TG Telegram Group Link
Channel: Чытаю-страдаю
Back to Bottom
Глянуў папярэдні пост і рашыў такі ўзяцца за “Ноч” Марціновіча - уж вельмі цяжка ідзе трэцяя глава “Сабак Яўропы” Бахарэвіча, тая што пра бабку-шаптуху, першыя дзве былі бодранькія, а гэтая нейкі кісель са словаў, хочацца чаго небудзь папрасцей. У Марціновіча здаецца будзе бодранька, але мой тэхнічны розум (тм) ужо чапляецца за тэкст (гл. ілюстрацыю) - няўжо герой не мог падумаць, што абрыў сувязі быў толькі на яго баку - спачатку абрубілася базавая станцыя сувязі ў раёне, а затым ужо электрычнасць у яго кватэры і збой энергазабеспячэння Непалу тут не пры чым? Хаця па сюжэце канешне ж электрычнасць абрубілася на ўсёй планеце.
“Ноч”. Кушаць коцікаў і сабачак замест кансерваў, якія амаль не адрозніваюцца ад чалавечых? Лагічна? Не думаю)
які ўдар ад класіка! пра “Катлаван” Платонава я чуў са школы, але ўзяцца за яго вырашыў толькі зараз, чакаў пабачыць там які-небудзь соцрэалізм, а пабачыў такооое... мой сапсаваны простымі рэчамі і простымі словамі мозг ламаецца на кожнай другой метафары Платонава (у якасці ілюстрацыі ўзяты рандомны абзац, там яны ўсе такія), гэта нейкі пралетарска-наркаманскі трып, а не савецкая літаратура, і тут я ні ў якім разе не асуждаю аўтара, гэта яго стыль і ён мае права на існаванне (уяўляю як ахуеў таварыш Сталін, прачыўшы пару старонак “Катлавана”), проста ў мяне культурны шок, прасціце
Хто-там гаварыў што "Libido" Сіна быў лепшым раманам 2019-га? У метро свае героі!)))
класік даваў чаду)
А Караткевіч-та, як я бачу, балаваўся ў сваіх тэкстах адсылачкамі да актуальных на той час кінастужак (“З лёгкім парам” выйшла ў 1975, а “Чорны замак Альшанскі” ў 1978).
“Беларусалім” настолькі геніяльны твор, што прадказаў “Песню пра Цімура” Адамовіча і “Ноч” Марціновіча задоўга да іх выдання!
В.Марціновіч “Рэвалюцыя”.
Перад тым як здаць у набор сваю нятленку, дайце пачытаць тэкст якім-небудзь тэхнарам-заклёпачнікам, каб не было такіх хібаў.
Ітак, маем у наяўнасці Jaguar у кузаве кабрыялет выпушчаны ад 1945 да 1970 года - гэта хутчэй за ўсё мадэль серым XK (1948-1961) ці E-type (1961-1974).
Дык вось, па-першае, сістэмы АБС сталі ставіцца на серыйныя аўтамабілі толькі ў сярэдзіне 1970-х і былі гэта машыны прадстаўнічага класу ад Мэрсэдэс і БМВ, а не спартовыя родсцеры ад Ягуара.
А па-другое, падушкі бяспекі таксама серыйна з’явіліся толькі ў 1972 годзе на амерыканскай мадэлі маркі Олдсмабіль. Арыгінальны “антыкварны” Ягуар, выпушчаны да 1970 года, не мог мець такіх опцый, якія апісаны ў кнізе.
А вось з дыскавымі тармазамі аўтар угадаў - іх сапраўды сталі ўпершыню ставіць на Ягуары ў 1950-я.
Водгук на раман В.Марціновіча “Рэвалюцыя”

Увесь час чытання “Рэвалюцыі “ Віктара Марціновіча мяне не пакідала адчуванне, што я чытаю пераклад на беларускую мову якога-небудзь старога з 90-х ці 00-х твора Пелевіна альбо Сарокіна. Малазнаёмая беларускаму чытачу маскоўская тапаніміка, бандыцкія рэаліі, таемныя арганізацыі, герой, які праходзіць шлях ад умоўна “офіснага планктона” да вяршыцеля лёсаў. “Рэвалюцыя”, бадай што, самы пазбаўлены аўтарскай індывідуальнасці раман Марціновіча, з тых, што я чытаў. У аўтара і раней было шмат запазычванняў, але яны заўжды даволі ўдала разбаўляліся мясцовымі беларускімі рэаліямі - моцным уплывам беларускай глыбінкі, як у “Сфагнуме”, ці спецыфічнымі выявамі Мінска недалёкай будучыні, як у “Мове”. У “Рэвалюцыі” ж з беларускага кантэксту ёсць толькі герой-беларус - карэнны масквіч у першым пакаленні - дый яго беларускасць узгадваецца літаральна ў 2-3 абзацах за ўвесь тэкст.

Але невыразнасць аўтарскага стылю не адзіная бяда “Рэвалюцыі”. У апісаны Марціновічам сусвет не вельмі верыцца, усё што адбываецца з героем, успрымаецца з большага як пелевінская псіхадэліка, а не нешта, што магло быць на самой справе (хаця, можа так і трэба). Сюжэт, як гаварыцца, “немнога прадказальны” і пра фінальны твіст можна здагадацца задоўга да сярэдзіны кнігі. Героі, за малым выключэннем (Чупрыга), вымаляваны ненатуральна і павярхоўна, асабліва гэта датычыцца жаночых персанажаў. Аб’ект кахання галоўнага героя Воля, няхай і часта з’яўляецца на старонках рамана, але апісваецца з большага, як лялька, з якой можна толькі пераплятаць ногі ў “вітую пару” ці ўзгадваць пах яе скуры за кубачкам кавы, асобы за такім апісаннем не бачна.

Але ёсць адзін момант у кнізе, які мяне вельмі уразіў - гэта 9-я глава пад назвай “У якой я страляю чалавеку ў голаву”. Гэтая глава бачыцца мне цалкам самастойным творам, псіхадэлічным апавяданнем з закручаным сюжэтам, якое можна чытаць у адрыве ад асноўнага тэксту рамана. Можна, нават, не чытаць “Рэвалюцыю”, пакінуць толькі гэтую 9-ю главу - бо яна, як яскравая перліна ў сярэдзіне груваздкай і бруднай ракавіны, якую хочацца хутчэй адкінуць.
хто-небудзь ужо пісаў, што “Любіць ноч права пацукоў” Станкевіча гэта балабанаўскі “Брат” белліту? і тэматыка падобная, і час напісання амаль той жа, дый цытаты амаль слова ў слова
Пра "Любіць ноч права пацукоў" - не разумею, як можна было называць "творам еўрапейскага ўзроўню" гэтую навелізацыю чарнушных частушак 1990-х і анекдотаў пра каляпад'ездных бабак, для каторых усе хлопцы - наркаманы, а дзяўчыны - прастытуткі, гэты зборнік самых чорных міфаў пра ромаў, сабраны ў лепшых традыцыях агітацыйных фільмаў Гебельса, гэтую чарнуху дзеля чарнухі, наўмыснае ці не капіяванне балабанаўскага "Брата", які выйшаў за год да кнігі (у галоўных герояў нават адно імя - Даніла), гэтае прыплятанне замшэлых ідэй аб "пасіянарнасці народаў" Гумілёва, модных у маргінальных колах расійскіх правых, гэты бездапаможны сюжэт, які падпіраецца кастылямі аўтарскага "бога з машыны", гэтых карыкатурных герояў, якія нібыта сышлі са старонак "Вожыка для дарослых" (калі б такі існаваў), гэтага бездапаможна пустога галоўнага героя, які апроч усяго яшчэ выяўляецца тыповай "Мэры Сью" (празмернае шанцаванне)? Не разумею.
Накапілася ў мяне куча гістарычных прад’яў да рамана Людмілы Рублеўскай “Гульня ў Альбарутэнію” (і на скрыне далёка не першая). Па сюжэце там героі з нашага часу трапляюць праз пралом у 1933 год і нават забіраюць з мінулага чалавека - прафесара хіміі Скаловіча. Ну дык вось для спраўкі - сучасныя катэтары робяцца з полівінілхларыда, які вынайшлі яшчэ ў 1835 годзе, а масавая вытворчасць яго пачалася ў 1929-м. Так што нічога дзіўнага ў матэр’яле для хіміка з 1933 года не павінна было быць.
UPD. Ён там яшчэ і фланэлевую тканіну “не пазнае”, якую ў 16 стагоддзі вынайшлі, ну-ну.
Зноў “Гульня ў Альбарутэнію” Рублеўскай. Зноў гістарычная памылка, якую можна было выправіць на стадыі рэдактуры, але пайшло ў друк - знакамітая “іспанка” пачала сваю хаду па планеце напрыканцы Першай сусветнай у 1918 годзе, а не на пачатку, як тут напісана. У 1914 годзе ніхто ні пра якую “іспанку” не чуў, як мы пра каранавірус ў 2018-м)
што-та стала падванітоўваць ад кіберпанка, рашыў пачытаць Бачыгалупі “Вадзяны нож” (ён-та не пазіцыянуецца як чысты кіберпанк, але прыкметы ўсе ёсць - хай тэч, лоў лайф, злые карпарацыі і героі-псіхапаты) і што-та не ідзе зусім, усё здаецца другасным і ўжо сто разоў перажаваным (я чытаў раней ягоную ж “Завадную” і там было больш-менш свяжо, прынамсі, з-за месца дзеяння і канцэпцыі безпаліўнага свету, а тут апастылыя пейзажы кіберпанкаўскай амерыкі якія яшчэ ў “Нейраманце” надакучылі)
Фактчэкінг узроўню “бог”.
Чайна М’евіль “Кастрычнік” - нонфікшн ад амерыканскага пісьменніка-фантаста, прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі.
HTML Embed Code:
2024/06/09 01:13:41
Back to Top