TG Telegram Group Link
Channel: Пра людзей. Беларусь
Back to Bottom
Forwarded from Белсат
З польскай Акадэміі Мастацтваў – у беларускі ізалятар

Гамяльчанка Марыся Тульжанкова чырвоным па беламу прапаноўвала «Cашы больш не наліваць!» і ўжо 8 дзён адбывае адміністратыўны арышт у ізалятары, куды яе змясцілі «за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Чытаць цалкам: https://telegra.ph/Z-polskaj-Akadehmіі-Mastactvaў--u-belaruskі-іzalyatar-10-21
За хрысціянскія спевы ў двары – 15 содняў. Канцэрт каталіцкага гурта палічылі пікетам супраць улады

24-гадовая жыхарка Менску Алёна Палачанская – удзельніца музычнага гурта «Laudans». Яе затрымалі разам з салістам групы Андрэем Лугіным пасля канцэрту, які музыкі давалі ў двары на Ангарскай. Маці Алены Таццяна Палачанская распавяла нам пра сваю дачку, творчы шлях дзяўчыны і як яе судзілі: https://telegra.ph/Za-hryscіyanskіya-spevy-ў-dvary--15-sodnyaў-Kancehrt-katalіckaga-gurta-palіchylі-pіketam-suprac-ulady-10-24
Маці арыштаванага айцішніка: У вачах сілавікоў няма зрэнак

Улада Герчыкава асудзілі паводле двух артыкулаў: супраціў міліцыянтам і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, агулам 15 содняў адміністрацыйнага арышту. Пасля суда родныя чатыры дні не маглі знайсці Улада. Маці затрыманага Тамара Іванаўна распавяла «Белсату», што гэта былі жахлівыя дні: https://telegra.ph/Macі-aryshtavanaga-ajcіshnіka-U-vachah-sіlavіkoў-nyama-zrehnak-10-26
«Пракурор сказаў: усіх у турму». Двум абаронцам мемарыялу Тарайкоўскага пагражае да 10 гадоў зняволення

25-гадовая Марыя Бабовіч і 42-гадовы Дзяніс Граханаў трапілі за краты за тое, што спрабавалі аднавіць народны мемарыял Аляксандру Тарайкоўскаму – надпіс на асфальце «Не забудзем». Абодвум выстаўлена абвінавачванне адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу – арт. 339 (злоснае хуліганства) і арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Belsat.eu высвятляў, што вядома пра новых палітвязняў: https://telegra.ph/Prakuror-skazaў-usіh-u-turmu-Dvum-abaroncam-memaryyalu-Tarajkoўskaga-pagrazhae-da-10-gadoў-znyavolennya-10-30
У Гомлі настаўніцы далі 15 содняў: яна прапанавала прыбраць могілкі. У ІЧУ трапіла і ейная племянніца з мужам

Настаўніца геаграфіі найвышэйшай катэгорыі гомельскага ліцэю № 1 Ірына Захарчанка апынулася ў ІЧУ праз тое, што ў адным з мясцовых чатаў запрапанавала жыхарам раёну прыбраць вайсковыя могілкі і ўзяць з сабой бел-чырвона-белыя стужкі. Цяпер педагог адбывае 15 содняў. У турму за актывізм трапіла не толькі Ірына, але і ейныя пляменніца ды муж. Сваякі настаўніцы распавялі, як трое сямейнікаў апынуліся за кратамі за «няправільныя погляды»: https://telegra.ph/U-Gomlі-nastaўnіcy-dalі-15-sodnyaў-yana-prapanavala-prybrac-mogіlkі-U-ІCHU-trapіla-і-ejnaya-plemyannіca-z-muzham-10-30
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Забараняюць насіць бела-чырвона-белы сцяг? Гэты мужчына сам стаў сцягам! І вось што з гэтага выйшла...
Forwarded from Белсат
❗️«Сілавікі аддавалі толькі тых, хто не мог узняцца, бо ногі паламаныя».

Закрытая ЧМТ, страсенне мазгоў, удары мяккіх тканак, раны на далонях, рассячэнне губы, закрыты пералом малой галёначнай косткі. Гэта дыягназы людзей, якія ўчора ноччу паступалі ў БХМД.

Пацярпелыя распавядалі медыкам, што іх збівалі пры затрыманні, у бусах і ў аддзяленнях міліцыі.
Учорашнія затрыманні можна параўнаць толькі з пачаткам жніўня, а апошняга чалавека прывезлі ў больніцу а 5 раніцы.

«Гэта генацыд – я іначай ніяк не магу гэта назваць. І вось зноў такія ж пабоі», – кажа медык.

На думку палітолага, улады перашлі да татальнай зачысткі, бо цярпенне Лукашэнкі лопаецца. І пытанне тут, хто пратрымаецца даўжэй.

https://belsat.eu/news/bili-pa-kistsyah-ruk-lamali-paltsy-shmat-chmt-lekary-paraunouvayuts-razgon-8-listapada-ca-zhnivenskimi-padzeyami/
«Татачка, калі ж мяне біць перастануць?»

16-гадовы Мікіта ўжо ТРЫ МЕСЯЦЫ знаходзіцца ў СІЗА.
Яго абвінавачваюць у тым, што 11 жніўня ён нібыта кінуў бутэльку з гаручай сумессю ў бок міліцыянта. Але хлопец кажа, што нічога не рабіў.

У СІЗА дзіця б’юць і ўвесь час патрабуюць, каб ён назваў імя кагосьці іншага і тады абяцаюць выпусціць пад хатні арышт, але яму няма чаго сказаць, бо ён не ўдзельнічаў у пратэстах.

https://belsat.eu/news/silaviki-suprats-shkolnikau-yak-padletki-traplyayuts-pad-represii/
21-гадовы мянчук Антон Лакішык атрымаў тры гады калоніі за штурханіну з АМАПаўцам 14 ліпеня на Нямізе.

Нягледзячы на тое, што амапавец Яўген Дудкін не атрымаў цялесных пашкоджанняў і не звяртаўся ў медычныя ўстановы, яму кампенсаваная маральная шкода, а хлопец цалкам прызнаў сваю віну, суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла маладзёну тэрмін, які запрасіў пракурор.

Хлопец штурхнуў супрацоўніка АМАПу, бо хацеў дапамагчы пратэстоўцу, якога пачалі затрымліваць.

Крыніца: @viasna96
«Я ніколі ім не прабачу таго, што яны рабілі з маім Ромам, што выломлівалі яму пальцы, білі. Хто яны пасля такога здзеку з дзіцяці? Ці людзі?»

Падлетка затрымалі за тое, што ён проста сядзеў на лаўцы. Хлопца моцна збілі, сям’ю паставілі на ўлік, а маці (яна грамадзянка Расеі) прыгразілі дэпартацыяй. А, і яшчэ міліцыянт забраў у 14-гадовага Ромы з кішэні 5 рублёў. Абсурд? Не, проста жыццё у Беларусі.

Гісторыя цалкам 👉 https://blstv.eu/news/padzyakujtse-shto-syna-vyarnuli-tselym-i-zhyvym-syam-yu-zatrymanaga-padletka-pryznali-satsyyalna-nebyaspechnayu/
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
10-га жніўня жыццё шматдзетнай сям’і з Пружанаў Анатоля і Юліі Сахарук перакулілася з ног на галаву. Анатоля затрымаў АМАП, ад стрэсу ў Юліі здарыўся інсульт. Анатоль распавёў нам сваю гісторыю.

Дапамагчы сям’і можна, пералічыўшы грошы на картку: «Белаграпрамбанк»
5323 0800 4272 7884
04/21
YULIYA SAKHARUK
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏠 Сацыяльная дзяржава па-беларуску. Калгас даў сям'і дом. У доме такія ўмовы, што ў сямʼі забралі дзяцей.

Паглядзіце самі. У Маларыцкім раёне пабывала здымачная група праграмы «Маю права».
Forwarded from Белсат
«Да мяне прыйшлі людзі незнаёмыя пасярод ночы, пазванілі ў дзверы. І жаночы голас сказаў: мы б вам хацелі распавесці пра вашага Рому...»

Паглядзіце трэцюю частку з серыі рэпартажаў «Пайсці і не вярнуцца». У ім – падрабязнасці пра Рамана Бандарэнку: https://youtu.be/JX_ppKTmdwo
Forwarded from Белсат
«Міліцыянт прычапіўся да фотаздымка Рамана Бандарэнкі і пачаў абражаць яго, пасля дрэнна выказаўся пра Аляксандра Тарайкоўскага і нават майго спачылага бацьку, чый партрэт стаіць у пакоі, назваў злачынцам».

Іншы міліцыянт хадзіў па кватэры, нібы ён тут гаспадар, паказваў пальцам, што трэба забраць.

Як так проста можна прыйсці па сцяг, а забраць усю тэхніку?

Падрабязнасці: ://blstv.eu/news/militsyyanty-pryehali-u-kvateru-magilyoutsa-kab-znyats-stsyag-ale-zabrali-usyu-tehniku/
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«За невыкананне адразу садзяць».

Аляксандр Булаш скончыў тэрміновую службу ў войску ў лістападзе. Былы салдат распавядае, як армію рыхтавалі да пратэстаў за месяц да выбараў і колькі працэнтаў сярод вайскоўцаў падтрымліваюць улады.

Паглядзіце фрагмент інтэрв'ю з праграмы «Шчыра кажучы».
«Мяне асабіста катавалі. Мне пашкодзілі рукі. Пасля турмы я ляжаў два тыдні ў больніцы з чэрапна-мазгавой траўмай і траўмай рук. Рукі ў мяне дагэтуль трасуцца, як у дзеда».

Пачытайце чарговую гісторыю гвалту з боку «сілавікоў» і пра тое, што сярод сілавікоў усё ж трапляюцца і адэкватныя.

Валерый Самалазаў з ліпеня працаваў у Вялікай Брытаніі. На пачатку жніўня ён прыляцеў на радзіму: прагаласаваць і пабачыцца з сям’ёй. У дзень выбараў каля менскага чыгуначнага вакзалу яго затрымалі.

https://blstv.eu/news/dzyauchynu-bili-nagami-pobach-u-luzhyne-kryvi-lyazhau-chalavek-belarus-pryehau-dadomu-i-apynuusya-u-pekle/
HTML Embed Code:
2024/06/10 03:33:37
Back to Top