TG Telegram Group Link
Channel: Новы Час
Back to Bottom
Міхаіл Саакашвілі: «Грузінская Мара» разгромна прайграе

Закон аб «Замежных агентах» паглыбіць і паскорыць працэс змены ўлады ў Грузіі, лічыць экс-прэзідэнт краіны Міхаіл Саакашвілі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Стэфан Баторый: ваяўнічы кароль і яго шанцы захапіць Маскву
✍️ Барыс Палута

1 траўня 1576 года, калі палыхала зацягнутая Інфлянцкая вайна, на трон Рэчы Паспалітай узыходзіць абраны кароль Стэфан Баторый. Мудры палітык, здольны дзяржаўны дзеяч і выдатны военачальнік, які меў амбіцыйны план: захапіць Маскву.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)

#повязь_часоў
Паліцыя разганяла акцыю пратэсту ў Тбілісі газам і светлашумавымі гранатамі

У Тбілісі падчас мітынгу супраць закона аб «замежных агентах» паліцыя ўжыла вадамёты і пярцовы газ. У МУС заявілі, што спецсродкі былі выкарыстаныя з-за «непадпарадкаванне законным патрабаванням праваахоўнікаў». Партнёры Грузіі сцвярджаюць, што гэты законапраект, калі ён стане законам, будзе супрацьстаяць еўраінтэграцыі краіны.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Святлана Ціханоўская: «Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях»

Ціханоўская павіншавала беларусаў з Першамаем, нагадала пра здушэнне незалежных прафсаюзаў і неабходнасць працягнуць традыцыю барацьбы за правы працоўных.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Вытворцы адной з еўрапейскіх вакцын ад каронавіруса ўпершыню прызналі, што яна можа выклікаць трамбоз

Брытанска-шведская фармацэўтычная кампанія AstraZeneca упершыню прызнала, што яе прэпарат ад каронавіруса можа справакаваць смяротны пабочны эфект — трамбоз.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Ва Украіне загінуў беларус, які ваяваў на баку Расіі ў шэрагах ПВК "Вагнера"

Загінулага клічуць Марат Суўханаў, ён 1989 года нараджэння. Працаваў вахтавым метадам у расійскай свідравой кампаніі.

Паведамляецца, што ў Расіі яго затрымалі і асудзілі па «наркатычным» артыкуле. Калі мужчына адбываў пакаранне, яго завербавалі ў ПВК "Вагнера", паабяцаўшы амністыю. Калі ён загінуў ва Украіне — невядома.
5 паспяховых страйкаў XXI стагоддзя
Ганна Ермаковіч

Распавядаем пра найбольш гучныя страйкі апошніх 20 гадоў, калі патрабаванні працоўных, што наважыліся ўзняць свой голас пры падтрымцы прафсаюзаў, былі задаволеныя. 

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
798-мы дзень вайны. Цэнтр Адэсы атакаваны балістычнымі ракетамі

Ракетны ўдар касетнай зброяй па Адэсе можа сведчыць аб змене расейскай тактыкі, «скіраванай на тое, каб зрабіць невыносным жыццё грамадзянскіх украінцаў».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Пра што сьведчаць візіты беларускіх функцыянэраў у жаночыя калёніі?

Сёлета ў красавіку грамадская камісія не знайшла парушэньняў у папраўчай калёніі №24. «А штрафны ізалятар за любую драбязу, адмова ў своечасовым лячэньні, цяжкія і небясьпечныя ўмовы працы — гэта ўсё палітзьняволеным, відаць, прысьнілася», — піша Наста Захарэвіч.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
У Грузіі жорстка збілі апазіцыйнага палітыка. Яму спатрэбілася аперацыя

У ноч з 30 красавіка на 1 траўня супрацоўнікі паліцыі прымянілі пярцовы газ супраць мітынгоўцаў каля будынка парламента Грузіі. Пры гэтым моцна пацярпеў Леван Хабеішвілі, старшыня «Адзінага нацыянальнага руху», піша «Люстэрка» са спасылкай на грузінскія СМІ.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
У Ізраілі асцерагаюцца выдачы Міжнародным крымінальным судом ордэра на арышт кіраўніцтва краіны

Le Monde, спасылаючыся на інфармаваную крыніцу ў Гаазе, называе выдачу ордэраў «непазбежнай падзеяй». Біньямін Нетаніягу заявіў, што Ізраіль пад яго кіраўніцтвам «ніколі не дапусціць ніякіх спроб МКС падарваць неад'емнае права краіны на самаабарону».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Няма таго Мінску, і нас у ім няма».У Варшаве адкрылася фотавыстава Зянона Пазьняка

Куратарка пайшла няпростым шляхам і выбрала для выставы фотарэпрадукцыі з аўтарскага альбома «Мінск», які выйшаў у 1968 годзе, піша reform.news.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Украіна атрымала дазвол прымяняць заходнюю зброю супраць РФ?

Заходнія партнёры ўжо перакінулі Украіне зброю, у якой няма абмежаванняў на нанясенне ўдараў па тэрыторыі РФ. А ракеты ATACMS, што былі перададзеныя ЗША Украіне, — гэта «вялікі прарыў».

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Дзень працы ў Беларусі: тысячы палітзняволеных працуюць за 1,5 долара ў месяц

Цяперашні Дзень працы 1 траўня і тэма змагання за правы працоўных паўсталі ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Калі б рабочым раптам прыйшлося змагацца за тое ж у сённяшняй Беларусі, у іх было б мала шанцаў. Мірныя акцыі не ўзгадніў бы выканкам, а забастоўкі скончыліся б прыездам АМАП і масавымі звальненнямі.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
У чым сіла? Беларускі пашпарт — адзін з самых слабых у Еўропе

З беларускім пашпартам без візы можна ўехаць у 48 краін, з польскім — у 128. Што мяняе «пашпарт замежніка», які беларусам выдаюць у ЕС?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Парламент Грузіі прыняў у другім чытанні «закон аб агентах», цяпер з усёй Грузіі ў Тбілісі едуць пратэстоўцы

83 галасамі супраць 23 парламент Грузіі прыняў у другім чытанні на пленарным пасяджэнні так званы «закон аб замежных агентах». 

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Гісторык: Цяпер мэтакіраваных даносаў з задачай нанесці чалавеку шкоду значна менш, чым у СССР

Як шмат год таму, беларусы пішуць даносы ў службу бяспекі, якая і цяпер захоўвае сваю назву — КДБ. Як глядзець у вочы даносчыкам? Ці можна лічыць, што беларусы засвоілі гістарычныя ўрокі амаль стогадовай даўніны?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
Яшчэ адна актывістка, што хацела трапіць у КР, адзначылася даносам на Пальчыса

Магіляўчанка, якая цяпер абіраецца ў Каардынацыйную раду, напісала данос на блогера Эдуарда Пальчыса. Яе імя расследавальнікі знайшлі ў злітай базе КДБ.

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
«Мы не выбіралі Пуціна на сумленных выбарах. Мы проста атрымалі яго ў выглядзе „падарунка“ ад алігархаў з 90-х»

Прэзентаваная трэцяя серыя расійскага Фонда барацьбы з карупцыяй — праекта «Здраднікі» («Предатели») — пра тое, як Пуцін прыйшоў да ўлады. Пра што яна?

Чытаць (з Беларусі можа спатрэбіцца VPN)
HTML Embed Code:
2024/05/02 02:36:21
Back to Top