TG Telegram Group Link
Channel: Еўрарадыё | Еврорадио
Back to Bottom
У Варшаве мужчына напаў на Паўла Латушку. Са словамі "Здрайца! Хацеў спаліць апазіцыянераў!" ён кінуў у палітыка сметніцу. Латушку не зачапіла.

Інцыдэнт адбыўся 2 ліпеня падчас канферэнцыі Warsaw East European Conference, якая праводзілася падчас святкавання 35-годдзя Studium Europy Wschodniej (SEW), піша @reformby

Нападнікам аказаўся Яўген Казанцаў. Яму 33 гады. Ён прыехаў па праграме маладых вучоных вучыцца ў SEW. Свой учынак мужчына патлумачыў тым, што ў яго скончылася віза. Распавёў, што выгарэў і не змог абараніць навуковую працу. Паводле яго версіі, напад на Латушку дазволіць яму свабодна вярнуцца ў Беларусь.
Вярхоўны суд Польшчы пацвердзіў абранне Караля Наўроцкага прэзідэнтам краіны. У судзе разгледзелі скаргі на вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Паколькі разбежка галасоў паміж Каралем Наўроцкім і Рафалам Тшаскоўскім была мінімальная, скаргі маглі перамяніць афіцыйныя вынікі выбараў.

Аднак у Вярхоўным судзе прыйшлі да высновы пра поўную ці частковую абгрунтаванасць скаргаў толькі ў 21 выпадку. Гэта не паўплывае на вынікі выбараў, бо пададзена было 54 025 абскарджанняў.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як легалізаваць дзіця, якое нарадзілася ў Польшчы?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае юрыстка ў галіне легалізацыі перабывання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская.

Эфір цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/O_DvUHB8ecQ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Лукашэнка пачаў апраўдвацца за вызваленне палітвязняў. Вось як ён выказваецца па тэме.

Падпісвайцеся на наш інстаграм (калі гэта бяспечна)
Ксяндза Акалатовіча, асуджанага на 11 гадоў, перавялі ў СІЗА. Пра гэта даведалася выданне katolik.life

Акалатовіча асудзілі па абвінавачанні ў "здрадзе дзяржавы". Яго прысуд набыў моц, і ксяндза перавялі ўжо ў калонію. Але нечакана яго зноў вярнулі ў СІЗА Мінска.

Выданне мяркуе, што гэта добры знак і ксяндза могуць рыхтаваць да вызвалення.
Беларуса дэпартавалі з Польшчы за адзін дзень. Да яго ўжылі паскораную працэдуру дэпартацыі.

Што ён зрабіў?
ByHelp выходзіць з Гуманітарнага фонду дапамогі ахвярам рэпрэсій. @euroradio даведалася пра гэта ў Нарвежскага Хельсінкскага камітэту (NHC), які з’яўляецца аператарам фонду.

26 траўня года ўдзельнікі Гуманітарнага фонду атрымалі справаздачу пра парушэнні. Там паведамлялася, што паводле вынікаў расследавання NHC рэкамендуе спыніць супрацоўніцтва з “Байхэлп”.

Сітуацыю пракаментаваў нам кіраўнік ініцыятывы “Байхэлп” Аляксей Лявончык: https://euroradio.fm/byhelp-lyavonchyka-vykhodzic-z-gumanitarnaga-fondu-dapamogi-akhvyaram-represiy

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пазіцыя Масквы адносна вызвалення беларускіх палітвязняў: Лукашэнка скарыстаў момант, калі Крамлю не да таго?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Эфір цалкам глядзіце тут: https://youtu.be/wZeL2Xg68_0
Жывёл менш, людзей няма: чаму дэградуе сельская гаспадарка?

"Сцяг падымуць, грамату дадуць — вось і ўся матывацыя".

Чытаць тут: euroradio.fm/zhyvyol-mensh-lyudzey-nyama-chamu-degradue-selskaya-gaspadarka

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Audio
Важныя падзеі і сэнсы аўторка, 1 ліпеня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:00 Лукашэнка вызваліў 16 чалавек: што ён за гэта атрымае

14:20 Навіны спорту

15:54 Чым Ціханоўскі можа быць карысным для беларусаў?

30:08 Навіны шоў-бізу

32:56 “Хачу назад у 2019-ты”: як з гэтым жыць
Сталі вядомы імёны жанчын, вызваленых па памілаванні. На свабодзе аказаліся Людміла Ліхачэўская, Наталля Антонава, Таццяна Макеева і Карына Маліноўская, піша @nashaniva
Пазнаеце савецкія грузавікі, на якія ўсталявалі сістэму рэактыўнага агню “Кацюша”? Напэўна не, бо гэта амерыканскія Studebaker'ы.

@euroradio згадвае, што такое ленд-ліз і якая яго роля ў перамозе над нацыстамі.

Чытаць тут: euroradio.fm/bez-namyokau-yak-zsha-dapamagli-peramagchy-u-vayne

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Рост коштаў на рынках будуць рэгуляваць. Што не так з рашэннем чыноўнікаў?

Тлумачыць @euroradio эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі.

Чытаць тут: euroradio.fm/rost-koshtau-na-rynkakh-buduc-regulyavac-shto-ne-tak-z-rashennem-chynounikau

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Каго глядзець/слухаць сёння на @euroradio? Трымайце анонс эфіраў на чацвер (час пазначаны беларускі):

14:00 — "Ідэя Х": старшыня Нацыянальнай Геральдычнай рады і выконваючы абавязкі старшыні падраздзялення БПЛА палка імя Каліноўскага Мікіта Забуга
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што акрамя вызвалення палітвязняў Лукашэнка можа паабяцаць і гарантаваць ЗША для размарозкі двухбаковых кантактаў?

На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

Цалкам эфір з ім глядзіце тут: youtu.be/iKFtaZQ1hf8
Якія кнігі набывалі і чыталі беларусы ў першым месяцы лета?

Кнігарня “Кнігаўка” падвяла вынікі чэрвеня і склала ТОП-5 самых папулярных выданняў.

Чытаць тут: euroradio.fm/yakiya-knigi-nabyvali-belarusy-u-pershy-mesyac-leta-top-5-ad-knigarni-knigauka

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Мінскае падполле і заіканне караля. ТОП фільмаў пра Другую сусветную без агітак.

Да 81-годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў узгадваем фільмы пра вайну, за якія не сорамна.

Чытаць тут: euroradio.fm/minskae-padpolle-i-zaikanne-karalya-top-filmau-pra-druguyu-susvetnuyu-bez-agitak

А гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
Сусветная арганізацыя аховы здароўя настойліва заклікае павысіць кошты на алкаголь, тытунь і салодкія напоі як мінімум на 50 адсоткаў да 2035 года. У апублікаваным дакладзе падкрэсліваецца, што падобная мера можа прадухіліць 50 мільёнаў заўчасных смерцяў на працягу наступных 50 гадоў.
HTML Embed Code:
2025/07/03 11:09:57
Back to Top