TG Telegram Group Link
Channel: Беларусы Замежжа
Back to Bottom
БГМ протестировал приложение для голосования на #ВыборывКС

Павел Либер пригласил БГМ в закрытое бета-тестирование приложения, через которое будет проходить голосование на выборах в Координационный Совет. Рассказываем, что у нас получилось – на карточках ☝️

Мы специально не показываем внешний вид приложения целиком, чтобы каратели не наклепали подделок «похожих на оригинал». Это – основная причина, почему приложение до сих пор еще недоступно для всех.

#эксклюзивБГМ
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔎Обновилась база розыска МВД России. Туда попали еще несколько сотен беларусов

В феврале мы рассказывали, что в российской базе розыска оказалось больше трех тысяч беларусов. За несколько месяцев там появились новые имена.

Проверить себя можно в нашей удобной таблице:

https://mediazonaby.com/article/2024/05/15/base_wanted

Не работает ссылка? Читайте здесь
Вялікая палітычная канферэнцыя 2024: выбары ў Каардынацыйную раду

Запрашаем наведаць Вялікую палітычную канферэнцыю беларускіх дэмакратычных сілаў. 19 мая 2024 года, напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду, палітычныя групы сустрэнуцца са сваімі выбаршчыкамі, каб падзяліцца планамі і стратэгіямі. Вас чакаюць займальныя матывацыйныя выступленні, прэзентацыя кампаній удзельнікаў выбараў і магчымасць сустрэцца з экспертамі і палітыкамі. Прыміце ўдзел і ўнясіце свой уклад у фарміраванне будучыні! Твой голас — твой унёсак у дэмакратыю.

Праграма канферэнцыі:


● 10 :15 - 10:45 – Рэгістрацыя і ранішняя кава
● 10:45 - 11:00 – Адкрыццё і ўступнае слова
● 11:00 - 12:30 – Беларусь 2024 і далей. Лідарскія прамовы
● 12:30 - 13:30 – Кава-паўза і жывыя размовы з кандыдатамі ў КС
● 13:30 - 14:30 – Блок кароткіх выступаў 1. Сілавы сцэнар ці мірныя перамены.
● 14:45 - 15:45 – Блок кароткіх выступаў 2. Як вярнуць увагу міжнароднай супольнасці да Беларусі.
● 16:00 - 17:00 – Блок кароткіх выступаў 3. Як вызваляць палітычных зняволенных.
● 17:15 - 18:45 – Шчырая размова з палітыкамі. Сесія пытанняў і адказаў.
● 18:45 - 19:00 – Развітальнае слова

💻Канферэнцыя будзе транслявацца ў жывым эфіры на YouTube-канале Каардынацыйнай рады.

📌Для рэгістрацыі запоўніце форму. Бліжэй да мерапрыемства мы дашлем вам дэталі.

Сачыце за навінамі выбарчай кампаніі на каналах КР, а таксама на сайце.
Forwarded from Белсат
💬 «Сходки представителей радикалов сопровождались использованием националистической символики, оскорбительными лозунгами, призывами к давлению на нашу страну»

Следчы камітэт РБ зрабіў чарговую заяву, аформленую ў стылі сталінскіх часоў, дзе пагражае беларусам, што ўдзельнічаюць у акцыях у замежжы.

Лукашэнкаўскае ведамства сцвярджае, што ўстаноўленыя чарговыя 104 асобы, якія бралі ўдзел у акцыях у Вільні, Варшаве, Беластоку, Батумі, Празе, Філадэльфіі ды іншых гарадах. На іх заведзеныя крымінальныя справы, у межах якіх самаабвешчаныя ўлады збіраюцца арыштаваць маёмасць, якую людзі маюць на тэрыторыі Беларусі.
✔️Вітаначкі сябры і сяброўкі!

👉 Неўзабаве "Дзень палітвязня" і мы ўпэўненыя, што кожны чалавек за кратамі варты падтрымкі.

Таму мы аб'яўляем "Марафон лістоў", які пачнецца ад сённяшняга дня і завяршыцца 24 траўня. Пасля гэтага мы падлічам колькасць адпраўленых лістоў і спадзяемся, што кожны з палітвязняў атрымае свой.

Як далучыцца:
1) 21 траўня з 17:00 да 20:00 адбудзецца афлайн сустрэча, дзе з дапамогай нашых валанцёраў і валанцёрак вы зможаце напісаць ліст, ці падпісаць паштоўку.
Таксама вас чакаюць падарункі ад Dissidentby для самых актыўных удзельнікаў:
за 5 лістоў - пін па малюнках палітвязняў
за 10 лістоў - шопер Dissidentby
за 15 лістоў - цішотка Dissidentby
(колькасць падарункаў абмежаваная і атрымаць іх можна будзе толькі на сустрэчы афлайн)
Таксама вы можаце прынесці свае лісты ў Беларускі Моладзевы Хаб да 24 траўня і мы іх адправім.

2) Мы ведаем, што вы пішаце лісты па ўсім свеце і адпраўляеце іх самастойна!
Далучайцеся да нашага марафону, напішыце нам колькі лістоў у вас атрымалася напісаць і адправіць і мы залічам іх у агульны рэзультат! Дэдлайн 24 траўня. Пісаць можна сюды (на адзін з акаўнтаў):
@listy_by - Напішы ліст палітвязню
@Dahary_nahami - Dissidentby
@by4by - Беларускі Моладзевы Хаб
Калі вы суполка, якая рэгулярна піша лісты палітвязьням - арганізуйце сустрэчу пад час Марафону і напішыце нам.

3) Нашыя сябры і партнёры, якія далучаюцца да "Марафону лістоў":

Dissidentby
Вольныя паштоўкі
Палітвязанка
Майстэрня паштовак салідарнасці

Пішыце праз анлайн формы і прыходзьце на іх сустрэчы!

А таксама заклікаем запампоўваць ўсё напісанае ў Банк лістоў - захаванне лістоў дазваляе іх даставіць людзям, негледзячы на ўсе перашкоды. Мы ведаем, што людзей, якія выходзяць на волю, гэта кранае да слёз, бо гэта значыць, што пра іх не забывалі.

Тут сабралі адказы на самыя частыя пытанні.

Далучайцеся да "Марафону лістоў"- разам мы зможам зрабіць больш!

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
⚡️Ініцыятыва “Палітвязынка” у супрацы з Беларускім Домам запрашае журналістаў на прэс-канферэнцыю з нагоды Дня Палітвязня.

🗓️Прэс-канферэнцыя адбудзецца 21 траўня (аўторак) у 11:00 у Беларускім Доме (ul. Kryniczna 6).

На сустрэчы выступяць:
Міа Міткевіч - былая палітзняволеная, асуджаная на 3 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. Выйшла на волю восенню 2023 года.
Дарья Афанасьева - былая палітзняволеная, асуджаная на 2,5 гады калоніі. Цалкам адбыла тэрмін. У Дар’і хранічная астма, таму з-за працы з ненатуральнымі тканінамі ў калоніі ў яе пачаліся праблемы з бронхамі. Вызвалілася 30 сакавіка 2024 года.
Аляксандр Лойка (па зуму) - муж палітзняволенай Ірыны Славнікавай, асуджанай на пяць гадоў калоніі. Ірына Слаўнікава - журналістка, працавала на польскім тэлебачанні. На гэты момант адбывае тэрмін у Гомельскай жаночай калоніі.

ℹ️Паінфармуйце нас калі ласка пра свой удзел (а таксама ці трэба Вам будзе запаркаваць машыну ў нашым двары) на email - [email protected] ці па тэлефону 695 807 059⁩.
Паважаныя беларусы!

Мы стаім на парозе важнай падзеі ў гісторыі нашай краіны — першых дэмакратычных выбараў у Каардынацыйную Раду, ключавога органа, які будзе прадстаўляць інтарэсы нашага народа і накіроўваць працэсы пераменаў да лепшай будучыні. Гэтыя выбары — не проста працэдура, гэта наш шанец на рэальныя змены.

Мы заклікаем СМІ надаць максімальную ўвагу выбарчай кампаніі, асвятляць кожны яе этап, каб кожны грамадзянін мог зрабіць свядомы выбар. Публічнае асвятленне — падмурак празрыстасці і справядлівасці выбараў.

У гэты важны момант мы звяртаемся да Святланы Ціханоўскай і да ўсіх цэнтраў дэмакратычных сіл з заклікам актыўна і публічна падтрымліваць працэс выбараў. Ваш голас можа ўзмацніць веру людзей у важнасць іх удзелу, у магчымасць праз выбары выказаць і абараніць свае правы і свабоды.

Кожны голас на выбарах у Каардынацыйную Раду мае вялікае значэнне. Не змарнуйце свой шанец зрабіць унёсак у будучыню Беларусі, дзе правы кожнага паважаюцца, і кожнае меркаванне важнае. Мы заклікаем усіх грамадзян узяць удзел у выбарах, незалежна ад вашага месца жыхарства ці палітычных перакананняў.

Мы, прадстаўнікі розных выбарчых блокаў, стаім побач у закліку да актыўнасці. Наша агульная мэта — незалежная, дэмакратычная і справядлівая Беларусь. Давайце разам скарыстаем гэты шанец змяніць нашу краіну да лепшага.

Разам мы можам усё. Разам мы вызначаем будучыню Беларусі.

З павагай,
Прадстаўнікі выбарчых спісаў: Воля; Наша Справа; Незалежныя беларусы; Закон і Правапарадак; Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі; Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»; Краіна для жыцця.

Аляксандр Азараў, Сяргей Бяспалаў, Юрый Губарэвіч, Аляксандр Кабанаў, Раман Кісляк, Аляксандр Клачко, Павал Латушка, Станіслаў Лупаносаў, Надзея Нортан, Віталь Рымашэўскі, Віталій Савюк, Роза Турарбекава, Максім Шабуцкі

https://rada.vision/supolny-zvarot-pradsta-niko-vybarchyh-spisa

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
📢 Паважаныя Беларусы Сербіі, Чарнагорыі, Харватыі, Славеніі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Еўропы!

🗓 У пятніцу 17 траўня а 19:00 па мясцовым часе (20:00 па Мінску) запрашаем вас далучыцца да анлайн сустрэчы з кандыдатамі блоку «Голас дыяспар - Адзінства па-над межамі» пад # 6!

Тэма: Выбары ў Каардынацыйную Раду Беларусі.

➡️ Zoom-сустрэча па гэтай спасылцы:
https://us02web.zoom.us/j/82904329415
Meeting ID: 829 0432 9415

❗️Дзеля вашай бяспекі можаце карыстацца не сапраўднымі імёнамі падчас зуму i не ўключаць камеры. Пытанні і пажаданні дасылайце ў чат сустрэчы❗️

📍 Палітычны блок «Адзінства па-над межамі» — гэта актывiсты беларускай дыяспары i грамадзянскай супольнасцi, які iмкнецца аб'яднаць беларусаў замежжа ў буйную сілу, якая стане фундаментам для пабудовы Свабоднай Беларусi.

📍Тэлеграм-канал «Адзінства па-над межамі”
https://hottg.com/unity_across_borders

📢Далучайцеся! 🙌
Forwarded from Белсат
🔍 Выбары ў Каардынацыйную раду: вывучаем чарговы выбарчы спіс

Сёння ў нашым адмысловым праекце разбіраем спіс № 3 «Еўрапейскі выбар».

Ягоны лідар – Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца офісу Святланы Ціханоўскай. Другую пазіцыю займае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) у пытаннях нацыянальнага адраджэння. Агулам у спісе 35 асобаў.

Чытайце на сайце:

Праз VPN Без VPN
🌿Больш за 30 акцый і мерапрыемстваў. Далучайцеся да Дня палітвязняў!

🔹18 траўня
🇬🇧Эдынбург, 13:00
Holyrood park car park.

🔹19 траўня
🇬🇧Лондан, 11:00. Parliament Square. Падрабязнасці
🇺🇸Нью-Ёрк, 13:00. Беларускі пікнік у Цэнтральным парку. Падрабязнасці
🇵🇱Гданьск 13:00. ul. Długi Targ 13
🇵🇱Варшава, 14:00. Адкрыццё інтэрактыўнай выставы «Муры», пляц каля помніка Каперніку
🇮🇹Рым, 15:00 - 17:00. Piazza dell'Esquilino.
Падрабязнасці
🇵🇱Шчэцін, 17:00. Zegar Słoneczny на Aleja Kwiatowa

🔹20 траўня
🇧🇪Брусэль, 14:00. Вулічная дэманстрацыя на Albertine Square, затым напісанне лістоў палітвязням і прагляд фільма пра іх.
Падрабязнасці
🇮🇹Турын, 14:30. Адкрыццё выставы мастачкі Ксішы Ангелавай, Piazza Carlo Alberto 3.
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 19:00. Адкрыты паказ фільма «Фіялетавыя слёзы» і абмеркаванне.
Падрабязнасці

🔹21 траўня
🇵🇱Люблін, 10:00 - 15:00. Акцыя «Напішы ліст палітвязню».
Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 11:00. Прэс-канферэнцыя з нагоды Дня Палітвязня, Kryniczna 6. Падрабязнасці
🇮🇹Фларэнцыя, 12:00. Арт-перфоманс у Форуме Мандэла. Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 17:00. Адкрыты запіс падкасту «Вясна прыйдзе», Vilniaus g. 20. Падрабязнасці
🇵🇱Варшава, 17:00 - 20:00. «Марафон лістоў», Беларускі Моладзевы Хаб. Падрабязнасці
🇵🇱Беласток, 18:00. Акцыя каля кансулята Беларусі.
Skwer Wolnej Białorusi, 1
🇵🇱Варшава, 18:00. Мерапрыемства з нагоды Дня палітвязняў, Witrynа Domu Wschodniego, Plac Konstytucji 6. Падрабязнасці
🇵🇱Уроцлаў, 18:00. Рынак ля фантану. Падрабязнасці
🇱🇹Клайпеда, 18:30. Паездка на роварах ад Molas'a
🇨🇭Цюрых, 18:30 - 19:30, Züghusplatz.
Падрабязнасці
🇸🇪Стакгольм 18:30.
Sergels torg.
🇵🇱Варшава, 19:00. Вольныя Купалаўцы ў Музеі Вольнай Беларусі ладзяць праграму «Слова з-за кратаў». Падрабязнасці
🇱🇹Вільня, 19:00. Мітынг салідарнасці, Кафедральная плошча
🇬🇪Батумі, 19:00
. Плошча Еўропы
🇱🇹Клайпеда, 19:30. Напісанне лістоў палітвязням у Tremtinių skvere
🇱🇹Вільня, 20:00. Vilniaus gatve 16. Спектакль «Вольныя».
Рэгістрацыя

🇸🇪Стакгольм, 21–22 траўня, «Стакгольмская канферэнцыя па Беларусі», якую арганізуе Інстытут замежнай палітыкі Швецыі з удзелам Ціханоўскай ды іншых прадстаўнікоў дэмсілаў Беларусі

🔹23 траўня

🇪🇪Талін, 17:30. Паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт», Рэгістрацыя
🇲🇪Будва, 19:00. Паказ фільма «Беларусь 23.34», Reforum Space. Падрабязнасці

🔹23-25 траўня
🇨🇿Прага. Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

🔹26 траўня
🇵🇱Варшава, 19:00, Музей Вольнай Беларусі, спектакль «Мора Хрысціны». Падрабязнасці і квіткі

🔹Анлайн
🌐Акцыя 1461 ліст Ціханоўскаму

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/115244

❗️Памятайце пра правілы бяспекі. Далучайцеся да салідарных дзеянняў, толькі калі гэта бяспечна для вас

✍️Праваабаронцы збіраюць інфармацыю пра мерапрыемствы да Дня палітвязняў — дасылайце іх на @Viasnainfo
Forwarded from Белсат
🔍 Працягваем знаёміцца (і знаёміць вас) з кандыдатамі, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе

Сёння ў цэнтры нашай увагі – выбарчы спіс № 7 «Незалежныя беларусы». Ягоны лідар – блогер Максім Шабуцкі.

Чытайце на старонцы:

Праз VPN Без VPN
HTML Embed Code:
2024/05/18 01:48:11
Back to Top