TG Telegram Group Link
Channel: Новы Час
Back to Bottom
У Беларусі КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» шэраг ініцыятыў і кааліцый

Спіс папоўнілі «Чат 97% ДКЖ», «Блок Пракоп’ева – Ягорава», «Голас Дыяспар – Адзінства па-над Межамі!», «Независимые белорусы» / «Незалежныя беларусы», «Грамадскі Рух "Краіна Для Жыцця"», «Аб’яднанне палітычных партый "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"», «Хопіць баяцца злаваць дзеда», «Наша справа».

Таксама ў адпаведным спісе пералічана больш за 120 чалавек, якія нібыта маюць дачыненне да вышэй названых ініцыятыў.
Змены ў польскім законе аб адукацыі дапамогуць беларусам?

Раней рэжым Лукашэнкі пастанавіў не выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія дазваляюць ім ехаць на вучобу за мяжу, піша «Свабода».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Суседзі робяць рамонт, адкрываюцца бізнесы». Чаму жыхары Харкава не ўцякаюць?

Харкаўская вобласць зараз — адно з самых гарачых месцаў Украіны. Акупацыйная пуцінская армія вядзе наступ на мястэчкі гэтага рэгіёну, ідуць цяжкія баі. А як пачуваюцца жыхары абласнога цэнтру? Выглядае, што людзі трымаюцца бадзёра, і жыццё працягваецца.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
«У выпадку закрыцця межаў беларускае грамадства застанецца сам-насам з Расіяй»

Палітолаг Роза Турарбекава — пра тое, што можа паставіць крыж на суверэнітэце Беларусі і як беларусам яго адстаяць.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
Жонка палітвязня, экс-дзяржслужачая. Што вядома пра беларусак, якіх пераследуюць за ежу

У канцы студзеня ў Беларусі сілавікі прыйшлі да сваякоў палітвязняў праз ініцыятыву IneedHelpBY, якая дапамагае беларусам, асуджаным паводле палітычных артыкулаў. У асноўным гэта прадуктовая дапамога — для перадач палітвязню і ўтрымання сям'і. Пасля рэйду сілавікоў як мінімум 100 чалавек асудзілі паводле адміністрацыйных артыкулаў. Як мінімум на пяць беларусак завялі крымінальныя справы.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN
«Сітуацыя крытычная». Прэм’ер Славакіі Фіца прыйшоў у прытомнасць пасля замаху

Прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні распавёў, што яму ўдалося перагаварыць у бальніцы з параненым напярэдадні прэм'ерам краіны Робертам Фіца. Аднак, паводле яго слоў, гэта не азначае, што небяспека абмінула і жыццё прэм'ера ўдалося выратаваць. Стан Фіца па-ранейшаму застаецца «неверагодна цяжкім», і пасля замаху ён «быў на валасок ад смерці».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
«Такое рабаўніцтва». Лукашысты ў пагонах ходзяць па сваяках эмігрантаў, у якіх хочуць забраць жыллё

16 траўня Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што зьбіраецца прызнаць злачынцамі 104 беларусаў, якія бралі ўдзел у вулічных акцыях за мяжой. Ведамства зьвярнула ўвагу, што па месцы рэгістрацыі ўцекачоў «праводзяцца ператрусы, накладаньне арышту». Паводле СК, гэтых людзей прызналі падазраванымі ў крымінальнай справе — ім інкрымінавалі арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня і ўдзел у ім) і арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь).

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
💔Так выглядае Ваўчанск у Харкаўскай вобласці

Захопнікі не спыняюць бязлітасныя атакі на горад.

Крыніца: ТСН
«Аніякіх легенд за ім, і кроў за яго не праліваў ніхто». Гісторык — пра чырвона-зялёны сцяг

Гісторык Аляксандр Пашкевіч разважае пра штучную і мёртванароджаную ідэалогію лукашэнкаўскай Беларусі ўвогуле і пра чырвона-зялёны сцяг, у прыватнасці.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN
👋 Добрай раніцы!

📌Нагадваем - чытайце наш сайт novychas.online, калі спасылка не адкрываецца, чытайце нас праз люстэрка https://d1d1ewgo4ctde5.cloudfront.net 👈

📧 Таксама падпісвайцеся на нас у сацыяльных сетках, дасылайце навіны і фота ў наш бот @novychas_bot:

Цікавыя YouTube-каналы:
Беларуская Гармонія: Медытацыя і Рэлакс
Беларусь: Падарожжа, Гісторыя, Архітэктура
Быў сіне-жоўты, стаў чырвона-зялёны

У Гомелі перафарбавалі памятны знак раёна "Стары Аэрадром", піша "Беларусь за МКАДам". Цяпер самалёт і ягоны пастамент маюць колеры сцяга Лукашэнкі.

Самалёт з'явіўся ў 2008 годзе і знаходзіўся на балансе Чыгуначнага раёну.
Так сёння выглядае Ваўчанск ва Украіне. Горад знаходзіцца пад абстрэламі расийскіх акупантаў.

Крыніца: TyskNIP
HTML Embed Code:
2024/05/17 06:05:58
Back to Top