TG Telegram Group Link
Channel: Белсат
Back to Bottom
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Першага траўня. Як адзначаюць Свята працы ў свеце;

🔸У Тбілісі працягваюцца пратэсты супраць закону аб «замежных агентах»;

🔸20 гадоў таму адразу дзесяць краінаў далучыліся да Еўразвязу;

🔸Прапагандысты знялі свой першы ігравы фільм на замову Лукашэнкі. Аднак не пра «гераізм» сілавікоў;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Ag_mUWXSJ3A

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🥰 Жыхарка Маладзечна папрасіла мясцовых камунальнікаў усталяваць каля яе хаты каркас для гнязда буслоў

Тыя не адмовілі! Глядзіце што атрымалася ⬆️
📍Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Наталляй Пінчук – жонкаю Алеся Бяляцкага

Яны абмяркоўвалі лёсы сваіх палітзняволеных мужоў, а таксама шляхі да вызвалення палітвязняў і тое, як у гэтым можа дапамагчы міжнародная супольнасць.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🙄 Сілавікі цяпер могуць пакараць нават за скаргу на нейкія камунальныя праблемы

Нядаўна так здарылася з блогерам з Віцебску, да якога прыйшлі пасля таго, як ён зняў на відэа разбітую дарогу.

Навошта гэта лукашэнкаўцам? Пытанне рытарычнае 💁🏻‍♂️
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
💔 Мікалай Брэдзелеў

Прэс-сакратар кампаніі А1.

Вядома, што сілавікі яго моцна збівалі. Яго былы сукамернік казаў, што ў ЦІП «ён прыехаў з цалкам фіялетавымі нагамі».

Карнікі запісалі з ім «пакаяннае відэа», на якім хлопец казаў, што нібыта перадаваў трэцім асобам інфармацыю, звязаную з яго прафесійнай дзейнасцю, але потым у кампаніі заявілі, што Мікалай не меў доступу да звестак кліентаў.

Мужчыну асудзілі за нібыта «Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання» і прысудзілі 4 гады зняволення.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

#рэпрэсіі
👩‍❤️‍👨 У Кітаі адгулялі вяселле жаніх і нявеста, чые шляхі разыйшліся на дзясяткі гадоў пасля кароткага раману ў студэнцкія часы

Гэтая гісторыя выклікала ў краіне сапраўдны фурор.

86-гадовы Чжоў Гуйлін і 81-гадовая Янь Шугуй закахаліся адзін у аднаго падчас навучання ў Пекінскім універсітэце больш за 60 гадоў таму. Тады іхны раман не перарос у нешта сур'ёзнае і жыццёвыя шляхі маладзёнаў разыйшліся на дзесяцігоддзі.

Пасля таго, як сужэнцы спадара Чжоў і спадарыні Янь памерлі, яны вырашылі вярнуць былыя стасункі і правесці разам апошнія гады жыцця. Урачыстая цырымонія вяселля выклікала захапленне ў кітайскім інтэрнэце – пара атрымала тысячы блаславенняў і добрых пажаданняў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙄 Паглядзіце, як у Беларусі адзначылі 1 траўня

Прапагандысты выціснулі з сябе максімальны крэатыў!

Мы вам спачуваем, але глядзець гэта ў адзіноце больш не можам... дзелімся 🫠
💥 #галоўнае за 1 траўня

✔️ Дзяржаўная прапаганда заявіла пра затрыманне групы «падлеткаў-тэрарыстаў». Што гэта было?

✔️ Якія змены чыноўнікі падрыхтавалі для беларусаў у траўні?

✔️ Лукашэнка загадаў капацца далонямі ў зямлі міністру сельскай гаспадаркі

✔️ Міністэрства культуры і «Беларусьфільм» ніяк не могуць зняць фільм пра «гераізм» сілавікоў у 2020-м годзе. Бо няма добрых сцэнарыяў

✔️ 20 гадоў таму ў гэты дзень да Еўразвязу далучыліся Польшча, Літва, Латвія і яшчэ 7 краінаў

✔️ Што ёсць пра «Белсат» у «злітай» базе даносаў КДБ? Сабралі калекцыю «стукачоў», якія заклікалі «прыняць меры» ў дачыненні нашага каналу

✔️ Рэпартаж з рэпетыцыі «Зэкамерона» ад купалаўцаў

✔️ Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Наталляй Пінчук – жонкаю Алеся Бяляцкага

✔️ Украінскія дроны атакавалі НПЗ у Разанскай вобласці
Дабрыдзень, сябры!

Мы вам прынеслі ранішняе чытво: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔻Як беларусу замяніць пасведчанне кіроўцы за мяжою?

Праз VPN

Распавядаем, як гэтая працэдура выглядае ў розных краінах, дзе жывуць беларусы.

🔻«Зэкамерон» – турэмны кватэрнік ад купалаўцаў

Праз VPN

«Белсат» зазірнуў на рэпетыцыю спектаклю, паразмаўляў з акторамі і рэжысёрам і расказвае, чаму варта «не праспаць» магчымасць трапіць на наступныя паказы.

🔻«Нясуць інфармацыю разладу», «фабрыка фальшывых чутак»

Праз VPN

Што пра «Белсат» пісалі ў КДБ?

#штопачытаць
😡Учора вечарам расейцы атакавалі Адэсу балістычнымі ракетамі

Пра гэта паведаміў кіраўнік Адэскай АВА Алег Кіпер.

У выніку ўдару пацярпелі як мінімум 14 чалавек. Таксама пачаўся пажар. Праз абстрэл пашкоджаныя склады пошты, а ў будынках побач выбітыя вокны.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😍 У італьянскім горадзе Брэсанонэ зладзілі заварожваючае светлавое шоу

Аднак яно было заклікана звярнуць увагу на сур'ёзную глабальную тэму ⬆️
📍ЗША абвінавацілі Расею ў выкарыстанні хімічнай зброі супраць Украіны

Злучаныя Штаты абвінавацілі РФ ў парушэнні міжнароднай забароны на хімічную зброю шляхам выкарыстання задушлівага агента хлорпікрыну супраць украінскіх войскаў.

«Выкарыстанне такіх хімікатаў не з’яўляецца адзінкавым выпадкам і, верагодна, абумоўленае імкненнем расейскіх сіл выцесніць украінскія войскі з умацаваных пазіцый і дабіцца тактычных поспехаў на полі бою», – гаворыцца ў заяве Дзярждэпартаменту.

У заяве гаворыцца, што ў сувязі з гэтым будуць накладзены санкцыі на тры расейскія дзяржаўныя арганізацыі, звязаныя з маскоўскімі праграмамі па стварэнні хімічнай і біялагічнай зброі

Хлорпікрын уяўляе сабой вадкасць, пары якой раздражняюць скуру і слізістыя, а ў высокіх канцэнтрацыях выклікаюць некантралюемыя канвульсіі цягліц дыяфрагмы. Раней гэта рэчыва выкарыстоўвалі нямецкія войскі падчас Першай сусветнай вайны.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🫨 Штучны інтэлект актыўна «звальняе» людзей па ўсім свеце

Якія спецыяльнасці ў зоне рызыкі і што рабіць, каб атрымаць перамогу над ШІ ў бітве за працоўнае месца?

Глядзіце ў відэа ⬆️
◽️«Калі памыцца ў Чысты чацвер вадой са срэбнай манеткай ці лыжкай – будзеш мець моцнае здароўе і прыгажосць»

У праваслаўных вернікаў сёння – чысты чацвер. Гэты дзень багаты на традыцыі. У якія прыкметы верылі нашыя продкі?

Распавядаем у нашым матэрыяле, пачытайце!

Праз VPN Без VPN
На беларуску ў Польшчы напалі, думаючы, што яна з Украіны

22-гадовая дзяўчына размаўляла па-расейску з сяброўкай калі да іх падышлі мужчына з жанчынаю. Яны з мацюкамі запатрабавалі, каб беларуска вярнуліся ва Украіну.

Жанчына плюнула ў твар беларусцы, яна адказала выспяткам, пасля полька схапіла дзяўчыну за валасы, а мужчына нанёс некалькі ўдараў.

Паводле пацярпелай, пара была ў нецвярозым стане. Спачатку ніхто з відавочцаў не ўмешваўся – толькі дасталі тэлефоны і пачалі здымаць, але потым адзін з мінакоў прыгразіў паліцыяй. Тады агрэсары збеглі.

Беларуска напісала заяву ў паліцыі і атрымала даведку ад лекара, які дыягнаставаў траўму галавы. Сама дзяўчына жыве ў Польшчы амаль 6 гадоў.
«Мы не Холопы» – цяпер «экстрэмізм»

Рыжым Лукашэнкі забараніў усе сацсеткі адмысловай ініцыятывы. Гэта ўжо двухсотае «экстрэмісцкае фармаванне».

Нагадваем, «эстрэмізмам» у Беларусі цяпер лічацца амаль усе недзяржаўныя медыі, ініцыятывы і блогі, якія не прапагандыруюць рэжым. За ўдзел ці кіраванне такімі фармаваннямі лукашэнкаўскія суды асуджваюць на тэрміны да 7 гадоў зняволення.
МЗС Украіны: пасля 16 чэрвеня могуць пачацца перамовы з Расеяй

Дзмітрый Кулеба заявіў, што пасля мірнага саміту ў Швейцарыі (15-16 чэрвеня) плануе сфармаваць «кааліцыю краін», якія б падтрымалі прапанаваныя ўмовы Уладзіміра Зяленскага: заканчэнне вайны праз вывядзенне расейскіх войск і вяртанне да межаў 1991 года.

«Ёсць толькі два спосабы давесці Расею да сітуацыі, калі яна будзе дзейнічаць добрасумленна. Першы – гэта поспех на полі бою, а другі – наяўнасць кааліцыі краін, тых, хто падзяляе адны і тыя ж прынцыпы і аднолькавыя падыходы. Вось чаму на саміце не мяркуецца ўдзел Расеі. Яна зможа прыняць удзел у перамовах»
HTML Embed Code:
2024/05/02 09:41:53
Back to Top