TG Telegram Group Link
Channel: Беларусы Замежжа
Back to Bottom
📖 На фестывалі “Слова і кнігі”, які прайшоў з 26 па 28 красавіка у бібліятэкі Лёвенскага Універсітэта у Бельгіі у дэбатах “Перажыве Еўропа 21 стагоддзя?” прыняў удзел вядомы беларускі пісьменнік Саша Філіпенка, кнігі якога перакладзены на 20 моў. Яго кніга “Чырвоны Крыж” выйшла на нідэрландскай мове.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы падпісалі  паштоўкі беларускім палітвязням! Палітвязні - нашы героі!

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Злобіна Ірына, Падрэз Дзмітрый, Кузіна Таццяна, Цыгановіч Уладзімір, Казлоў Дзмітрый, Пацукевіч Сяргей, Старажэнка Мікіта,  Мачынскі Тарас, Брэдзеляў Мікалай, Гунько Рыгор.

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
😒 "ШПИОНЫ" КГБ — желающие сотрудничать со спецслужбами РБ из разных стран

Публикуем заявки тех, кто хотел пойти на службу в КГБ, выдавать секреты своих стран и данные из беларуской диаспоры. "Шестерок" насобиралось со всего света. Чекистам иногда даже вербовать не приходится. 🤔

🔔 Не пропустите новые материалы на @cpartisans_by. Будет еще много интересного 😉
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Навіна для тых, хто жадае падтрымаць беларускіх ваяроў ня толькі данатамі на зброю, але і добрымі словамі:
цяпер у Рэфорум Будва прымаюць лісты нашым героям на фронт. Першыя лісты ад чальцоў дыяспары Беларусаў у Чарнагорыі ўжо паляцелі адрасатам.

Калі вы ня маеце знаёмых сярод беларускіх дабраахвотнікаў, у вас усё роўна ёсць шанец падзякваць ім асабіста - вашыя лісты будуць перададзеныя адмысловай поштай каліноўцам.

Хлопцы на “нулі” зараз бароняць ня толькі Свабоду Ўкраіны, але і добрае імя беларусаў ад ганьбы. І ім трэба ведаць, што не дарэмна. Далучайцеся да акцыі!

Калі вы маеце што прапанаваць альбо спытаць пра акцыю, пагрукайцеся да арганізатара @Crnaart з Дыяспары беларусаў у Чарнагорыі.

Пабачымся!
Падпісаны Ліст аб намеры супрацоўніцтва паміж беларускім дэмакратычным рухам і Еўрапейскім парламентам

Гэта першы дакумент, які замацоўвае супрацоўніцтва дэмакратычных сіл Беларусі з афіцыйным замежным палітычным органам.

Ліст аб намеры супрацоўніцтва падпісаны сёння на Мальце кіраўніцай Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланай Ціханоўскай і старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метсола.

У дакуменце адзначаецца, што Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі і Каардынацыйная рада павінны разглядацца міжнароднай супольнасцю як прадстаўнікі народа Беларусі.

Таксама дэкларуецца падтрымка дзейнасці асноўных палітычных структур дэмакратычнага руху Беларусі ў напрамку еўрапейскага выбару: Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і палітычных партый Беларусі аб еўрапейскіх памкненнях беларусаў.

Падпісаны дакумент акрэслівае практычныя напрамкі дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл і Еўрапарламента:

1️⃣ узаемадзеянне і падтрымка ціску на рэжым;

2️⃣ падтрымка дэмакратычнага руху Беларусі ў абароне суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці ад пагроз з боку Расіі;

3️⃣ садзейнічанне ў вырашэнні міграцыйных праблем беларусаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь па палітычных прычынах;

4️⃣ намаганні для прыцягнення прадстаўнікоў рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі, а таксама за саўдзел у вайсковых злачынствах і злачыннай агрэсіі супраць Украіны.

Праца над дакументам вялася прадстаўніком па замежных справах Кабінета Валерам Кавалеўскім разам з дарадцам Святланы Ціханоўскай Анатолем Лябедзькам і кіраўніком Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімірам Астапенкам.

@CabinetBelarus
Запрашаем ментараў і ментарак далучыцца да Стартап–школы беларускіх сацыяльных праектаў!

Хочаш падзяліцца сваім досведам і натхніць новае пакаленне сацыяльных прадпрымальнікаў? Далучайся да Стартап-школы беларускіх сацыяльных праектаў у якасці ментар_кі! Дзяліся досведам і стварай будучых лідэраў. Разам мы ствараем будучыню!

Што трэба рабіць?

Дзяліцца досведам і кансультаваць удзельнікаў і ўдзельніц па асноўным аспектам іх праектаў анлайн.
Дапамагчы ўдзельні_цам паглыбіць іх веды.
Даць зваротную сувязь для развіцця кожнага з праектаў.

Падрабязная інфармацыя: https://school.imaguru.net/

👉 Каб стаць ментарам або ментаркай запоўні заяўку

Стартап-школа пройдзе ў межах праекта Imagine Y, які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза

#БЗ_адукацыя

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
HTML Embed Code:
2024/05/03 20:41:49
Back to Top