TG Telegram Group & Channel
Факультэт Экстрэмізму ГрДУ | United States America (US)
Create: Update:

У дзень палітвязьня хацім узгадаць імя Купалаўца, які ўжо амаль год знаходзіцца за кратамі.

Андрэй Герасімовіч — студэнт ФГКіТу. У сакавіку 2021 года Андрэя схапілі проста на занятках. Затрыманьне і прысуд тычацца жніўня 2020 — на нейкім відэа бачна, як Андрэй кінуў камень ў бок міліцыянта, за што атрымаў 2 гады і 6 месяцаў калёніі.

Да прысуду Андрэй быў адпушчаны пад залог, меўшы магчымасьць зьехаць. Але хлопец ня стаў гэтага рабіць, як і супрацоўнічаць з лукашысцкімі прыхвасьнямі. Са слоў сваякоў Андрэя, пасьля адмовы на хлопца пачалі аказваць яшчэ большы ціск.

Адміністрацыя факультэту, а найперш куратар групы Натальля Улейчык, у адносінах да свайго студэнта паводзіла сябе, як належыць рэжымнай прыстасаванке: стварыла з Андрэя вобраз злачынца і запалохвала студэнтаў, каб тыя не пайшлі яго шляхам. Андрэй шмат сутыкаўся зь ціскам за погляды: зь ім праводзілі прафіляктычныя гутаркі, на яго данасілі аднагрупнікі. Таксама хлопец атрымаў вымову за сьцяг, які вісеў у яго комнаце ў інтэрнаце, за фота ў сацсетках і значкі на сумцы.

Нам вядомыя імёны актывістаў БРСМу, якія моўчкі ня падтрымліваюць тое, што прадстаўляюць. Спадзяемся, у пэўны момант вы ўсё ж такі знойдзеце ў сабе сьмеласьць абраць шлях вольнасьці сваіх асабістых думак. Андрэй Герасімовіч і ўсе студэнты Беларусі, што зараз знаходзяцца за кратамі, але вольныя абіраць сумленьне — найлепшы таму прыклад.

>>Click here to continue<<

Факультэт Экстрэмізму ГрДУ

Share with your best friend
VIEW MORE

United States America Popular Telegram Group (US)