TG Telegram Group & Channel
Channel: Менск Малады Фронт
Back to Bottom
✝️Роўна год таму ў Курапатах злачынныя «улады» зьнесьлі каля 70 драўляных белых крыжоў па пэрымэтры Народнага Мэмарыяла Курапаты. Усё гэтае «дзейства» суправаджалася масавымі затрыманьнямі актывістаў (у т.л Маладафронтаўцаў Дзяніса Ўрбановіча, Піліпа Шаўрова, Віталя Трыгубава і Арцёма Кляпца), што спрабавалі абараніць Курапаты і прадухіліць акт дзяржаўнага вандалізму. У той жа дзень увечары на Курапацкай Галгофе сабраліся каля 300 чалавек для жалобнага шэсьця і сумеснай малітвы з прычыны Крыжалома.
Крымінальную справу актывіста “Маладога Фронту” Піліпа Шаўрова перадалі ў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Дата працэсу пакуль не прызначаная. Сам Піліп выказвае меркаванне, што суд над ім можа распачацца ўжо ў сярэдзіне красавіка.

Хлопец спакойна ставіцца да магчымых суровых перспектыў. Праваабаронцы "Вясны", у сваю чаргу, сумняваюцца ў правільнасці кваліфікацыі дзеянняў Шаўрова і лічаць, што яго ўтрыманне пад вартай носіць відавочна непрапарцыйны характар, які можа сведчыць аб наяўнасці палітычнага матыву ўладаў.
➡️https://cutt.ly/xtFMZav
❗️Справу нашага зьняволенага сябра Піліпа Шаўрова перадалі з пракуратуры ў суд Цэнтральнага Раёна г. Менска, мы мяркуем што неўзабаве і мае распачацца сам судовы працэс. Да высьвятленьня дакладнай даты пасяджэньня настойліва раім падтрымаць вязьня сумленьня праз ліставаньне ў СІЗА-1 (адрэса – вул. Валадарскага, 2, пашт. індэкс – 220030, камэра 73), дзе ён ужо амаль 3 месяцы зьмяшчаецца і таксама праз грашовае ахвяраваньне цераз плятформу «Mola-Mola».

Салідарнасьць вызваляе!

Волю Патрыётам Бацькаўшчыны!

#Free_Pilip_Shaurou!
Хрыстос Уваскрос! Славім Яго!
‼️Суд Цэнтральнага Раёна г. Менска пастанавіў перанесьці тэрміны вынясеньня даты судовага працэсу над нашым зьняволеным сябрам Піліпам Шаўровым да 3 траўня. А ўжо 7 траўня аб 10-й гадзіне мае адбыцца судзілішча над Маладафронтаўцамі Дзянісам і Максімам Урбановічамі, Віталём Трыгубавым з прычыны «арганізацыі і ўдзелу ў несанкцыянаваным пікетаваньні» 25 сакавіка. Піліпа вы можаце падтрымаць праз ліставаньне ў СІЗА-1 (вул. Валадарскага, 2, 220030, камэра 73) альбо праз фінансавае ахвяраваньне на плятформе «Mola-Mola».

Малады Фронт не спыніць!
❗️Актывіст "Маладога фронту" Піліп Шаўроў - палітычны зняволены.
Патрабуем неадкладна вызваліць яго з пад варты і спыніць крымінальны пераслед па абвінавачванні ў хуліганстве.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі:➡️➡️➡️ https://spring96.org/be/news/96565
Маладафронтаўцы паведамляюць:
Машынаў – 0. Кабак пусты. Нікога не заражае. 😀
Кіраўніку Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі БНФ, палітыку, пісьменьніку й паэту, археолягу, мастацтвазнаўцу й фатографу, адкрывальніку праўды пра Чарнобыль і Курапаты, змагару за Незалежнасьць Зянону Станіславічу Пазьняку сёньня спаўняецца 76 гадоў!

Прэс-служба і кіраўніцтва Маладога Фронту шчыра віншуе спадара Зянона і зычыць яму моцнага здароўя, дабрабыту, а таксама доўгіх ды шчасьлівых гадоў жыцьця, шчыра спадзяемся пабачыць яго ў нашым Вольным Краю!

Беларусь перадусім!
Forwarded from Новы Час
Лявону Цімохіну патрэбна дапамога

Лявону Цімохіну — гісторыку, настаўніку, паэту, колішняму дэпутату Маладзечанскага гарсавету, які разам з аднадумцамі перайменаваў вуліцы ў горадзе і дамогся ўсталявання ў цэнтры Маладзечна помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў, патрэбна дапамога.

У спадара Лявона — анкалагічнае захворванне, патрэбна дарагое лекаванне. Але яго напаткала новая бяда: як паведаміў спадар Лявон нашаму калегу Арцёму Ляву, зараз ён — Лявон Цімохін знаходзіцца ў лякарні ў перадінсультным стане.

Калі вы вырашыце дапамагчы — найлепш пераводзіць грошы наўпрост:

Leanid Tsimokhin (Цімохін Леанід Аляксандравіч,
Belarusbank,
VISA 4255 2003 0444 0233
Картка да 06.2020.

Лявон Цімохін — паэт, настаўнік, адзін з пачынальнікаў грамадскага руху ў Маладзечна і ініцыятар дэкамунізацыі горада. Ён распавёў «Новаму Часу» пра тое, як быў усталяваны помнік «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі», пра Генадзя Карпенку, пра тое, як адбывалася адраджэнне горада.

Вершы Лявона Цімохіна можна пачытаць тут.
Сябры!

У снежні 2019 года тысячы беларусаў выйшлі на абарону незалежнасці сваёй краіны. Беларусь засталася на мапе свету. Але замест таго, каб падзякаваць людзям за выкананне Канстытуцыі і актыўную грамадскую пазіцыю, удзельнікаў акцыяў пачалі саджаць на “суткі” і даваць ім велізарныя штрафы.
Пасля снежаньскіх акцыяў у абарону незалежнасці шмат у каго з асуджаных удзельнікаў яшчэ “вісяць” штрафы. А судовыя выканаўцы ўжо пачынаюць хадзіць па кватэрах, апісваць маёмасць альбо накладаць арышты.
Пры шырокім зборы, калі збіраецца дапамога для дзясяткаў і соцень людзей, правіла такое: спачатку дапамога ідзе “новенькім” – тым, хто ўдзельнічаў упершыню. І гэта слушна. Бо “бывалыя” удзельнікі, як правіла, больш стрэсаўстойлівыя.
Так было і ў студзені-сакавіку. Салідарныя людзі, праваабаронцы і валанцёры, сабралі вялікую суму і выплацілі асноўную частку – тым, хто удзельнічаў у акцыях упершыню. Але спагнанняў усё адно больш. Да таго ж усё накрыла пандэмія. Агульныя зборы спыніліся.
У выніку з нясплочанымі спагнаннямі засталіся менавіта тыя, хто ўжо неаднаразова трапляў пад рэпрэсіі. Абаронцы Курапатаў, маладафронтаўцы, сябры “Еўрапейскай Беларусі” і Руху салідарнасці “Разам”, хрысціянскія дэмакраты, актывісты і лідэры іншых партыяў, рухаў.
Дзяніс Урбановіч, Максім Вінярскі, Ганна Шапуцька, Віталь Трыгубаў, Вольга Кавалькова, Андрэй Шарэнда, Дзмітрый Казлоў, Валер Рабцаў, Леанід Кулакоў, Ігар Лялькоў, Алена Талстая, Таццяна Севярынец ды іншыя, усяго 27 чалавек.
Некаторыя сябры пачалі збіраць сумы на аплату краўдфандынгам асабіста.
Агульная сума - 58.500 рублёў.

Нажаль, "Мола" адмовілася браць тэкст са згадкай пра штрафы, суткі спрачаліся, ніяк. Цяпер там пазначаная "цяжкая жыццёвая сітуацыя", хто ў тэме - той зразумее.
Мы таксама разумеем, што сабраць такую суму ў час пандэміі, калі людзі ашчаджаюць грошы на жыццё, будзе вельмі цяжка.
Але мы робім яшчэ адзін агульны збор сродкаў дзеля дапамогі людзям: каб можна было б прынамсі расцягнуць спагнанні вулічным змагарам у растэрміноўку. Па меры збору будзем выдаткоўваць кожнаму з тых, у каго спагнанні яшчэ не аплочаныя ці аплочаныя часткова.
Просім падтрымкі і перапостаў.
Жыве Беларусь!
https://molamola.by/campaigns/3251?tab=about&fbclid=IwAR0uhvgtXXM0dv7TXDzIzKRHuJEs6vNlD7uJUark-6suGinJJnk6gf2PYM4
‼️А ўжо заўтра ў судзе Маскоўскага раёна г. Менска. 7 траўня аб 10-й гадзіне мае адбыцца судзілішча над Маладафронтаўцамі Дзянісам і Максімам Урбановічамі, Віталём Трыгубавым з прычыны «арганізацыі і ўдзелу ў несанкцыянаваным пікетаваньні» 25 сакавіка.

Малады Фронт не спыніць!
⚡️Палітвязня, актывіста "Маладога фронту" Піліпа Шаўрова вызвалілі з-пад варты да суда.

Нагадаем, што разгляд яго крымінальнай справы па артыкуле "хуліганства" адбудзецца 18 траўня ў судзе Цэнтральнага раёна.

➡️ https://cutt.ly/SyzMsvW
Суды над Маладафронтаўцамі , якія павінны былі сёньня адбыцца ў судзе Маскоўскага раёна, перанесьлі на 15 траўня аб 12:00 .
А вось адзін з рапартоў, "міліцыянта" Янчэнка.🙈🙊
Маладафронтавец Ларывон Трусаў:

Сёньня – 25 год антынароднаму «рэфэрэндуму»-95 паводле якога ў краіне ўсталявалася «дзьвумоўе», а нашыя нацыянальныя сымбалі – Бел-чырвона-белы Сьцяг і Гэрб Пагоня былі зьмененыя на савецкія. У гэты дзень прапануем Вашай увазе
відэа «Мы Абіраем БЧБ», у якім мы выклалі сваю пазыцыю на вядомую тэму (я там таксама прыняў удзел). Запрашаем да прагляду:)

Жыве Вольная Беларусь! ⚪️🔴⚪️
#ЁнЯшчэВернецца
‼️ 7 содняў арышту Маладафронтаўцу Аляксею Вайцюховічу вынес сёньня «суд» г. Маладзечна (арт. 23.34 КААП).
МФ’авец публічна выступіў на адной з сустрэчаў з блогерам Сяргеем Ціханоўскім у сваім горадзе.
2020/05/25 08:38:11

Back to Top