлялася, што яны падчапілі ў вёсцы падступную інфэкцыю: беларускую лексыку і беларускі акцэнт. Настаўніцы расейскай мовы жахаліся і моршчыліся, чуючы, як іхныя вучні і вучаніцы ўжываюць «вясковыя» слоўцы і ня могуць вымавіць гарадзкі выбухны, «чисто русский звук "г"».

Празь месяц напружанай працы хвароба адступала — да наступнага лета і наступнай паездкі да «калгасных» бабуляў і дзядуляў, якія за ўсё жыцьцё так і не навучыліся правільна гаварыць па-расейску.

Два стагодзьдзі русыфікацыі так і ня здолелі зрабіць зь іх «русских людей». Беларуская вёска жывучая, як яе мова."

👻 Чытайце А. Бахарэвіча — "Хлопчык і сьнег" у папяровым і ў электронным варыянтах

А вы згодныя, што творчасьць А.Бахарэвіча, варта нобелеўскай прэміі? Пішыце ў каментарах

@newknihauka @supermova #мова #бахарэвіч
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
“Жыцьцё кароткае, радзіма вечная”.

🥳 1 чэрвеня 1954 - нарадзіўся Алесь Асташонак (Менск) — беларускі літаратар, перакладнік.

Адны жывуць розумам і таму ўспрымаюць жыцьцё як камэдыю. Другія жывуць пачуцьцямі, і для іх зямны шлях – трагедыя. Алесь Асташонак належаў да другіх. Зь ім бывала ўдумна, бывала весела, бывала нясьцерпна, але ніколі не бывала сумна.
Кім толькі ён ні працаваў – перакладчыкам у Альжыры, выхавальнікам у ПТВ, выкладчыкам францускае мовы, рэдактарам часопісу “Крыніца”, асыстэнтам псыхіятра й асыстэнтам нарколяга... Але на сваім месцы Алесь быў адно за пісьмовым сталом.
- Так узгадвае Алеся пісьменьнік Уладзімір Арлоў.

Перакладаў з французскай, ангельскай, летувіскай моваў. Пераклаў раманы «Порт туманаў» Ж.Сіменона, «Планета малпаў» П.Буля, п'есы «Улюбёнец публікі» С.Палякова, «Жаночы стол у паляўнічай зале» В.Мярэжкі (пастаўлена ў 1988), «Матылёчак, матылёчак...» А.Нікалаі (пастаўлена ў 1988), аповесьць Веркора «Маўчанне мора», аповесьці Ж.Сіменона «Пад страхам сьмерці», «Дзяўчына і бясхвостыя парсючкі» і іншыя творы замежных пісьменьнікаў.

📚 Чытайце на Кніжнай палічцы — пераклад «Планеты малпаў» і іншыя

Пра новы фільм «Каралеўства планеты малпаў» глядзіце — Відзік 42

Падаюць вішняў цьвяты, і разносіць іх вецер халодны;
Сьнегам у чорную гразь падаюць вішняў цьвяты.
Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цьвет ваш родны, –
Не к чаму болей вам жыць. Плачце, галіны, лісты!

✍️ "Непагодаю маёвай" — М. Багданоіч

#мова @supermova #пераклады #літаратура
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі Рафаэль.
“Хто піша жанчыну, таму дапамагае бог”

🎨 Ён увайшоў у гісторыю міжнароднага мастацтва серыяй карцінаў “Мадоны, якія плачуць”. У Італіі яго назвалі “беларускім Рафаэлем” – за найбольшы ў сьвеце лік палотнаў з вобразам Мадоны. 1 чэрвеня 1945 году ў вёсцы Махро Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці нарадзіўся мастак Аляксей Кузьміч.

Аляксей выйшаў са шматдзетнай сям’і. У сталым узросьце ён намаляваў карціну “Маё залатое дзяцінства”, дзе адлюстраваў сябе немаўлём на руках маці ў акружэньні пяці сясьцёр. У школе спадар Кузьміч навучаўся маляваньню ў прафэсыйнага жывапісца Анатоля Рубановіча – адна з сясьцёр набывала фарбы ў падтрымку ягонага імкненьня.

Аляксей Кузьміч першым стварыў вобраз Мадоны ў чырвоным шалі, які абазначаў ненавісьніцкае навакольле. Ва ўзросьце 38 год мастак ажаніўся з 20-гадовай студэнткай Беларускага тэналягічнага інстытуту Інэсай Восіпаўнай, якая часта праходзіла міма ягонай майстэрні на вуліцы Валадарскага. Жонка стала прататыпам шматлікіх карцінаў Мадонны. Дарэчы, пазьней Аляксей Кузьміч трымаў майстэрню ў Траецкім прадмесьці.

☀️ Вобраз Мадонны на карцінах Кузьміча – гэта дабрыня, духоўнасьць, перажываньне за лёс людзей, прыгажосьць і чысьціня. Знакамітыя ягоныя серыі карцінаў “У раі”, “Мадонна с паўшым анёлам”, “Залатыя Мадонны”, “Срэбраныя Мадонны”, “Палескія Мадонны”. Агулам ён напісаў звыш 700 палотнаў, растлумачыўшы сваё імкненьне пісаць Мадонну словамі: “Хто піша жанчыну, таму дапамагае Бог”.

У студзені 2015 году намаганьнямі сына Аляксея Кузьміча ў гонар мастага нараклі галяктыку. Ягоныя творы можна пабачыць у музэях Беларусі, ЗША, Італіі, Эстоніі. Найбольшыя калекцыі мелі Беларускі саюз мастакоў, Берасьцейскі абласны краязнаўчы музэй, Музэй гісторыі гораду Менску, Музэй Напалеона Орды, Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

#мова @supermova #мастацтва #культура #музэі
Як супраціўляюцца косьці.

🥳 2 чэрвеня 1905 году нарадзіўся Юрка Віцьбіч (сапраўднае імя – Серафім Шчарбакоў) – беларускі пісьменьнік, краязнаўца, публіцыст, папулярызатар гісторыі Беларусі й дзяяч эміграцыі ў Амэрыцы.

У 1920-х будучы пісьменьнік накіраваўся ў Маскву – там працаваў на будоўлі й хімічных заводах. У 1929 годзе на старонках «Узвышша» выйшла ягонае першае апавяданьне, а праз тры гады – кніга прозы «Сьмерць Ірмы Лаймінг». У 1937 годзе была надрукавана другі зборнік пад назвай «Формула супраціўленьня касьцей».

«У вачах Віцьбіча жывуць шляхецкая годнасьць нашчадка прыдзьвінскіх крывічоў, горкая мудрасьць гісторыка, нязломная трываласьць шматгадовага эмігранта». Уладзімер Арлоў

🐎 Чытайце Імёны Свабоды — Юрка Віцьбіч

Падчас нямецкай акупацыі Юрка Віцьбіч актыўна ўдзельнічаў у культурным жыцьці Беларусі – у 1943 годзе ён прывёз зь Віцебску ў Полацак рэшткі Эўфрасіньні Полацкай. Праз год разам зь Беларускай цэнтральнай радай Юрка выехаў у Нямеччыну. Там ён выступаў на «Радыё Свабода», заснаваў літаратурную суполку «Шыпшына», друкаваў аднайменны часопіс.

☝️Цікавы факт. Юрка Віцьбіч друкаваўся ў расейскамоўнай газэце «Новое русское слово» - ён быў адным зь першых, хто пазнаёміў чытачоў зь беларускай нацыянальнай ідэяй, бараніў погляды беларусаў, якія імкнуліся аднавіць незалежнасьць краіны.

«Віцьбіч зьяўляецца чалавекам, які больш як хто іншы аддаў сілаў, думкі і крыві за беларускую справу. Адмаўляць сёньня Юрку Віцьбіча як пісьменьніка — значыць рабіць пагром на беларускай літаратуры на эміграцыі».

У 1996 годзе Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку выдаў кнігу Віцьбіча “Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі”. За год да гэтага “Мастацкая літаратура” факсымільна перавыдала ў Менску яго эсэ “Плыве з-пад сьвятое гары Нёман” - унікальны аповяд пра паходжаньне болей чым пяцісот беларускіх геаграфічных назваў.

📕 Абедзьве кнігі можна прачытаць на Беларускай палічцы.

#мова @supermova #літаратура #гісторыя #краязнаўства
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
У служэньні Богу і Беларусі.

🥳 2 чэрвеня 1896 - нарадзіўся Пё́тар Татарыно́віч (1896 г., в. Гайнін, Слуцкі павет — 3 верасьня 1978, Рым) - каталіцкі сьвятар заходняга абраду, папскі прэлат, удзельнік беларускага хрысьціянскага руху, выкладчык, пісьменьнік, перакладчык і публіцыст

Гэты чалавек умеў жыць дзеля дабра сваёй Бацькаўшчыны, дзе б ён ні быў — на радзіме, у Польшчы, у Германіі альбо ў Рыме. Ды ўсё ж найлепш ён адчуваў сябе на радзіме, якую моцна любіў, на якой прагнуў служыць Богу.

Вучыўся ў духоўных семінарыях у Петраградзе, Мінску і Улацлаўку. Пасля атрымання прэзбітэрскага пасвячэння выконваў душпастырскае служэнне ў розных мясцовасцях Пінскай дыяцэзіі: у Наваградку, Баранавічах, Дамачаве, Століне і іншых месцах.

Святарскі лёс маладога пастыра не быў лёгкім: за казаньні на беларускай мове і падтрымку беларускага руху Татарыновіча ссылалі ў глыб Польшчы (на Мазуры), потым яго арыштоўвалі бальшавікі і нацысты.

Пасля Другой сусветнай вайны кс. Петр апынуўся ў Рыме, дзе напісаў і абараніў доктарскую дысертацыю аб духоўным вучэнні св. Кірылы Тураўскага. З 1950 – 1971 гг. быў кіраўніком і асноўным аўтарам Беларускай праграмы Ватыканскага радыё, выдаваў рэлігійна-грамадскі часопіс Źnič, клапаціўся пра эмігрантаў-католікаў з Беларусі, перакладаў на беларускую мову Святое Пісанне і іншыя кнігі, сярод якіх раман Генрыка Сянкевіча Quo vadis, перавыдаў малітоўнік Голас душы. За руплівую душпастырскую дзейнасць у 1961 г. атрымаў тытул Ганаровага прэлата Яго Святасці Папы.

📝 Чытайце артыкул — Палымяны сьвятар і патрыёт

Птушцы да шчасьця - вольнасьці трэба,
Да шчасьця краскі - яснага неба,
Дзіця шчасьліва - на руках маткі,
Бяздольны рвецца - да цёплай хаткі.

Мудрага шчасьце - веры шуканьне,
Шчасьце паэта - шчыра каханьне,
Струджанным думкам - трэба спачынку,
Сэрцу збалеламу - вясны ўспамінку.

Для ўсіх жа людцаў, гдзе ёсьць іх колькі,
Аднаго трэба на сьвеце толькі -
Без чаго сьвет наш - блудна дарога:
Усім да шчасьця патрэбна Бога.


✍️ "Шчасьце" - Казімір Сваяк

#вера #касьцёл #беларусь #мова @supermova
HTML Embed Code:
2024/06/03 06:01:38
Back to Top