Channel: Годна
📝 Трэцяя Устаўная грамата – чаму яна важная для нас?
Раніцай 25 сакавіка 1918 года ў Мінску была прынятая Трэцяя Устаўная грамата, якая абвяшчала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Распавядаем, чаму гэтая падзея важная для нас ⬇️
— Пачатак дзяржаўнасці.
Гэтая дата сімвалізуе нараджэнне першай сучаснай беларускай дзяржавы. Абвяшчэнне незалежнасці разгарнула новую старонку ў нашай гісторыі, беларусы і беларускі абвесцілі пра сваё існаванне на ўвесь свет.
— Спрыянне дэмакратычным пераўтварэнням.
Гэтая падзея заклала аснову для далейшага развіцця нашых дэмакратычных інстытутаў і той Беларусі, дзе павага да правоў чалавека з'яўляецца ключавым элементам. Гэты крок спрыяў пашырэнню ідэй сучаснай дэмакратыі на нашай тэрыторыі.
— Падмурак для развіцця адукацыі і культуры.
Прыняцце Трэцяй Устаўной граматы і абвяшчэнне незалежнасці БНР стала крокам да адраджэння беларускай культуры, мовы, а таксама адукацыі. Пасля стагоддзяў знаходжання ў чужой культуры ў складзе Расійскай імперыі.
— Міжнароднае прызнанне.
Гэтая падзея адкрыла шлях для міжнароднага прызнання Беларусі як незалежнай дзяржавы. Хоць шлях да поўнага прызнання быў доўгім, менавіта гэты дзень з'яўляецца ключавым момантам у гісторыі незалежнасці Беларусі.
— Узмацненне нацыянальнай ідэнтычнасці.
Абвяшчэнне незалежнасці БНР моцна паўплывала на ўмацаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў і беларусак. Гэта быў акт, які вызначаў Беларусь як нацыю з уласнымі ідэнтычнасцю, гісторыяй і культурнымі традыцыямі.
— 25 сакавіка – Дзень Волі.
Сёння гэтая дата адзначаецца як Дзень Волі, які стаў сімвалам барацьбы беларускага народа за сваю ідэнтычнасць, незалежнасць і правы.
Дзень 25 сакавіка з'яўляецца святам, якое адзначаецца беларусамі і беларускамі ўсёй планеты як дзень нацыянальнай годнасці і свабоды.
Менавіта ў гэты дзень мы, беларусы і беларускі, упершыню на ўвесь свет заявілі: мы ёсць, у нас ёсць свая зямля і права будаваць сваю будучыню. Давайце ж правядзем гэты важны дзень разам!
25 сакавіка а 19 гадзіне па мінскім часе на нашым Youtube-канале мы ладзім для вас святочную анлайн-трансляцыю. Запрашаем вас далучацца разам з сябрамі і сваякамі!
📍Спасылка на трансляцыю тут.
📌 Падтрымаць правядзенне БНР106 можна тут.

З Днём Волі, шаноўныя беларусы і беларускі! ❤️
Сёння 106 гадавіна з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі – нашай першай нацыянальнай дзяржавы. Тады, 25 сакавіка 1918 года, нашыя продкі сярод хаосу войнаў і рэвалюцыяў, насуперак дзвюм вялікім імперыям, гучна на ўвесь свет заявілі: «Мы – беларусы! Мы – ёсць!»
Сённяшні дзень – гэта адметны момант для ўсіх нас, каб спыніцца і задумацца пра нашае мінулае, сучаснае і пра будучыню. Пра тое, які шлях мы ўжо прайшлі ў сваім імкненні да свабоды і незалежнасці. Пра тое, як мужна і ўпарта змагаліся нашыя продкі за тое, каб сёння мы маглі з гонарам і годнасцю быць беларусамі і беларускамі, шанаваць сваю культуру і мову. Як шмат ужо зроблена. І колькі яшчэ належыць зрабіць…
Сёння мы ўшаноўваем нязломную прагу беларускага народа да свабоды і незалежнасці. Мы народ, які ніколі не здаецца. І гэтым варта ганарыцца!
Мы, каманда «Годна», радыя разам з вамі, дарагія сябры і сяброўкі, быць часткай гэтага народа і ісці гэтым шляхам разам з вамі! Няхай кожны дзень прыносіць нам надзею і натхненне працаваць разам дзеля будучыні нашай краіны.
Будзьма ж разам адзначаць гэты дзень з гонарам і верай у светлую будучыню! Запрашаем вас у госці на анлайн-святкаванне, якое адбудзецца ўжо сёння а 19:00 па мінскім часе на YouTube-канале «Годна». Спасылка на трансляцыю ніжэй: https://www.youtube.com/live/pnezxWtdf1E?feature=shared.
З Днём Волі, беларусы і беларускі! ❤️

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння асаблівы дзень для нашай каманды "Годна" – мы адзначаем не толькі Дзень Волі, а яшчэ і наш Дзень Нараджэння 🎉
Дзелімся з вамі адказамі на ТОП-6 пытанняў і адказаў пра нас. Запрашаем больш даведацца пра тое, што нас натхняе, што мы робім, і чаму нашая праца такая важная 👇🏻
❔ Як з’явілася ідэя стварыць Годна?
Мы – беларусы і беларускі, якія любяць Беларусь, ганарацца сваёй краінай, гісторыяй і культурай. Мы верым у перспектывы Беларусі, гэта натхніла нас прысвяціць сябе ўзмацненню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.
Мы не звышлюдзі і не прафесійныя навукоўцы. Мы развіваем сваю экспертнасць, каб ствараць сучасную беларускую нацыянальную ідэю.
❔ Навошта нам усім патрэбная нацыянальная ідэя?
Мы жывём у свеце нацыянальных дзяржаваў, дзе існаванне беларускай нацыі ўзбагачае сусветную культуру, робіць наш рэгіён больш жывым і бяспечным. Разнастайнасць нацый у 21 стагоддзі важная для прагрэсу ўсяго чалавецтва, бо стымулюе культурнае і інтэлектуальнае развіццё.
❔ І ў чым жа беларуская нацыянальная ідэя?
Мы – беларусы і беларускі – самастойная нацыя з унікальным гістарычным досведам, які дае нам права і сілы браць адказнасць за пабудову сваёй незалежнай дзяржавы.
Мы – беларусы і беларускі – усведамляем сваю багатую культурную спадчыну, шануем традыцыі нашага народа і імкнёмся быць годнымі людзьмі.
Мы – беларусы і беларускі – ствараем справядлівую будучыню, дзе ёсць месца любым ідэям, якія ўмацоўваюць дабрабыт беларусаў і натхняюць увесь свет.
❔ Што нас аб’ядноўвае?
Нас яднае ўпэўненасць у перспектывах нашага народа. Ядро нашых каштоўнасцяў – незалежнасць Беларусі. Мы цэнім чалавечае жыццё, бяспеку і адказнасць, адстойваем свабоду самавыражэння і роўнасць.
Беларуская культура ва ўсёй яе разнастайнасці — наш гонар і натхненне, а жывая беларуская мова – спосаб далучэння да мудрасці нашага народа.
Адкрытасць да новых ідэй стымулюе нас да пастаяннага ўдасканалення. Нашыя стасункі абапіраюцца на павагу адно да аднаго і прызнанне права на змены як драйвера прагрэсу.
❔ Што мы зрабілі?
Насамрэч, значна больш, чым тое, чым можам пахваліцца публічна!
Але вось некалькі лічбаў:
- больш за 109 тысяч падпісантаў і падпісантак ва ўсіх сацсетках. За што дзякуй вам вялікі!
- больш за 20 медыя-праектаў
- больш за 10 мільёнаў праглядаў на розных пляцоўках
- 2 адукацыйныя цыклы, каб актывістаў і актывістак беларускай культуры стала больш.
❔ Ці мы экстрэмісты?
Мы не лічым сябе экстрэмістамі ў навуковым разуменні гэтага слова :)
Але, на жаль, суд Партызанскага раёна г. Мінска мае іншае меркаванне – сацыяльныя сеткі “Годна” прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Таму заклікаем не лайкаць і не каментаваць нас, калі вы ў Беларусі, асабліва, калі вы падпісаныя сваім сапраўдным імем і прозвішчам.
Падтрымаць нашую працу можна падпісаўшыся на спонсарскую падпіску на YouTube, альбо стаўшы нашым Патронам.

Ужо праз гадзіну, а 19:00 па мінскім часе, на нашым Youtube-канале пачнецца святочная анлайн-трансляцыя ✨
Запрашаем вас далучацца разам з сябрамі і сваякамі 👇🏻
https://www.youtube.com/live/pnezxWtdf1E?feature=shared
Запрашаем вас далучацца разам з сябрамі і сваякамі 👇🏻
https://www.youtube.com/live/pnezxWtdf1E?feature=shared
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Калі вы яшчэ не з намі на анлайн-святкаванні, то шчыра запрашаем вас далучацца разам з сябрамі і сваякамі 👇🏻
https://www.youtube.com/live/pnezxWtdf1E?feature=shared
https://www.youtube.com/live/pnezxWtdf1E?feature=shared
YouTube
Дзень Волі 2024 — БНР106. Святочная трансляцыя.
00:00 – «DZIECIUKI».
02:30 – Уступ. Як задаць нам пытанні?
06:25 – Цімох Акудовіч і Вікторыя Пальчыс. «БНР. Як усё пачыналася?».
17:13 – віншаванне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
19:14 – «DZIECIUKI».
28:44 – Адказваем на вашыя пытанні.
30:10 – Святлана…

Спадзяемся, у нас разам атрымалася стварыць святочную атмасферу яднання.
З Днём Волі! Жыве Беларусь!
#БНР106
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Хто мы такія, беларусы і беларускі? Што нас аб’ядноўвае? У чым нашая беларуская нацыянальная ідэя?
Чацвёрты выпуск гістарычна-філасофскага падкаста «На ростанях» ужо дасяжны на пляцоўках!
Гэты выпуск прысвечаны пошуку беларускай нацыянальнай ідэі. Вядучыя Ліза Ветрава і Цімох Акудовіч вызначаюць кампаненты нашай сучаснай ідэнтычнасці, разважаюць пра гісторыю барацьбы за незалежнасць і цяперашняе змаганне за дэмакратычныя пераўтварэнні.
Запрашаем да праслухоўвання і абмеркавання па спасылцы ніжэй:
https://linktr.ee/na_rostaniach

Усе мы ведаем, што каталікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час, але чаму так? 🤔
Распавядаем пра галоўныя адрозненні каталіцкага і праваслаўнага Вялікадня!

Сімвалы Беларусі – гэта не толькі дранікі і валошкі...
Распавядаем, на якія сімвалы мы пачалі забывацца ⬇️
— Дуда
Народны інструмент, які выкарыстоўвалі нашыя продкі здаўна. Для беларусаў і беларусак дуда была сакральным інструментам і суправаджала нашых продкаў на працягу ўсяго жыцця. На дудзе граюць падчас розных традыцыйных абрадаў, а таксама падчас сватання і вяселля.
Дуда – гэта неад’емная частка нашай культуры, якая суправаджала жыццё беларусаў і беларусак на працягу гісторыі ад самых старадаўніх часоў і да сённяшняга дня.
— Крыж Еўфрасінні Полацкай
Крыж Еўфрасінні – гэта нацыянальная каштоўнасць Беларусі і галоўны хрысціянскі сімвал нашай краіны. Наш скарб і сапраўдны шэдэўр старажытнага мастацтва. Выява крыжа стала хутка распаўсюджвацца ў беларускім іканапісе, такім чынам крыж Еўфрасінні Полацкай засведчыў пра самастойнасць і адметнасць хрысціянскай традыцыі на Беларусі.
— Слуцкія паясы
Гэты шыкоўны і вельмі дарагі аксесуар быў элементам мужчынскага шляхецкага строя і сведчыў пра прыналежнасць да эліты Вялікага Княства Літоўскага. Ткаўся з шаўковых і залатых ці срэбных нітак у Слуцку з 16 да сярэдзіны 18 стагоддзя. Славутыя слуцкія паясы – адна з нашых нацыянальных рэліквіяў, цудоўны ўзор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які стаў не толькі гістарычным культурным сімвалам, але і сучасным брэндам Беларусі.
Зараз у свеце захавалася каля 1000 паясоў, пераважна ў музеях Еўропы і прыватных калекцыях.
— Вышыванка
Вышываная кашуля абавязковы элемент нацыянальнага строя. Беларусы і беларускі насілі вышыванкі ў выходны дзень нядзелю, на святы, апраналі на ўрачыстасці. Сёння беларуская вышыванка трывала ўвайшла ў гардэроб многіх беларусаў і беларусак і стала спосабам засведчыць пра сваю нацыянальную ідэнтычнасць.
— Статут ВКЛ
Статут Вялікага Княства Літоўскага – гэта ўнікальны помнік юрыдычнай думкі на нашых землях, першая канстытуцыя на тэрыторыі Еўропы. Ён сведчыць пра высокі ўзровень развіцця беларускага грамадства і пра тое, што беларусы і беларускі здаўна імкнуліся будаваць дзяржаву на дэмакратычнай аснове і прынцыпах вяршэнства права.
А што не так з дранікамі і валошкамі?
Усё так! Валошкі, дранікі, зубры, буслы – гэта важныя прыродныя і побытавыя сімвалы Беларусі, і мы б хацелі дадаць да іх яшчэ іншыя – тыя, якія сведчаць пра багатую духоўную і матэрыяльную спадчыну, пра таленавітасць і майстэрства нашых продкаў, пра шляхетнасць і высокі інтэлектуальны ўзровень культуры беларусаў і беларусак. Урэшце сімвалаў зашмат не бывае!
Кожны і кожная, хто цікавіцца гісторыяй і культурай нашай краіны, дакладна знойдзе ў выпуску нашага падкаста «На ростанях» яшчэ шмат цікавага і здзіўляльнага па гэтай спасылцы!

HTML Embed Code: