TG Telegram Group Link
Channel: Студэнцкая думка
Back to Bottom
🔴На сувязі СД. Падрыхтавалі для вас дайджэст з апошнімі навінамі:

🔸Беларускім студэнтам у Польшчы, якія вучацца па праграме Каліноўскага, два месяца не выплочваюць стыпендыю. Студэнты паведамляюць, што многія з іх сутыкаюцца з цяжкасцямі ў аплаце свайго жытла. У бюро праграмы адказваць, што затрымка звязана з чаканнем фінансавання сродкаў з мэтавага рэзерва дзяржаўнага бюджэта.

🔸У журфака БДУ цяпер новы дэкан. Ім стаў былы закадчык кафедры паліталогіі БДЭУ Аляксей Бяляеў. Шырокай публіцы ён вядомы па сваіх выступах на дзяржаўным тэлебачанні ў ролі палітолага, які разважае на тэмы пра “заходні палітычны клас”, “знешняе ўмяшальніцтва” і іншае. Таксама з 2022 года Бяляеў мае калонку ў газеце “СБ. Беларусь Сегодня”

🔸Міністр абароны Віктар Хрэнін сустрэўся са студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны. На сустрэчы было ўзнята пытанне пра вяртанне з-за мяжы беларусаў, якія з’ехалі з краіны пасля падзей 2020 года. ”Гэта мудрае, выверанае і вернае рашэнне” - адзначыў міністр. Таксама Хрэнін выказаў сваю думку наконт розных інфармацыйных пасылаў: “Рукамі беглай апазіцыі заходняя кааліцыя спрабуе раскачаць сітуацыю ў краіне”.

🔸Былога студэнта ЕГУ Юрыя Хрысталюбава асудзілі за ўдзел у пратэстах па ч. 1 артыкула 342 КК РБ. Пасля затрымання ў праўладных тэлеграм-каналах з’явілася пакаяльнае відэа з Юрыем, дзе сцвярджалася, што ён перакрываў транспартны рух. Таксама сілавікі заявілі, што з затрыманым у 2020 годзе звязваліся спецлужбы Літвы і прапаноўвалі грошы за ўдзел у пратэстах.
🎙Беларускія падкасты, вартыя вашай увагі

Калі надакучваюць заслуханыя да дзірак плэйлісты і песні, заўжды шукаеш для праслухоўвання нешта больш цікавае. А каб з карысцю бавіць час у метро, аўтобусе ці падчас ўборкі пакоя заўсёды можна паставіць свой любімы падкаст. Менавіта па гэтай прычыне Думка спяшаецца з вамі падзяліцца годнымі беларускімі падкастамі на розны густ і смак.

1. PLACOÜKA
2. Першы Гікаўскі
3. Студэнцкі падкаст. САМі
3. Вясна прыйдзе
4. Беларусы на удалёнке
5. Падкасты 34mag.net:
🔸Шляхецкія сем’і Беларусі
🔸Гісторыя беларускага мастацтва
6. Со мной тоже так было
7. Въехать в город
Беларускі Podcast Hub
🔴Прывітанне, сябры! Мы шчыра вас віншуем з днём роднай мовы і ў сувязі з гэтым падрыхтвалі невялічкую віктарыну звязаную з беларускай мовай. Далучайцеся!
1. Пачнём з простага, колькі варыянтаў альфабэту ў беларускай мове існуе?
Anonymous Quiz
35%
2
6%
1
59%
3
2. Каму належаць словы “Мая мова беларуская, таму што мы беларусы. Наша дзяржава Беларусь, і мы вялікі культурны народ?
Anonymous Quiz
37%
Васіль Быкаў
44%
Зянон Пазняк
18%
Францішак Багушэвіч
3. Колькі дыялектаў у беларускай мове існуе?
Anonymous Quiz
38%
4
46%
6
17%
2
4. Калі беларуская мова набыла статус адзінай дзяржаўнай мовы?
Anonymous Quiz
45%
25 жніўня 1991 года
32%
19 верасня 1991 года
23%
26 студзеня 1990 года
5. Як называецца афіцыйны варыянт паравапісу беларускай мовы?
Anonymous Quiz
20%
Тарашкеціца
15%
Кірыліца
65%
Наркамаўка
6. Як думаеце, колькі школ у Менску з беларускай мовай навучання?
Anonymous Quiz
14%
15
28%
7
9%
32
50%
4
7. На вашу думку, колькі ўсяго школьнікаў навучаюцца па-беларуску?
Anonymous Quiz
39%
5,6%
10%
23,1%
38%
2,7%
12%
10,2%
8. Як называецца кніга Аліны Нагорнай, дзе сабраны гісторыі беларусаў, якія размаўляюць па-беларуску ў Беларусі, і з якімі выпрабаваннямі яны сутыкаюцца з-за свайго выбару?
Anonymous Quiz
13%
“Беларусы і мова”
81%
“Мова 404”
6%
“Мова 505”
HTML Embed Code:
2024/06/03 13:46:11
Back to Top