TG Telegram Group Link
Channel: Papera
Back to Bottom
🧨📮 Как и обещали – встречайте: 1-ый "бумажный" номер "Паперы" после возрождения редакции! А вообще – уже 38-й😉

• Большой редакторский материал о фашизме прошлого и настоящего: история и главные черты самого разрушительного феномена человечества. История о том, как фашизм поднял голову в XXI веке и уже стучится в наши двери.

• Беларусь и война в Украине. Как нам относиться к происходящему? Испытывать ли "коллективную" вину? Возлагать ли на себя ответственность за действия Путина и Лукашенко?

• Беларусь как соагрессор – авторская публицистика о месте Беларуси в нынешних событиях от Северина Квятковского.

• Политическая торговля беларусами? Немного возмущения происходящим в мировой политике.

Скачай: для печати на А4 или для печати на А3.
Распечатай.
Распространи.

👇Станьте опорой независимой журналистики!
• Подпишитесь на наш канал.
• Сделайте репосты в чаты и друзьям.
Вместе победим!
​​Сапраўдная ваярка сьвету

Этот
пост на русском - тут 👈

Летувіская чыгунка абвясьціла ўладам Калінградскай вобласьці, што ад 18 чэрвеня прыпыняе транзыт некаторых грузаў праз сваю краіну. То бок Расея ня зможа больш цягнікамі перавозіць у Калінінград будаўнічыя й іншыя матэрыялы.

І пачалося… Кіраўнік Калінінградскай вобласьці нагадаў пра пратаколы ўступу прыбалтыйскіх краін у ЭЗ, якія нібыта Летува парушыла. Абвясьціў пра спробу “прыдушыць Калінінград”.

Пяскоў, зразумела, таксама замырмытаў: “бязпрэцэндэнтны выпадак!”, “элемэнт блякады!”. Як заўжды, Крэмаль зароў на ўвесь сьвет: “парушэньне сувэрэнітэту Расеі!”, “мы пакідаем за сабой магчымасьць зрабіць захады, даволі рашучыя для таго, каб ня даць нашаму рэгіёну апынуцца ў блякадзе». І бла-бла-бла...

Нагадаем: ў траўні сойм Летувы абвясціў Расею тэрарыстычнай дзяржавай. Гэтаксама краіна адной зь першых зачыніла сваю паветраную прастору для расейскіх летакоў і паведаміла аб поўнай адмове ад “варожага” газу.

Маленькая Летува паказвае буйным эўрапейскім краінам прыклад сапраўднай мужнасьці і няскоранасьці расейскаму шантажу. Пакуль Макрон не аднімае ад вуха слухаўку й прапануе “даць Пуціну магчымасьць захаваць твар”; пакуль канцлер Нямеччыны мямліць штосьці няўцямнае – Летува паказвае, як трэба размаўляць з фашысцкім рэжымам.

Расея зараз – тэрарыст, размахваючый ядзернай зброяй, бы гопнік сьцізорыкам. Эўрапейскія палітыкі шэпчуцца па кабінэтах, выцягваюць з кішэняў трошкі зброі – але, падаецца, больш чакаюць, чым усё скончыцца. Летува ж дэманструе разуменьне, што двухгаловы недацмок абавязкова пачне жэрці новыя краіны. І тым самым – што яна адна зь нямногіх, хто добра памятае гісторыю фашызму.
​​Дні пайшлі на спад

Этот
пост на русском - тут 👈

“Вас уцягваюць у вайну. І нават больш актыўна, чым гэта было ў лютым і ўвесну. У Крамлі за вас ужо ўсё вырашылі – вашыя жыцьці для іх нічога ня вартыя…” Учора Ўладзімер Зяленскі ізноў зьвярнуўся да народу Беларусі. І нам здаецца, кожны беларус мусіць пачуць той зварот.

Апошнімі месяцамі здарылася нешта гэтак жа натуральнае, як і недапушчальнае: мы ўсе пачалі прызвычайвацца да вайны. Баявыя дзеяньні зацягнуліся, стужкі навінаў апынуліся будзёнасьцю, а самае нячыстае – Лукашэнка стварыў ілюзію таго, што ў Беларусі «зноў спакойна».

Але гэта ня так. Калі ў лютым з нашае тэрыторыі паляцелі ракэты, мы былі агаломшаныя. На падворку амаль ліпень – ды «афіцыйная Беларусь» нанова бамбіць Украіну. Аднак, на гэткі раз беларусы куды зацішней. Больш чутны абмеркаваньні “ці ня будуць украінцы зноў нас вінаваціць?”, чым яснае ўсьведамленьне, што гісторыя, напэўна, толькі пачынаецца.

Прусак толькі рабіў выгляд, што кантралюе сытуацыю – сам не разумеючы, як цяпер выкручвацца. Але кантракт з крамлёўским дэманам падпісаны (насамрэч ужо вельмі даўно) – і зараз нашымі рукамі тая пачвара забірае даўжок вусатага папугая. Як і ўсі іншыя, нават самыя мацёрыя аналітыкі, мы ня ведаем, што надалей. Але ведаем дакладна: у прамове Зяленскага, зьвярнутай да беларусаў, важнае кожнае слова.
Як мы ўсе сталі часткай прапаганды

Ад пачатку вайны рашысты крычалі на ўвесь сьвет сваё “а дзе вы былі 8 гадоў, калі дамбілі бамбас?” Знакаміты прапагандысцкі фэйк, нібыта Ўкраіна зьнішчала расейскае насельніцтва АРДЛА. Усе разумныя беларусы казалі: “гэта хлусьня”, “мы разумеем, што украінцы не нацысты”, “мы мусім дапамагаць”.

Але дзіўная рэч: прайшло 4 месяцы і ўжо беларусы пачалі крычаць паўднёвым суседзям: “А дзе вы былі 2 гады таму?”. Маючы на ўвазе, што ўкраінцы мала дапамагалі нам у барацьбе з рэжымам Лу, і ў тым ліку таму Беларусь зараз акупавана.

Не зьдзіўляе, як хутка й лёгка мы пераймаем эмацыйныя наратывы фашыстоўскай Расеі? Хтось скажа: “Дык яны ж самі абражаюць нас, называюць агрэсарамі, не заўважаюць нашае дапамогі. Зяленскі не сустракаецца зь Ціханоўскай, блякуюцца рахункі беларусаў, мноства праблем с легалізацыяй у краіне. Так, усё так. Але…

Кожны ўкраінец зараз, у любую сэкунду можа быць забіты, расейцы дзень за днём на галовы скідваюць ім бомбы. Давайце на імгненьне спынім сваркі-спрэчкі і паразважаем: як доўга мы самі захоўвалі б спакой ці здольнасьць да глыбокага аналізу, калі б навокал ляжалі раскіданыя часткі родных, сяброў, суседзяў?

Пуцінскі фашызм з дапамогай магутнай прапагандысцкай машыны ўпэўніў расейцаў, што ўкраінцы – нацысты. На беларусаў тая прапаганда амаль не падзейнічала, і таму рашысты вырашылі дзейнічаць больш тонка. Проста пасварыць беларусаў з украінцамі, карыстаючыся тлумам ваеннага часу. Але хто ж дапамагае Пуціну ў гэтым? Ці ня мы самі, спрыяючы скандалу?

Апошнім часам, варта ўкраінскаму боку зрабіць штось “непаважлівае” да беларусаў, адразу льецца акіян крытыкі з Офісу СЦ, а жвавей за ўсіх хвалю гоняць блогеры кшталту Харытонава ды Матолька. За імі падхопліваюць “пакрыўджаныя” беларусы, не зважаючы, што не часіна зараз спрачацца з тымі, у каго дома вайна.

У каго. Дома. Вайна.

Давайце спынімся і, як у клясычным дэтэктыве, паглядзім – каму тое выгадна?
Сябры, падпісанты й чытачы Паперы!

Нам вельмі патрэбная вашая дапамога ў распадсюдзе нашага канала.

Распавядзіце пра нас у чатах ды суполках; дашліце сябрам ды знаёмым! І так, па крышачцы, разам мы зьбярэм аўдыторыю. Каб пісаць, даводзіць праўду - нам вельмі патрэбныя чытачы, вельмі важна бачыць, што нас чуюць і праца нашая - ня марная.

Разам пераможам!
Дзень пераліцьця крыві – з хворай на атручаную

Заўтра саўковая бандыцкая хэўра ізноў будзе уцямяшываць беларусам, нібыта 3 ліпеня – дзень нашае незалежнасьці. Таму мы ня можам нанова не распавесьці пра відавочныя рэчы, якія мае ведаць кожны беларус.

Лічыць 3 ліпеня днём незалежнасьці Беларусі – як найменш, абсурдна. Бо ў гэты дзень дзяўчынка, якую гвалціў маньяк, проста стала ахвярай іншага, ня менш крыважэрнага ды мэнтальна хворага вычварэнца. Звольніўшыся з-пад акупацыі нацысцкай Нямеччыны, беларусы наварат трапілі ў акупацыю да фашысцкай сталіншчыны.

Ужо празь некалькі дзён пасьля атрыманьня той "незалежнасьці" па краіне пракацілася хваля зачыстак ад "ворагаў народа". Што значыць гэткі прапагандысцкі дысфэмізм, беларусы сёньня ведаюць не па чутках. І ці варта ўдакладняць, што той пераняўшы эстафэту, другі маньяк гвалціць няможную й дагэтуль?

Таму шмат сьвядомых беларусаў сьвяткуюць дзень незалежнасьці ў іншыя даты. Хто 25 сакавіка (дзень стварэньня Беларускай Народнай Рэспубліцы), хто 27 ліпеня (дзень прыняцьця Дэклярацыі аб сувэрэнітэце), хто 25 жніўня (дзень наданьня той дэклярацыі канстытуцыйнага статусу).

Я ж перакананы, што дня сапраўднай незалежнасьці Беларусь шчэ ня ведала – і ён чакае нас дзесьці наперадзе. Дзень, калі мы апынемся вольнымі ня толькі ад рэжыму пачварнага прусака, але й ад рашысцкай імпэрыі – вось тое будзе пачаткам рэчаіснай свабоды, днём сапраўднага, так доўга чаканага, усенароднага шчасьця.
Прусакова гняздо – у Крамлі

Усе пратэсты 2020 году ў Беларусі былі супраць улады Лу. Для кагосьці апошняй кропляй сталі чарговыя фальсыфікацыі на выбарах, для кагосьці – той гвалт, што ўчынілі сілавікі над пратэстоўцамі. Але мала хто казаў, што сапраўдная, каранёвая бяда беларусаў – гэта імпэрскія амбіцыі Расеі. Вось і зараз, калі ўжо ўсё навідавоку, толькі адзінкі вызначаюць галоўнага ворага нашае свабоды.

Нават лідэры меркаваньняў – блогеры нібы саромеюцца сказаць, як ёсьць. Вось прыклад: знакаміты вядоўца каналу “Жизнь-малина” Мікіта Мелказёраў нядаўна зьмясьціў допіс на тэму спрэчак беларусаў і ўкраінцаў, дзе заклікаў не разводзіць лаянак падчас вайны. Безумоўна добрая парада – цалкам да яе далучаемся! Але вось што Мікіта кажа апошнім пунктам: “Асноўнымі і агульнымі ворагамі па-ранейшаму застаюцца два людажэры-аўтакраты”. Тое падман: яны жудасныя ворагі – але не галоўныя.

Той, хто хоць крышачку ведае беларускую гісторыю апошніх стагодьдзяў, ня можа не ўсьведамляць, што Пу і Лу – толькі сымптомы хваробы. Збаўленьне ад гэтых дыктатараў абавязковае, але калі ім абмежавацца – тое будзе спробай зьнішчыць дзядоўнік, паабрываўшы вяршкі. Асот будзе адрастаць зноў і зноў, пакуль карані пустазельля застаюцца схаванымі ў глебе.

Расейскія кіраўнікі: цары, генэральныя сакратары, прэзыдэнты ўвесь свой час нават не дапушчалі думкі, што Беларусь можа быць вольнай. Рыторыка пра “братэрскія народы” не сыходзіць з вуснаў і ў так званых “дэмакратычных” расейскіх лідэраў. Што значыць тое “братэрства” – можна менавіта ў гэтыя хвіліны назіраць ва Ўкраіне.

І калі ў галовах людзей, не паглыбленых ў гісторыю ды паліталёгію, будзе заставацца тэза “Зрынем Лу й Пу – на тым і справе канец” – да наступнага дыктатара нам будзе рукой падаць. Каб таго зноў не адбылося, нам трэба выкарчоўваць імпэрскія карані з сваёй зямлі і ўсё заворваць нанова, сеючы беларускае вольнае насеньне.
​​Байрактары ці палітвязьні – дылема ад Вячоркі

Днямі Франак Вячорка – дарадца Офісу загаварыў пра нацыянальны эгаізм, які б варта займець беларусам. Вось гэта нечаканка! Мы навастрылі вушы й падрыхтаваліся слухаць пра тое, як нам трэба збаўляцца ад расейскага ўплыву.

Але ж дарэмны нашы спадзяванкі. Франак пачаў адказваць на папрок да беларусаў – чаму яны не зьбіраюць грошы на байрактары. Маўляў, літоўцы й палякі скінуліся на беспілотнікі, а беларусы – не.

Папрок, насамрэч, ня дужа слушны. Бо тыя беларусы, што засталіся ў краіне, ледзьве канцы з канцамі зводзяць: нізкія заробкі, беспрацоўе, інфляцыя. А дыяспары якраз дапамагаюць палку Каліноўскага ў складе ВСУ ад пачатку вайны. З Польшчы й Сан-Францыска – мэдычныя сродкі й рыштунак, зь Лёндану – такі неабходны для ратаваньня жыцьцяў рэанімабіль. Кожная дыяспара, зыходзячы з сваіх магчымасьцяў, нешта адпраўляе ва Ўкраіну.

Але мы ўжо дамовіліся – ўсе папрокі разьбіраць пасьля перамогі над рашыстамі. Зараз важна іншае. Вячорка кажа, што беларусы павінны ўключыць нацыянальны эгаізм, трымацца сваіх уласных інтарэсаў. То бок перш за ўсё сродкі накіроўваць на сваіх палівязьняў, праваабаронцаў, незалежныя мэдыя.

Безумоўна ўсіх гэтых людзей мы павінны падтрымліваць. Але чаму ж менавіта такая дылема: байрактары ці палітвязьні? Няўжо дасьведчаны палітычны дарадца не разумее, што без перамогі Ўкраіны ў гэтых палітвязьняў няма ніякіх шанцаў на ратунак? А ў Беларусі – на свабоду. Дзеля чаго зараз гэтыя патасныя выразы пра нацыянальныя інтарэсы?
Лёгка абараняць свае інтарэсы перад Украінай і боязна перад Расеяй?

Здаецца, нашым дэмакратычным “лідэрам” за 4 месяцы вайны ўжо можна было зразумець, што вольная Беларусь зараз, на жаль, залежыць ад байрактараў.
Учора стала вядома, што ў баі з фашысцкай мярзотай загінуў, прынамсі, яшчэ адзін беларус. Зладзьма віртуальную хвіліну маўчаньня з нагоды гэтае зусім не віртуальнай сьмерці. Няхай ў гэткую хвіліну – і, знайдзі мы годнасьць, надалей – сьціхнуць лаянкі паміж беларусамі. Няхай сьціхне згрызота паміж намі й украінцамі. Няхай абаронцы свайго "камфорту і спакою" таксама спыняцца на хвіліну – у гонар памяці людзей, што тым часам бароняць іхныя годнасьць і будучыню.

Няхай эпіграф да твора Гэмінгўэя адгукнецца ў кожным з нас, і той звон – што б'е зараз па "Брэсту", і б'е зараз па нас – наступным разам прагрыміць шчасьлівым гоманам перамогі. Але каб тое адбылося – нам усім варта запыніцца – ды зразумець, усьвядоміць, адчуць – за што гінуць зараз нашыя хлопцы.
Сацыялёгія з зашытым ротам?

Днямі былі агучаныя вынікі адразу двух сацыялягічных дасьледаваньняў: паводле апытанак ад Chattham House і аналітычнай майстэрні Вардамацкага. Вынікі, па праўдзе, такія, што, здаецца, самы час зацягнуць памінальны сьпеў па беларускай незалежнасьці. Паводле Chatham House, "станоўча" й "вельмі станоўча" да Расеі ставяцца 71% апытаных, а паводле Вардамацкага, 66% лічаць, што беларусы і расейцы – адзін народ.

Сацыёлягі падкрэсьліваюць, што саму вайну беларусы ўсё ж не прымаюць: большасць ставіцца да яе нэгатыўна. Але перавага тая вельмі нязначная: 40% кажуць вайне "так", а 51% выказваецца супраць. Пры гэтым цікава: ў параўнаньні з вынікамі аналягічнай апытанкі Chatham House, зробленай напачатку вайны, меркаваньні беларусаў амаль не зьмяніліся. То бок здарылася Буча, здарыўся Марыюпаль, здарыўся ўвесь той гамон, што чыняць акупанты – а беларусам хоць кол на галаве чашы.

І вось тут нам цікавыя дзьве рэчы. Перадусім – ці сапраўды? Бо калі столькі беларусаў ня лічаць сябе беларусамі дый, што адно, плянуюць надалей сябраваць з постмангольскай імпэрыяй – ці ня марны ўсе высілкі дэмакратычнай супольнасьці? І хіба не камічна тады выглядае ўвесь супраціў: мары, змаганьні, абмеркаваньні – а беларусы ўжо даўно вызначыліся, і вызначэньне тое – ляцець глыбей у бездань.

А вось жа і другі бок. Мы не сацыёлягі: ня ведаем ня толькі дакладных мэтадаў, якімі карысталіся навукоўцы, але й як увогуле вылічваюцца тыя верагоднасьці, якімі дасьледчыкі вымушаны апэраваць. Але з унівэрсальнай лёгікі вельмі напрошваецца наступнае: наколькі гэткія апытанкі могуць быць слушнымі, калі рэдкі беларус зараз гатовы казаць праўду? Колькі выпадковых людзей хоць у якой сацыяльнай групе зараз у прынцыпе пагодзіцца браць удзел у апытанцы і пагатоў – хаяць Расею?

І калі мы разважаем пасьлядоўна – наколькі ўвогуле слушна рабіць зараз гэткія дасьледваньні? Ці мэтазгодна "таталітарная" сацыялёгія? І наколькі адказна, урэшце, прыводзіць вынікі гэткай сацыялёгіі публічна? Бо калі мы маем рацыю, і ў дасьледваньнях з радасьцю ўдзельнічалі ды ўпэўнена адказвалі пераважна ўмоўныя "гопнікі-ябацькі", а сапраўдныя беларусы палічылі за лепшае быць цішэй травы – можа ня ўсё так кепска?
Форум. Дзея першая

Як абяцалі – разбор палётаў зь першага дня Форуму дэмакратычных сілаў. Што б вы ні пабачылі ніжэй, мы перакананы: сам факт адбыцьця супольнай нарады – важная й каштоўная рэч. Якой бы ні была нашая апазыцыя ці нейкія яе прадстаўнікі – бяз спробаў згуртаваньня мары аб перамозе можна сьмела пакідаць у сьметніку.

Натуральна, скрозь увесь дзень сачылася зашмат празрыстай, горнай, абагачонай вітамінамі й палярызаваным вадародам вады. Хтось, верагодна падумаўшы, што яму ўручаюць Оскар, доўга дзякаваў прысутным; часьцей – даводзілі, які жудасны тып Лу – нібыта для кагосьці тое шчэ навіна. Таму, калі мы не прыгадалі чыйсьці выступ – будзьце ўпэўнены: збольшага там бруілася H2O.

Даволі яскрава Форум распачаў Шарэцкі. Спадар без купюраў пракаціў катком Ціханоўскую & K, чаго пасьля яго амаль не рабілі: за выняткам пасланьня каралеўне іранічных “паветраных пацалункаў”. Трапна назваўшы існуючы рэжым паўфашысцкім, Шарэцкі не забыўся й пра “шавіністычна-імпэрскую” Маскву. Апошняе, на жаль, бачком і ня надта выразна.

Вольга ж Карач без рэвэрансаў падкрэсьліла, што Крэмль ёсьць галоўным ворагам і нам варта рабіць адпаведныя захады. Дзякуй за гэта, бо ад беларусаў таго ж пачуць у першы дзень Форуму больш не выпадала. Гэтаксама дзякуй прадстаўніцы Кібэр-партызанаў Юліане Шэмэтавец за ўпэўнены заклік не спрачацца з Украінай, тонучай у жудаснай вайне.

Самым важным, на наш погляд, стаўся выступ украінца Руслана Рохава. Спадар грунтоўна давёў, што Беларусь ёсьць часткай “рускага міру”, і пакуль гэта так, пакуль беларусы ня вызначацца – усе абмеркаваньні будучых рэформаў, “плянаў Маршала”, мэтафізычнай барацьбы ды сяброўства з Украінай і Эўропай – ня маюць ніякага сэнсу.

Паліткарэктна Рохаву ўторылі паляк Клысінскі ды ўкраінец Грамакоў. Беларускія ж ўдзельнікі (як і бальшыня незалежных СМІ), прынамсі ўслых, ніяк не адрэагавалі на словы Руслана; прапановы стварыць працоўную групу супраць расейскага ўплыву мы не заўважылі. Затое шмат і цікава гаварылі пра будучую эканоміку – што зараз, вядома, ёсьць ня больш чым гульнёй у дзіцячым садку.

Удзел у форуме расейскіх прамоўцаў – сумнеўная задумка. Дзякуй хоць, гэта былі бачныя прадстаўнікі апазыцыі, а ня людзі з госдумы, якіх калісьці прапанаваў запрасіць спадар Цэпкала. Што да іх прамоваў – нічога надта цікавага, апрача ідэі “цыфравой Беларусі”, якая й без таго даўно лётае ў паветры. Тут жа адзначым, што сам форум распачаўся гукамі ўкраінскага гімну – што досыць прыемна.

Канструктыўныя ж прапановы засяродзіліся ў апошняй сэкцыі. Тут распавялі пра Ассацыяцыю беларусаў у Польшчы, што ў пэрспэктыве мусіць дапамагчы дыяспары і, магчыма, “захаваць беларускую ідэнтычнасьць на эміграцыі”. Цікава, карысна – але існуючай барацьбы датычыць ускосна.

Нашыя высновы мы зробім, калі распавядзем пра другі дзень Форуму й яго рэзалюцыю. Зараз жа адзначым: паразуменьне сярод удзельнікаў у першы дзень калі і было – так наконт вядомых і відавочных рэчаў. Што рабіць з “крызысам лідэрства” – сказана не было. Што рабіць з Крамлём – гэтаксама.
Форум. Інтэрмэдыя

Заўсёды памятайма аб сутнасьці патаснага слоўца "альтэрнатыўны", калі гаворка ідзе аб сродках камунікацыі. Цэлы бравы шэраг тэлеграм-каналаў, што ганарова завуць сябе "альтэрнатывай" прапагандысцкім памыям, самі небясьпечна балянсуюць над гэтай памыйнай ямай.

Бо калі ты альтэрнатыўны, скажам, прусаку лу-лу, ты можаш лёгка заняць пазыцыю, напрыклад, мухі цэ-цэ – ды замест одаў прусачынай пячоры складаць гімны мушынаму гнайніку – і пры гэтым шчыра й лягічна заставацца "альтэрнатывай". Ня бачачы, праўда, што апроч пячоры й гнайніка існуе нешта яшчэ.

Менавіта так шматлікія авангардныя тэлеграм-барацьбіты з рэжымам не палічылі годным нават узгадаць пра Форум дэмакратычных сілаў – ва ўсю поўнасьць дэманструючы сваю "альтэрнатыўнасьць" і – вернасьць партыі. То бок мусе цэ-цэ.

Колькі часу спатрэбілася для таго, каб каналы, якімі мы ўсе ганарыліся й якім заўдзячваліся, ператварыліся ў афіляваны рупар прапаганды? Менш за два гады. Менш за два гады. Што тут скажаш? Слухайце альтэрнатыўны рок – і не чытайце альтэрнатыўныя СМІ. Чытайце – незалежныя.

P.S. Усе інсэкталягічныя біявіды, прыгаданыя ў допісе, зьяўляюцца выдуманымі, а усе супаданьні з рэальна жывучымі ці калісьці жыўшымі людзьмі – выпадковымі.
Форум. Дзея другая. Заслона

Можна як заўгодна ставіцца да Пракоп'ева, але ён выдаў прамову нагэтулькі выяўную, што менавіта яго словы ствараюць пасмакоўе ад форуму. Пагатоў – прамова шчэ й слушная. Бо яе індуктыўны вывад лягічна выцякае з "тэзаў" рэчаіснасьці. Легітымная Ціханоўская канчаткова ператвараецца ў "каралеўскі" сымбаль – а справы вырашае здольны да дзеяньня "беларускі Чэрчыль".

Засталося толькі адшукаць "Чэрчыля" ды каб сымбаль згадзіўся на сымбальнасьць. Датычна першага, Пракоп'еў пераконвае, што ў яго адзін заваляўся – а хто такі, маўляў, скажу апасьля. Псыхалягічна крок выдатны, але – ці не папулісцкі гэта выпад? Калі не – скрыжоўваем пальцы. Наконт другога ёсьць вялізарны сумнеў. Дарэчы, у руках Ціханоўскай зараз – вярнуць сабе аўтарытэт. Дастаткова пагадзіцца на плян Пракопьева – і тое б сталася сьвяточным момантам флэшбэку аб'яднаньня.

У астатнім другі дзень нарады збольшага расчараваў. Нават ня сам форум, а пан Цэпкала, што ў часе абмеркаваньня рэзалюцыі 10 разоў падскокваў да мікрафона ды мырмытаў: ня дай божа несьці якую адказнасьць! Ніякага штабу, ніякага выканаўчага органу! Мы – толькі пляцоўка для гутарак. Сабрацца дапаможам, а вось рабіць – я ня я й карова не мая.

То бок цягам усёй падзеі прамоўцы даводзяць пра "крызыс лідэрства" ды неабходнасьць стварыць "суб'ект", але – адказнасьць на сябе браць занадта? Няхай суб'ектам будзе хтось іншы, адно ня мы? Ня ведаем, наколькі боязь Цэпкала адлюстроўвае агульнае меркаваньне прысутных, але – кагнітыўны дэсананс мы атрымалі. Тым больш, што словы "давайце прагаласуем за першы варыянт" (як я хачу) – даволі красамоўныя. Падчас жа галасаваньня за склад "Савету" трансьляцыю й увогуле адключылі. Ці не па партыйным сьпісе галасавалі, таварышы?

Падводзячы рэзюмэ: мы не пабачылі на форуме ані сэкцыі, ані камісіі па супраціве Расеі. Не пабачылі мы сэкцыі беларускае мовы, гэтаксама і культурнага адраджэньня. То бок прадстаўленая частка апазыцыі, як і крытыкаваны ёю Офіс, застаецца ў наратыве 2020-га: "лу-лу тэрарыст, астатняе ідзе лесам". Тое, што лу-лу – гэта казяўка ў носе сапраўднага тэрарыста, і яна сама сабой адваліцца (разам з тэрарыстам), як толькі беларусы назавуць сябе сваім імём – тое пакуль надта складаны вывад для некаторых нашых лідэраў.

Што ж, чакаем надалей. Ды дзякуй хоць, што паспрабавалі сабрацца.
Герой – выйдзі вон

Надоечы “Эўрарадыё” выдала абміцыёзную кніжку “Беларуская нацыянальная ідэя”. У ёй разнастайныя, на любы густ беларусы разважаюць: “ці існуе беларуская нацыя?”, “што можа нас аб’яднаць?” і інш. І вось цікава: пакуль памяркоўна ды няўпэўна размаўляць у тых катэгорыях, ўсё выдатна – і па галоўцы пагладзяць, і на этэр запросяць. Але варта камусь пікнуць, што нам трэба пазбаўляцца расейшчыны, адразу на лоб ўлепяць цэтлік “нацыяналіст”. А то й нацыстам назавуць.

Вось і Александры Герасімені прыляцеў стос гэткіх цэтлікаў ад сваіх жа землякоў. Вядомую спартоўку, якую дагэтуль беларусы называлі “залатою рыбкаю”, клянуць на чым сьвет стаіць, не абірая выразаў.

Пачалося ўсё за некалькі тыдняў да вайны, калі Аляксандра зьвярнулася да беларусаў з адкрытым папярэджаньнем: два дыктатары разьвяжуць вайну. Ды ад беларускай жа апазыцыі, паводле прызнаньня, атрымала: “ты хто такая, каб тут разважаць пра вайну? Палітыкі тут мы, і нам лепш відаць.” Дарэчы, ці ня з гэтае прычыны Герасіменя сышла з паста кіраўніка Фонду, ад імя якога зрабіла той зварот?

Простыя ж беларусы далучыліся да палітыкаў пасьля інтэрвію каналу “Честнок”, дзе Аляксандра адкрыта назвала рэчы як мае быць: вайну – вайною, расейцаў – забойцамі. Вось некаторыя цытаты, што скажуць лепш за нас:

“Страта незалежнасьці – гэта страта твайго жыцьця… Гэта тое, што тваім жыцьцём будуць кіраваць чужыя людзі. Як яны вырашаць, так і будзе. Ты дакладна ўжо нічога ня зьменіш. Вам загадаюць ісьці ваяваць – і вы пойдзеце… Вось гэта пра акупацыю.”

“Чаму ў 2020 годзе беларусы ня сталі ваяваць за сябе? Чыньнік у тым, што беларусы ня ведаюць ні сваю культуру, ні гісторыю, ні мову. Калі б яны ведалі, кім яны ёсьць… то ўсё было б інакш.”

“Вайна ва Ўкраіне – гэта вайна за гісторыю… З беларусамі гэтую “дэнацыфікацыю” ўжо правялі шмат гадоў таму. Беларусы саромеюцца сваёй мовы.”

“Забойства – вось гісторыя расейцаў. Яны ўвесь час прыходзілі, усіх рэзалі і вынішчалі, рабавалі. Гэта ня нашая гісторыя.”

То бок, калі ты кажаш праўду і заклікаеш шанаваць сваё, на думку вялікай часткі землякоў ты – нацыст. Няўжо сапраўды расейцы ўшчэнт спалілі нашую павагу да сябе? Ня тую павагу, калі ты гэткі прыгожы ў чырвона-белым, а тую, калі ты маеш сьмеласьць зірнуць зьневажальніку ў твар.

У 2020-ым выявіліся здраднікі й героі: Герасіменя была ў ліку апошніх. І зараз, калі яна толькі зацьвердзіла ды умацавала свой гераізм – шмат хто ад яе адгарнуўся. Бо Аляксандра перастала хваліць ды чухаць нас за вушкам?
​​Сьпі, мая радасьць, засьні

У сваім новым відэа спадар Максім Кац зноўку прадэманстраваў, што нават расейцы-інтэлектуалы не пазбаўлены імпэрскага мысьленьня. Гэтым разам блогер прайшоўся па беларускай гісторыі. Само відэа ўжо грунтоўна расклаў па палічках “Тутэйшы Шляхціч” – вельмі раім пачытаць. Мы ж з гэтае нагоды вырашылі паразважаць аб фэномэне “народнай псыхатэрапіі”, памятаючы аб транквілізатарным эфэкце, што стваралі выпускі Каца падчас нашае рэвалюцыі.

У 2020-ым беларускі народ апынуўся ў незайздросным стане: мы атрымалі надзею, але змагацца з тыраніяй немагчыма без ахвяраваньня. Нават калі цябе не кідаюць за краты, ты ахвяруеш сваёю псыхікай. Штодзень знаходзіцца сярод рэпрэсіяў, сьмярцей і марнеючай надзеі – надта складана. Таму ня дзіўна, што “лямпавы” ды аптымістычны Кац стаўся для беларусаў прадухай. На канале блогера мы адчувалі сябе нібы ва ўтульным кабінэце псыхоляга.

Але… калі працягнуць аналёгію – тое ня быў псыхааналіз, што ставіць мэтай знайсьці сапраўдныя карані праблемы. Тое была танная псыхалёгія з папулярных “самаразьвіцьцёвых” кніжкаў. Кац ніколі не казаў пра істу нашых злыбедаў. Не казаў, бо банальна яе ня ведаў, альбо, у лепшым выпадку, не жадаў усьведамляць. І гісторыя тое пацьвердзіла: як толькі “беларуская топіка” страціла трэндавасьць, Кац “разарваў кантракт з пацыентам”. А зараз наагул – трансьлюе клясычную імпэрскую пазыцыю.

І ці не карысна на прыкладзе Каца будзе задаць сабе пытаньне: чаго вартая гэткая “псыхалёгія”? Бо пасьля прыгаданых падзеяў усё шчэ больш абвастрылася. У атмасфэры паразы псыхіка як ніколі раней вымагае транквілізатару – і шмат беларусаў сталі экстрэмальна нецярплівымі да крытыкі. Любімыя ж пэрсанажы сёньня – тыя, хто гладзіць па галоўцы. Але ці мае гэткі опіўм дачыненьне да праўды і – калі камусь апэляцыі да праўды недастаткова – да жаданай перамогі?
​​Бабадук вяртаецца

Cваю праграму барацьбы “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк разам з паплечнікамі прэзэнтаваў ужо ў 2017 годзе. Але, будзем шчырымі, старэючы палітык даўно ня браў актыўнага ўдзелу ў жыцьці краіны – прынамсі, адчувальнага звонку. Асабіста для нас тое было шкада, бо Пазьняк быў і ёсьць адным зь нямногіх сапраўдных беларусаў у стракатай чарадзе высока лётаючых птушак.

І зараз… штось зьмянілася: падаецца, Зянон Пазьняк зноў у справе. З чаго мы так вырашылі? Прапануем паглядзець два апошнія інтэрвію дзеяча: адно – даўгое й грунтоўнае – на ютуб-канале “Жизнь-малина”, і другое, зусім сьвежае – Зьміцеру Гурневічу на “Радыё Свабода”. Калі ў першым выпадку мы бачым зьмястоўную казань колішняга змагара – у апошняй гутарцы перад намі чалавек, які па-за сумневам тут і зараз ужо ў змаганьні.

І хіба ня варта з гэтае нагоды зазірнуць у праграму “Вольная Беларусь”? Гэта грунтоўны дакумэнт палітычных, сацыяльных і эканамічных рэформаў, а галоўная яго максыма: “Расея – вораг”:

“Безь ліквідацыі аўтарытарнага, залежнага ад Масквы рэжыму ніякія іншыя праблемы вырашыць немагчыма. Не існуе і, што найважней, ня можа быць абставінаў, калі трэба падтрымліваць антыбеларускі (прыхільны Крамлю – рэд.) рэжым.”

Вышэй – наўпроставы зварот да людзей, якія лічаць, што прыхільны Маскве “добры мэнэджар” быў выдатнай кандыдатурай на пасаду прэзыдэнта. Роўна як і той “добры бізнэсовец”, што прапаноўваў абмяркоўваць будучыню Беларусі з расейскімі дэпутатамі. Як калісь і Лукашэнку людзі абралі менавіта з прычыны яго накіраванасьці да “златагаловай сястрычцы”.

Што ня меней важна, праграма настойвае на скасаваньні самога інстытута прэзыдэнцтва, каб пазьбегнуць утварэньня новае дыктатуры. Аўтары слушна даводзяць, што пры парлямэнцкай рэспубліцы зьнікне сама магчымасьць кансалідацыі ўлады ў адных руках:

“Тым часам выбары ў парлямэнт (у парлямэнцкай краіне) ужо паводле самой сваёй прыроды вызначаюць іншую карціну палітычнай барацьбы, якая выяўляе аб’яднаўчыя перадумовы (блёкі, плятформы і т. п.). Істотна, што на вынік парлямэнцкіх выбараў (у адрозьненьне ад прэзыдэнцкіх) цяжка ўзьдзейнічаць вонкавым чужым сілам, гэтак жа як і на працу шматасабовага парлямэнту.”

Словам, раім азнаёміцца. Кароткія ж тэзы праграмы ўжо прымільгаліся ў сеціве. Спадзяемся, тое гэтаксама не выпадкова ды мы не памыляемся: Пазьняк, якога мы ў “Паперы” шаноўна завём “беларускі Бабадук” – сапраўды вяртаецца ў строй.
Моўная апытанка №2

Сябры, сёньня ў нас зноў маленечкая, але цікавая моўная апытанка!

Давайце возьмем такі вось сказ на беларускай мове: “У асяродку фізыкаў гуманітарныя дысцыпліны часта ня лічацца за навуку.” Мы ўсе зжыліся са словам “лічыцца”, але няшмат хто ведае, што ў аўтэнтычнай беларускай мове ўжывалася іншае слова. “Лічыцца” ж, хоць і гучыць па-беларуску (бо ўтворана ад нашага “лічыць”), але ўсё ж ёсьць калькай з расейскай – наўпроставым перакладам слова “считаться”.

Дык вось: якім словам у падобным сказе скарысталіся б нашыя продкі (і заўсёды карысталіся людзі на эміграцыі)?
Апытанка ніжэй👇
Якое аўтэнтычнае беларускае слова ўжывалася замест сучаснага калькаванага "лічыцца" (глядзі апісаньне вышэй)?
Anonymous Quiz
29%
Стаяцца
28%
Вагацца
43%
Уважацца
30 спартанцаў

Сёньня мы сьвяткуем дзень прыняцьця Дэклярацыі Незалежнасьці нашае краіны. У першым набліжаньні гэтыя словы не нясуць вялікай вагі. Але калі ведаць умовы й гістарычную рэальнасьць, на тле якіх дэклярацыя была прынятая – разумееш, без перабольшаньня, усю веліч падзеі.

За кожнае яе слова, за кожную яе коску, за сам факт прыняцьця змагаліся 30 чалавек апазыцыі БНФ, якім супрацьстаялі 270 апантаных дэпутатаў-камуністаў ды весь вялічэзны дзяржаўны апарат прарасейскай намэнклятуры. Гэтыя людзі маглі блякаваць (і заўжды блякавалі!) амаль любыя прапановы апазыцыі.

І толькі неверагоднымі высілкамі, складанымі тактычнымі захадамі, бяссоннымі начамі пабудовы стратэгіі тыя 30 чалавек часам дамагаліся нешматлікіх перамог. Прыняцьце Дэклярацыі – менавіта такая, амаль немагчымая ў тых варунках перамога. Гэтаксама як і наданьне дэклярацыі праз год статусу канстытуцыйнай (што мы будзем сьвяткаваць празь месяц).

Гэтыя дзьве падзеі многія ўспрымаюць як натуральныя, маўляў, пасьля развалу СССР незалежнасьць была пытаньнем часу. Гэта – хлусьня. Калі б ня высілкі тых людзей, калі б не Дэклярацыя, якую кожны дзень, кожную сэсію парлямэнту камуністы спрабавалі скасаваць, мы б увогуле ня зьведалі незалежнай Беларусі. Бо ўвесь дзяржаўны апарат імкнуўся захаваць Беларусь у складзе Расеі.

І хоць дэ-факта Беларусь знаходзіцца пад акупацыяй Масквы (з часу прыходу Лукашэнкі да ўлады) – мы сёньня маем фармальную незалежнасьць, якая шчэ сгуляе сваю ролю ў барацьбе супраць імпэрыі – і набыцьці канчатковай свабоды.

Са сьвятам, дарагія сябры!
Плех на белым паліто

Галоўнае ўражаньне, што застаецца пасьля прагляду інтэрвію Сямёна Шарэцкага на "Эўрарадыё" – які ўсё ж празрысты розум можна захаваць у такім узросьце! Суразмоўца даводзіць сваю думку крыштальна лягічна й пасьлядоўна ў кожным слове, пасьпяваючы слушна адбіваць бязглуздыя правакацыйныя пытаньні некаторых гледачоў – і ня менш бязглуздыя рэплікі вядоўцы.

Але чаму гэтая размова стала нагодай для нашага допісу? У інтэрвію Шарэцкі прыгадвае сумнавядомага спадара Лябедзьку ды яго асабісты ўнёсак у прыход да ўлады таго паскудства, што дагэтуль заве сябе прэзыдэнтам.

Мы б хацелі засяродзіць увагу чытачоў на тым, што пэрсанажы, якія ў 1994 годзе на ўзроўні палітыкі падтрымлівалі Лукашэнку, літаральна былі люстэркавым выяўленьнем яго поглядаў. Падкрэсьліваем – ня толькі "не маглі ня ведаць, што гэта за чалавек", але й самі былі сьвядомымі здраднікамі беларускага народа.

Гэта былі людзі, што, як і сам прусак, ненавідзелі дэмакратыю і дэмакратаў, якія прагнулі аб'яднаньня з Расеяй, і больш за тое – падтрымлівалі зьнявагу і абразы усяго беларускага ў пракамуністычных СМІ.

І калі вы верыце, што людзі ў сталым узросьце, палітыкі й сфармаваныя асобы могуць зьмяніць сваю істу – шчыра раім пераглядзець свае вераньні. Надзвычыйныя выняткі існуюць, але тыя людзі даводзяць сваю выключнасьць справай, сьпярша сыходзячы з асабістай прэзумпцыі віннасьці (без прыстаўкі). Спадар жа Лябедзька ўжо выразна засьведчыў сваё сучаснае статус-кво, прадстаўляя ня меней сумнавядомы, чым ён сам, Офіс.

Апрача яго ёсьць у палітычнай прасторы такая цікавостка як улюбёнец публікі Сяргей Чалы. Зараз гэты "папулярызатар эканамічнай навукі", якога з захапленьнем глядзяць тысячы беларусаў, ходзіць у набеленым паліто й робіць зь сябе заліхвацкага барацьбіта з рэжымам. Але будзем шчырымі: не выступае супраць лу-лу сёньня толькі каматозьнік. І калі камусь "прэцэдэнта 90-ых" недастаткова, калі ласка:

На ўзгадку можна параіць інтэрвію за часам выбараў 2020-га, у якім пан Чалы запэўнівае, што прарасейскіх кандыдатаў у кампаніі ня толькі няма, а ўвогуле ня варта парыцца гэтай нецікавай тэмай. А некалькі месяцаў таму (распавядае паважаны намі Раман Кавальчук) на “энэргетычнае” пытаньне Чалы шчыра зьдзіўляецца: “навошта нам паліва зь іншых крыніцаў? У нас ёсьць Расея!” Ня ведаем, як у вас, а ў нас у галаве пасьля гэткага толькі: Directed by ROBERT B. WEIDE
HTML Embed Code:
2024/06/07 21:46:31
Back to Top