TG Telegram Group Link
Channel: Беларусы Одессы
Back to Bottom
Вясна, сонейка, цёплае надвор'е, чым не нагода сустрэцца і паесці дранікі. У гэтую суботу 06.04 чакаем усіх у парку Шаўчэнка ў юрце а 13:00 і частуем нашымі смачнымі дранічкамі.
Усе дранікі былі паспяхова з'едзены. Хто не паспеў ці не змог патрапіць у гэты раз, чакаем вас у наступны!
Беларуская суполка ладзіць спартыўныя мерапрыемствы. Запрашаем бацькоў з іх дзецьмі далучыцца да нас у гэтую нядзелю.
Нагадваем, што заўтра беларуская суполка будзе праводзіць спартовыя мерапрыемствы. Будзем вельмі рады бачыць вас з дзецьмі і ў нацыянальнай беларускай вопратцы ці вышыванках!
Актывісты беларускай суполкі Адэсы ў гэтую пятніцу сустракаліся ў Кіеве з актывістамі суполкі Кіева. Абмяркоўвалі надзённыя пытанні і праблемы, з якімі сутыкнуліся беларусы ва Украіне пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Дзяліліся планамі на будучыню і ўшанавалі памяць загінуўшых герояў, абаронцаў Украіны.
Запрашаем усіх на наш традыцыйны невялікі дранічны фэст. Заутра, ў суботу 20.04 чакаем у парку Шаўчэнка ў юрце а 13:00 і частуем ужо ўпадабанымі ўсім беларускімі дранікамі.
HTML Embed Code:
2024/06/03 02:28:09
Back to Top