TG Telegram Group Link
Channel: РазМова
Back to Bottom
Forwarded from Verbarium
Прадóнне / Pradonnie / Abyss / Бездна
Будзь крутым як Васіль Быкаў - размаўляй па-беларуску.
Кажуць, калі лепей прымаць рашэнні праз пэўны час.

#прымаўкі
Мы тут адшукалі і не маглі не падзяліцца з вамі.

Самаробная партызанская ўлётка, распаўсюджвалася ў 1925 годзе ў Слуцку.

#гістарычныя_ знаходкі
Здаецца, Уладзіміра Караткевіча на фотаздымку пазналі ўсе:) А хто яшчэ на фотаздымку Вам знаёмы?
Белая Баба — персанаж беларускай міфалогіі , злы дух і дэман , які жыве ў пекле і з'яўляецца толькі ў момант смерці або незадоўга да яе, прадказваючы хуткую смерць. Белая Баба – увасабленне смерці і бяды.

Часцей за ўсё яна паўстае маладой, даўганогай і вельмі прыгожай жанчынай, у белым, нібы ў вясельным апрананні.

У другіх уяўленнях Белая баба адлюстроўвалася як высокая фігура з вогненным вянком, усюды, дзе яна праходзіць, з'яўляюцца магілы, а ў які бок махне хусткаю - спусташаюцца гарады і вёскі.

Яна з'яўляецца перад людзьмі, а часам і перад іншымі жывымі істотамі, у момант іх смерці або незадоўга да яе. Пасля гэтага яна адкідвае покрыва і паказвае ім свой сапраўдны твар - твар жудаснай памерлай старой жанчыны. Пазбегнуць сустрэчы з Белай Бабай ці хаця б адкласці яе можна толькі адзіным чынам — трэба пад ганкам хаты закапаць кабыліную галаву, а таксама павесіць касу на варотах ці на верхніх дзвярах і прыбіць цвіком падкову да парога хаты, толькі тады будзе верагоднасць, што яна некаторы час за табой не прыйдзе.

Крыніца: Дзед Палешук

#беларуская_міфалогія
Беларусы ў фатаздымках Ісака Сербава 1911-1912 гг.
Поўная фота калекцыя Сербава налічвала каля 5000 кадраў беларусаў Палесся, большай часткай з іх страчана...

#гістарычныя_знаходкі
Forwarded from Verbarium
Віншавáць / Vinšavać / To congratulate / Поздравлять
HTML Embed Code:
2024/06/06 19:41:05
Back to Top